ДЫВІДЭ́НД (ад лац. dividendus падлеглы падзелу),

частка агульнай сумы чыстага прыбытку акц. т-ва, што размяркоўваецца паміж акцыянерамі ў адпаведнасці з акцыямі, якія ў іх ёсць. Даходы акцыянерам выплачваюцца наяўнымі грашамі або акцыямі. Памеры Д. вар’іруюцца для звычайных і застаюцца фіксаванымі для прывілеяваных акцый. Калі становішча кампаніі пагаршаецца, яна можа выплачваць Д. з атрыманых раней даходаў. Лічба, што паказвае, у колькі разоў прыбытак кампаніі перавышае суму Д., якую яна выплачвае, называецца пакрыццём па д.

т. 6, с. 274

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАДА́ТАК,

грашовая сума, якая выдаецца адным з бакоў дагавору другому боку ў лік належачых плацяжоў. З’яўляецца доказам заключэння дагавору і сродкам забеспячэння яго выканання. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у выпадку, калі дагавор застаецца невыкананым па віне боку, які даў З., ён застаецца ў другога боку. Калі ў невыкананні павінен бок, які атрымаў З., апошні павінен вярнуць яго ў двайным памеры. Бок, адказны за невыкананне дагавору, абавязаны кампенсаваць другому боку страты з залікам сумы З.

т. 6, с. 498

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чэк 1, ‑а, м.

1. Грашовы дакумент з распараджэннем укладчыка банка аб выдачы ці пералічэнні прад’яўніку пэўнай сумы грошай з бягучага рахунку. Чэк трэба было асабліва асцярожна падпісваць. Скрыган. Тут [у таварыстве параходаўладальнікаў] неафіцыйна ўручаліся.. [містэру Лаяну] даволі буйныя чэкі. Лынькоў.

2. Квітанцыя ў касу з указаннем сумы, якую патрэбна ўнесці за тавар; талон з касы, які сведчыць пра тое, што за тавар, які купляецца, у касу заплачаны грошы. Выпісаць чэк. Аплаціць чэк. □ Пакуль Косця (яго чарга) выбіваў чэкі і падносіў талеркі з супам, Іван густа намазваў хлеб гарчыцай і еў. Шамякін.

[Англ. check.]

чэк 2, ‑а, м.

Участак поля з пасевамі рысу, абгароджаны землянымі валікамі для ўтрымання вады пры яго затопліванні. Рысавыя чэкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ско́нта

(іт. sconto)

скідка з сумы рахунка за плацеж наяўнымі або да тэрміну, што практыкуецца ў міжнародным гандлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анатацы́зм

(гр. anatokismos)

налічэнне працэнтаў не толькі з пачатковай сумы, але і з працэнтаў, якія набеглі за час укладу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэмітэ́нт

(лац. remittens, -ntis = які адсылае)

асоба, на імя якой выпісаны пераводны вэксаль (тратта) для атрымання пэўнай сумы грошай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КЛІМАТЫ́ЧНЫЯ КА́РТЫ,

карты, якія адлюстроўваюць тэрытарыяльнае размеркаванне кліматычных умоў, асаблівасці клімату, развіццё кліматаўтваральных атмасферных працэсаў (напр., рух цыклонаў і антыцыклонаў) і інш. Складаюцца для прыземнага слоя паветра і для атмасферы па шматгадовых, гадавых, сезонных, месячных даных, ахопліваюць кліматычныя перыяды і эпохі (у т. л. палеакліматычныя). Вылучаюць карты кліматаўтваральных фактараў (сумы сонечнай радыяцыі, радыяцыйны баланс, працягласць сонечнага ззяння), тэрмічнага рэжыму, умоў увільгатнення, ветравога рэжыму, паветранага ціску, атм. з’яў, кліматычнага раянавання. Да К.к. адносяцца таксама карты ацэнкі кліматычных умоў (напр., для сельскай гаспадаркі — агракліматычныя карты).

т. 8, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адлічы́ць, -лічу́, -лічыш, -лічыць; -лічаны; зак., каго-што.

1. Лічачы ад умоўнай адзінкі, назваць, паказаць колькасць чаго-н.

Гадзіннік адлічыў дзесяць гадзін.

2. Налічыўшы, аддзяліць пэўную колькасць чаго-н.

А. дваццаць рублёў.

3. Вылічыць, утрымаць з якой-н. сумы.

А. з зарплаты частку грошай.

4. Выключыць з ліку навучэнцаў з якой-н. установы і пад; тое, што і звольніць (афіц.).

А. прагульшчыкаў з завода.

А. з універсітэта.

|| наз. адлі́к, -у, м. А. часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэды́т, -у, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Продаж тавараў з адтэрмінаванай платай або часовая выдача банкам грошай у доўг на пэўныя расходы з выплатай за гэта працэнтаў.

Узяць мэблю ў крэдыт.

Валютны к.

2. звычайна мн. Грашовыя сумы, адпушчаныя на пэўныя расходы.

Крэдыты на будаўніцтва.

Крэдыты на сацыяльную сферу.

3. перан. Давер’е, аўтарытэт (кніжн.).

Палітычны к.

Карыстацца крэдытам у каго-н.

|| прым. крэды́тны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Крэдытныя аперацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перахо́дны

1. в разн. знач. перехо́дный;

п. экза́мен — перехо́дный экза́мен;

~ныя гаво́ркі — перехо́дные го́воры;

п. дзеясло́ўграм. перехо́дный глаго́л;

2. переходя́щий;

п. сцяг — переходя́щее зна́мя;

~ныя су́мы — переходя́щие су́ммы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)