селяні́н, ‑а; мн. сяляне, ‑лян; м.

Жыхар сельскай мясцовасці, асноўным заняткам якога з’яўляецца апрацоўка зямлі. Бацькі Ціхона Піменавіча Бумажкова былі бедныя сяляне з вёскі Пудоўля на Магілёўшчыне. Чорны. // Да рэвалюцыі — прадстаўнік ніжэйшага падатковага саслоўя.

•••

Асадныя сялянесяляне ў Вялікім княстве Літоўскім, асноўнай павіннасцю якіх быў грашовы чынш.

Беглы селянін — селянін, які збег ад памешчыка.

Дзяржаўны селянін — у 18–19 стст. селянін, які знаходзіўся на дзяржаўнай зямлі і, акрамя падаткаў, плаціў аброк казне.

Прыгонны селянін — селянін, які з’яўляўся ўласнасцю памешчыка.

Прыпісныя сяляне — у Расіі 18–19 стст. дзяржаўныя сяляне, якія валодалі казённымі землямі і былі прыпісанымі цэлымі паселішчамі да казённых і прыватных прамысловых прадпрыемстваў для выканання дапаможных работ.

Часоваабавязаныя сяляне — былыя памешчыцкія сяляне ў Расіі, якія паводле рэформы 1861 г. вызвалены ад прыгону, але асталіся абавязанымі ў адносінах да памешчыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Hfleute

pl

1) прыдво́рныя

2) гіст. па́ншчынныя сяля́не, хало́пы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дэхка́не, ‑ан; адз. дэхканін, ‑а, м.

Сяляне ў Сярэдняй Азіі.

[Ад цюрк. dihqan — вясковы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

селяні́н, -а, мн. сяля́не і (з ліч. 2, 3, 4) селяні́ны, сяля́н, м.

Жыхар вёскі, які заняты апрацоўкай зямлі, вырошчваннем сельскагаспадарчых культур і развядзеннем сельскагаспадарчай жывёлы як сваёй асноўнай работай.

|| ж. сяля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. сяля́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадбудо́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Адбудавацца — пра ўсіх, многіх. Сяляне паадбудоўваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касіне́ры, ‑аў; адз. касінер, ‑а, м.

Польскія сяляне-апалчэнцы ў паўстанні 1794 г., узброеныя косамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзякальнікі (сяляне) 10/167

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Новікі (сяляне) 10/167

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Аднаасобнікі (сяляне) 1/117

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Слабодзічы (сяляне) 10/167

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)