1. Пустазелле сямейства складанакветных з дробнымі бледна-жоўтымі кветкамі, сабранымі ў суквецце (выкарыстоўваецца ў медыцыне).
2. Травяністая агародная расліна, лісце якой ужываецца ў ежу ў сырым выглядзе — від салаты.
[Лац. Lactuca.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАТА́Х,
простае бакакветнае (батрычнае) коласападобнае суквецце з тоўстай мясістай воссю, на якой шчыльна размешчаны сядзячыя (без кветаножак) кветкі. Звычайна абкружаны ярка афарбаваным ці белым падсукветным лісцем (пакрывалам) для прываблівання насякомых-апыляльнікаў. Характэрны для трапічнага сям. ароідных (ва ўмераным поясе капытнік, аер). У побыце К. наз. суплоддзе кукурузы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЬДЗЕНЕ́Ж (франц. boule de neige літар. снегавы ком),
снегавы шар, дэкаратыўная стэрыльная садовая форма каліны звычайнай (Viburnum opulusvar. sterilis). У бульдзенежы ўсе кветкі ў суквецці стэрыльныя, і іх распасцёртыя вяночкі ўтвараюць шарападобнае белае суквецце, якое мае выгляд снегавога камяка, у час цвіцення (май—чэрвень) расліны нібы ўкрыты імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУБО́ЧАК,
суквецце, у якім усе кветкі шчыльна скучаны, развіваюцца ад верхавінкі да асновы і маюць выгляд галовак. У кожнай кветцы лісцікі калякветніка ахопліваюць завязь, зрастаюцца з ёй, потым развіваюцца ў зрослыя плады (арэшкі) і ўтвараюць суплоддзе, якое таксама наз. К. Характэрны для бурака, лебяды і інш. раслін сям. лебядовых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гало́ўка, -і, ДМ -ло́ўцы, мн. -і, -ло́вак, ж.
1.гл. галава.
2. Шарападобны плод або прадаўгаватае суквецце раслін.
Г. канюшыны.
Г. лёну.
3. толькі мн. Пярэдняя частка саней.
Пакласці мяшок у галоўкі.
4. толькі мн. Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні.
Паставіць у ботах новыя галоўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
koszyczek
м.
1. кошык, вярэнька;
2.бат. кошык (суквецце)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
baldaszek
м.
1. невялікі балдахін; балдахінчык;
2. парасонік (суквецце)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
эдэльве́йс, ‑у і ‑а, м.
1.‑у. Горная травяністая расліна сямейства складанакветных, суквецце якой падобна на белую зорку.
2.‑а. Кветка гэтай расліны. Марта падала мне кветачку з далікатнымі белымі пялёсткамі — высакагорны альпійскі рамонак-эдэльвейс.Даніленка.
[Ням. Edelweiß.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
groniasty
у выглядзе гронкі; гронкападобны;
kwiatostan groniasty бат. гронка (суквецце)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЗАВІТО́К,
1) суквецце, у якім спіральна закручана больш маладая частка з нераспушчанымі кветкамі. У З. ад гал. восі (галінкі), якая нясе адну кветку, ніжэй адыходзіць другая аднакветкавая вось, ад яе ў гэты ж бок — вось 3-га парадку і г.д. З. характэрны для сям. бурачнікавых (святаяннік, шчамяліца, жывакост).
2) Абароты спіралі ракавіны ў некат. беспазваночных жывёл (напр., у бруханогіх малюскаў).