1. Старажытнагрэчаскі струнны шчыпковы музычны інструмент. //перан.Паэт. Ужываецца як сімвал паэзіі, паэтычнай творчасці. Славу спяваеш ты роднаму краю, Сэрца прыносячы дар, Звонкая ліра твая не сціхае, Наш, беларускі пясняр.Русак.
2. Даўнейшы народны беларускі струнны музычны інструмент з клавішамі і корбай.
[Грэч. lyra.]
лі́ра2, ‑ы, ж.
Грашовая адзінка ў Італіі і Турцыі.
[Іт. lira.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́шаль, ‑шлю, м.
Раптоўныя сутаргавыя выдыхі, якія суправаджаюцца хрыпамі і шумам (пры запаленні дыхальных шляхоў і інш.). Кашаль душыць. □ Праз дзве-тры хвіліны зноў пачуўся кашаль, хваравіты, неадольны.Кулакоўскі.[Маці] увесь час мучыў сухі надрыўны кашаль.Хомчанка.//Разм. Хвароба, якая суправаджаецца гэтай з’явай.
•••
Як хваробе кашаль — ніколькі, зусім (не патрэбен, не памог). [Лютынскі-бацька:] Памагла мне твая пісаніна, як кашаль хваробе.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́мятлівы, ‑ая, ‑ае.
Які мае добрую памяць, здольны лёгка запамінаць што‑н. — Ты, мусіць, не адсюль? — пытаў.. [Чыкілёнак] і сам адказваў: — Канешне, не адсюль. А то ж я адразу цябе пазнаў бы, хоць ужо дваццаць гадоў не быў тут. Я, брат, на народу памятлівы.Чыгрынаў.— А дзе... твая барада? — пытае [Шурка] .. [Версан:] — Ты, аказваецца, памятлівы. Няма барады. Асмаліў як непатрэбную.Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГАНЧА́Р (Алесь) (Аляксандр Цярэнцьевіч; 3.4.1918, в. Суха Палтаўскай вобл., Украіна — 14.7.1995),
украінскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Акад.АН Украіны (1978). Герой Сац. Працы (1978). Ганаровы д-р Альберцкага ун-та (Канада, 1992). Старшыня СП Украіны (1959—71), сакратар Праўлення СП СССР (1959—86). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1946). Друкаваўся з 1938. Аўтар раманаў, апавяданняў і аповесцей, нарысаў і публіцыстычных артыкулаў. Тэматычна звязаныя з падзеямі Вял.Айч. вайны трылогія «Сцяганосцы» («Альпы», 1946; «Блакітны Дунай», 1947; «Злата Прага», 1948; Дзярж. прэмія СССР 1948, 1949), зб. «Горы спяваюць» (1949), раман «Чалавек і зброя» (1960, Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1962) і інш. Паднявольная праца, абуджэнне класавай свядомасці ўкр. сялянства ў 1920-я г. адлюстраваны ў дылогіі «Таўрыя» (1952) і «Перакоп» (1957), сац. і этычныя праблемы — у рамане «Сабор» (1968), мірная праца і здзяйсненні сучаснікаў, праблема пераемнасці пакаленняў у раманах «Тронка» (1963, Ленінская прэмія 1964), «Цыклон» (1970), «Бераг кахання» (1976), «Твой світанак» (1980, Дзярж. прэмія СССР 1982). У творчасці Ганчара арганічна спалучаюцца лірызм, рамантычная прыўзнятасць і паглыблены рэалізм у адлюстраванні жыцця. Аўтар кніг нарысаў і публіцыст. артыкулаў «Сустрэчы з сябрамі» (1950), «Японскія эцюды» (1961), «Пісьменніцкія роздумы» (1980), «Чым жывём» (1991) і інш. На бел. мову творы Ганчара перакладалі Т.Кабржыцкая, У.Краўчанка, А.Кулакоўскі, І.Мележ, С.Міхальчук, Л.Салавей, В.Рагойша, А.Шарахоўская, У.Шахавец.
Тв.:
Твори. Т. 1—7. Київ, 1987—88;
Бел.пер. — Сцяганосцы. Мн., 1949;
Тронка. Мн., 1974;
Твая зара. Мн., 1985.
Літ.:
Семенчук У. Олесь Гончар — художник слова. Киев, 1986;
Разм. Адвязацца, адчапіцца ад каго‑, чаго‑н.; хрысцячыся, пазбавіцца, паводле ўяўлення набожных людзей, ад нячыстай сілы. [Сымонка:] — Дзедка, чуеш: во — спявае! Ці ж не чуеш, дзедка? Вунь! — Гэта здань твая такая: Адхрысціся, хлопча, плюнь!Колас.//перан. Адкараскацца, адгаварыцца, адвязацца. Андрэй Руды хацеў забраць сваіх старых у мястэчка, але тыя адхрысціліся: — Ідзі ты ад нас, згінь!Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зневажа́ннеізневажэ́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. зневажаць — зняважыць істанпаводлезнач.дзеясл. зневажацца — зняважыцца. Зневажанне пачуццяў. □ У часе выпіўкі бацюшка шмат гаманіў пра адносіны сялян да царквы і зневажанне, якое ён церпіць ад парафіян.Чарот.— Еду не трэба, вось я табе прамыю твар крыху, рана твая і загоіцца. Васілька адчуваў сябе крыху пакрыўджаным за такое зневажэнне яго раны.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саніта́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1.Жан.да санітар. Вера, седзячы ўвечары на ганку, расказала.. [Кузьмовай маці] пра свае былыя мары стаць урачом, пра тое, як падлеткам у партызанскім атрадзе яна была санітаркай, а пасля медсястрой.Дуброўскі.
2.Разм. Санітарная аўтамашына. [Трупаў:] — Пастой, пастой, а ты хто такі? [Салдат:] — Не твая справа! А раз ездзіш на санітарцы, дык і падбірай параненых.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)