ДА́НЧАНКА Сяргей Уладзіміравіч (н. 17.3.1937, г. Запарожжа, Украіна),

украінскі рэжысёр. Нар. арт. СССР (1988). Скончыў Кіеўскі ін-т тэатр. мастацтва (1965). З 1978 гал. рэжысёр Кіеўскага ўкр. драм. т-ра імя І.​Франко Сярод пастановак: «Каменны ўладар» Л.​Украінкі (1971), «Украдзенае шчасце» Франко (1979), «Дзядзька Ваня» А.​Чэхава (1980). Дзярж. прэміі Украіны імя Т Шаўчэнкі 1978 і СССР 1980.

т. 6, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЕ́ЙНІКАЎ Сяргей Пятровіч (4.2.1909, в. Зацішша Магілёўскага р-на — 1.2.1984),

Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Маскоўскую школу ВПС (1930). У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 на фронце. Штурман авіяцыі далёкага дзеяння маёр Алейнікаў зрабіў 240 вылетаў на разведку і бамбардзіроўку аб’ектаў праціўніка, удзельнічаў у баях пад Масквой, Сталінградам, Арлом, Ленінградам, на Беларусі, у Германіі. Да 1947 у ВПС.

т. 1, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́КШЫНСКІ Сяргей Аркадзевіч (27.10.1896, г. Пскоў, Расія — 20.9.1974),

рускі вучоны ў галіне электравакуумнай тэхнікі. Акад. АН СССР (1953; чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1956). У 1922 — 46 на прадпрыемствах Ленінграда і Новасібірска. З 1947 дырэктар н.-д. ін-та. Распрацаваў новы метад атрымання і даследавання сплаваў (1941—44). Стварыў шэраг электронных прылад. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1955. Ленінская прэмія 1962.

С.А.Векшынскі.

т. 4, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́СІН Сяргей Іванавіч (14.4.1849, г.п. Рамонь Варонежскай вобл., Расія — 8.2.1902),

расійскі канструктар стралковай зброі. Ген.-маёр (1900). Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію (1875). Працаваў на Тульскім зброевым з-дзе. У 1887 распрацаваў вінтоўку з магазінам у прыкладзе; у 1890 стварыў 7,62-мм магазінную 5-зарадную вінтоўку, прынятую ў 1891 на ўзбраенне рас. арміі (вядома пад назвай «трохлінейка»), якая выкарыстоўвалася больш за 60 гадоў.

т. 10, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́МАНАЎ Сяргей Іванавіч (н. 7.5.1956, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне ўнутраных хвароб. Д-р мед. н. (1997). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1979), працуе ў ім. Навук. працы па ультрагукавой дыягностыцы, гастраэнтэралогіі.

Тв.:

Ультразвуковое исследование мочевого пузыря, мочеточников и почек. Витебск, 1998 (разам з С.​В.​Капусціным);

Современные принципы антихеликобактерной терапии у больных язвенной болезнью и хроническим гастритом // Мед. новости. 2000. № 3.

т. 12, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКВАРЦО́Ў Сяргей Канстанцінавіч (20.1.1904, г. Луганск, Украіна — 4.2.1983),

расійскі кінадзеяч, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1967). Праф. (1955). Скончыў кінааддзяленне Вышэйшых дзярж. курсаў пры Ленінградскім тэатр. тэхнікуме (1930). Працаваў на кінастудыях СССР. У 1938—55, 1969—74 выкладчык, у 1955—62 заг. кафедры, 1974—83 кіраўнік майстэрні кінарэжысёраў Усесаюзнага дзярж. ін-та кінематаграфіі. У 1962—69 маст. кіраўнік творчага аб’яднання на кінастудыі «Беларусьфільм».

т. 14, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СО́ТНІКАЎ Сяргей Трыфанавіч (18.11.1920, в. Батунь Магілёўскага р-на —31.7.2000),

поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з канца 1943 да ліп. 1944 у партызанах, потым на фронце. Санінструктар мал. сяржант С. вызначыўся ў баях на тэр. Польшчы і Германіі: знішчыў 24, узяў у палон 18 гітлераўцаў, вынес з поля бою 75 параненых. Да 1980 працаваў у нар. гаспадарцы.

т. 15, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАНКЕ́ВІЧ Сяргей Леанідавіч (н. 17.1.1961, г. Слуцк Мінскай вобл.),

бел. танцоўшчык. Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыў харэаграфічнае вучылішча (1979). З 1979 у ансамблі песні і танца Балт. флоту. З 1983 у Дзярж. ансамблі танца Беларусі, адначасова з 1998 рэпетытар ансамбля. Творчасці ўласцівы характарнасць і артыстызм. Выконваў адказныя сола ў сюжэтных, пераважна жартоўных, танцах-сцэнках («Янка», «Крутуха», «Вечарына», «Вясковыя гульні» і інш.).

т. 15, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБЛАМЕ́ЙКА Сяргей Уладзіміравіч (н. 24.9.1956, г.п. Воранава Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1978). З 1978 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі, адначасова з 1987 у БДУ. Навук. працы па штучным інтэлекце, апрацоўцы відарысаў і распазнаванні вобразаў, сістэмах машыннага зроку.

Тв.:

Обработка и отображение информации в растровых графических системах. Мн., 1989 (у сааўт.).

т. 1, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЛАГАРАЗУ́МАЎ Сяргей Аляксеевіч (1921, г. Варонеж, Расія — 1942),

арганізатар падп. камсамольскіх груп у Мінску ў Вял. Айч. вайну. З лета 1941 у акупіраваным Мінску на падп. рабоце, з кастр. па заданні падполля на рабоце ў паліцыі, з мая 1942 на нелегальным становішчы. Прымаў удзел у выданні падп. газ. «Звязда», лістовак. Выконваў спецзаданні Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. У кастр. 1942 арыштаваны фашыстамі і пакараны смерцю.

т. 3, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)