Тое, што і патрошку. [Віктар:] — Чаму было нам адразу так не зрабіць? А то цэлую гадзіну ўсё патрошкі выдумваем.Маўр.А ў руках — басаножкі: Незнарок іх зняла, Каб адчуць, як патрошкі Сцежка стыць пачала.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падвалі́на, ‑ы, ж.
1. Брус, на які насцілаецца падлога, памост. У сярэдзіне [хаты] яшчэ не было падлогі, толькі ўпушчаныя ў падрубы падваліны на яе.Чорны.А масток аказаўся ліхі. Алёша вылез, паглядзеў. Каб падваліны шырэйшыя былі, то можна было б праехаць.Лобан.Пад падлогу, якраз паміж дзвюх абгніўшых падвалін, вёў шырокі лаз.Місько.//перан. Аснова якой‑н. з’явы. Рэалізм як сістэма зыходных прынцыпаў адлюстравання жыцця — вось падваліны эстэтычных пазіцый Багдановіча.Лойка.
2.Абл. Падруба. Хату [Вондар] паставіў не так даўно, перад першай германскай вайной, а ўжо перасыпаў яе, паклаў новыя падваліны і штандары, два разы мяняў гонту на даху.Навуменка.Цясляр узяўся перарабляць то адну сцяну, то другую, то вымаць падваліны, то прасякаць новыя дзверы.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туды́, прысл.
У той бок, у тое месца; проціл. сюды. Вунь там, каля тых дубоў, і Просцінка. Цімох накіраваўся туды.Колас.Бягун выхапіў з кішэні наган, стрэліў у каноплі і ў той жа момант рынуўся туды сам.Кулакоўскі.[Вера] пайшла туды, дзе грыміраваліся дзяўчаты.Асіпенка.
•••
(І) туды і сюды — а) у той і ў другі бок; б) па-рознаму; і так і гэтак.
Ні туды ні сюды — ні ў які бок; ні з месца.
То туды, то сюды — то ў адзін, то ў другі бок; узад і ўперад; у розныя бакі.
Туды і дарогакаму-чамугл. дарога.
Туды і назад — у абодва канцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскрыча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм.
1. Падняць моцны крык. А калі вечарам прыйдуць з работы сын з нявесткай, дык дзеці часамі і раскрычацца, то да маткі, то да бацькі прыстаюць.Колас.— Дзядуля, а чаго .. так раскрычаліся? — спытаў Андрэйка.Ляўданскі.
2.накаго. Пачаць гаварыць павышаным тонам; накінуцца на каго‑н. з крыкам. — Ну, ты, таго, не крыўдуй, што я раскрычаўся так.Галавач.Бацькі нашага тады яшчэ дома не было, ён быў у палоне .., і маці наша раскрычалася на Радчукоў, абзывала іх усякімі брыдкімі словамі...Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.
Страшыць некаторы час; папужаць. — А мяне арыштуюць ці не? — Не. Але пастрашыць могуць.Бажко.— Ну, не разыходзься так, — а то завярнуся і пайду, — пастрашыў ён жонку, вешаючы на ашэстак кажух.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабака́рня, ‑і, ж.
1. Памяшканне для сабак; сабачнік.
2.Разм. Зграя сабак. Як настае дзень, так і лезе з нажом да горла жонка: «Сабакарню цэлую развёў... Патапі, а то...».Сачанка.У сто сабачых галасоў завыла сабакарня.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыш, ‑а, м.
Разм.
1. Тое, што і кукіш. Заробіш чын, здабудзеш крыж, А смерць пакажа табе шыш.Колас.
2.перан. Нічога; поўная адсутнасць чаго‑н. — Бо як стануць панскую зямлю дзяліць, — кажуць яны [вяскоўцы], — дык нам шыш застанецца.Машара.
•••
Ні шыша — нічога. — То ў які бок цягнуць [антэну]? — Так бы і спытаўся адразу! А то бярэцца яшчэ, ні шыша не разумеючы!Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няве́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Жонка сына. Урачыста пажадаў [стары] сыну з нявесткай добрага здароўя.Брыль.Хутка знадворку прыходзяць дзве жанчыны — нявестка і дачка старо[й] гаспадыні.Чорны.Як добрая свякроў, то добрая і нявестка.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
якра́з
1.нареч. как раз; ро́вно;
гэ́та зда́рылася я. апо́ўначы — э́то случи́лось как раз (ро́вно) в по́лночь;
я. кілагра́м — как раз (ро́вно) килогра́мм;
2.нареч. (со словами такі, так) то́чно;
я. така́я кні́га — то́чно така́я кни́га;
я. так — то́чно так;
3.нареч. (со словом як) точь-в-точь;
сын — я. як ба́цька — сын — точь-в-точь оте́ц;
4.в знач. сказ. (по размеру) впо́ру, как раз;
паліто́ мне я. — пальто́ мне впо́ру (как раз);
5.частица (для выделения значения слова) -то, как раз;
гэ́тага я. я і хаце́ў — э́того-то я и хоте́л; э́того я как раз и хоте́л;
ты мне я. і патрэ́бен — ты-то мне и ну́жен; ты-то мне как раз и ну́жен
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
schon
1.adv
1) ужо́;
~ längst ужо́ (даўны́м) даўно́
2):
~ gut! до́бра!, няха́й бу́дзе так!;
er wird ~ kómmen* ён напэўна пры́йдзе;
das ~, áber… няха́й так, але́…;
wenn es ~ wahr ist, so… на́ват калі́ гэ́та пра́ўда, то ўсё ж…;
es wird ~ stímmen, áber… пра́ўда то пра́ўда, але́ ж…;
wenn ~, dann… калі́ ўжо, то…;
und wenn ~! ну хоць бы!; ну гэ́та не бяда́!;
wenn ~, denn ~ рабі́ць, дык рабі́ць
2.prtc жа;
nun réde doch ~! ну гавары́ ж нарэ́шце!;
na, mach ~! паспяша́йся!, пачына́й жа нарэ́шце!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)