пяцісце́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае пяць сцен (пра хату, падзеленую на дзве часткі капітальнай сцяной). У вялізнай пяцісценнай хаце параненыя ляжалі на лавах, на стале, проста на доле. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́шчык, ‑а, м.

Тайны агент вышукной паліцыі; шпег. Была такая слота-непагода, Што нават сышчык, затуліўшы твар, Свой пост пакінуў каля сцен завода, Падаўся грэцца ў бліжэйшы бар. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

або́і, ‑яў; адз. няма.

Шырокія палосы паперы з узорамі (у мінулым таксама тканіна) для абклейвання ці абівання сцен у памяшканнях; шпалеры. За сценкай з пашматаныя абоямі пачуўся старэчы кашаль. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

машыкулі́

(фр. mâchicoulis)

навясныя байніцы ў верхняй частцы сцен і веж сярэдневяковых умацаванняў, пазней элемент архітэктурнага дэкору.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Трохсце́н ‘прыбудова да дома’ (Нар. Гом., Шушк., ТС, Ян.), трохсце́нка ‘тс’ (Рэг. сл. Віц.), трохсце́нак ‘прыбудоўка з трох сцен’ (Скарбы, Рэг. сл. Віц.), ‘трысцень у хаце’ (в.-дзв., віл., Сл. ПЗБ). Да тры (гл. трох-) і сцяна́ (гл.). Гл. трысцен.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трафарэ́т м.

1. род. трафарэ́та трафаре́т;

т. для ро́спісу сцен — трафаре́т для ро́списи стен;

2. род. трафарэ́ту перен. трафаре́т, шабло́н, штамп

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АРКБУТА́Н (франц. arcboutant),

вонкавая паўарка. Перадае гарыз. распор сцяны гал. нефа базілікальнага храма на апорныя слупы — контрфорсы, што дае магчымасць аблегчыць канструкцыю сцен, павялічыць пралёт гал. нефа і паменшыць сячэнне слупоў, робіць інтэр’ер больш прасторным. Аркбутаны ўзніклі ў архітэктуры готыкі.

Аркбутан.

т. 1, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тынк, ‑у, м.

Аддзелачны раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэменту, гліны, пяску, вады і пад.), які наносяць на паверхню будынкаў, унутраных сцен памяшканняў і пад. Пытаюся ў будаўнікоў: — Мо’ прымеце ўжо навасёлаў? — Рыхтуем пірагі для вас, А вы не падаяце вестак, — Дзяўчына кажа мне ў адказ І тынк замешвае, як цеста. Аўрамчык. // Цвёрды слой такога раствору на паверхні будынкаў, на ўнутраных сценах. Тынк у розных мясцінах быў абабіты, з-пад яго свяціліся пераплёты дранак, прыбітых да сцен. Колас. Тынк на сценах даўно ўжо змылі дажджы, і дом пачарнеў. Чорны. Падлога страсянулася, са столі і сцен пасыпаўся тынк. Мележ.

•••

Сухі тынк — будаўнічы матэрыял у выглядзе вялікіх тонкіх лістоў, які выкарыстоўваецца замест раствораў для аддзелкі памяшкання з сярэдзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панэ́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Дарожка для пешаходаў па баках вуліцы; тратуар.

2. Драўляная абшыўка або афарбоўка (першапачаткова — пад дрэва) ніжняй часткі сцен памяшкання (спец.).

Панэлі, размаляваныя пад дуб.

3. У зборным будаўніцтве: жалезабетонная або драўляная пліта, якая з’яўляецца гатовым элементам збудавання (спец.).

4. перан. У некаторых выразах: пра занятак прастытуцыяй.

Пайсці на п. (стаць прастытуткай).

|| прым. панэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́фля

(польск. kafel, kafla, ад ням. Kachel)

керамічны выраб у выглядзе пліткі для абліцоўкі сцен, печаў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)