распераза́цца

1. sich lósgürten аддз.; den Gurt áblegen;

2. разм. (перастаць стрымліваць сябе) áußer Rand und Band geráten*, über die Stränge schlágen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

miarkować

незак.

1. разлічваць, узважваць, меркаваць;

2. уст. стрымліваць, утаймоўваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

temperować

незак.

1. вастрыць (аловак);

2. кніжн. стрымліваць, сунімаць, залагоджваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zatrzymywac

незак.

1. спыняць;

2. затрымліваць; прыпыняць; стрымліваць; утрымліваць;

гл. zatrzymać

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

напо́р, ‑у, м.

1. Дзеянне моцнай сілы, націск. Шыбы бразгацелі пад напорам ветру. Лупсякоў. Хутка пойдуць крыгі, і не вельмі ўжо моцная перамычка можа не вытрымаць напору лёду. Броўка.

2. Рашучае, энергічнае дзеянне; напад, націск. Стрымліваць напор ворага. □ Недабіткі фашысцкай аховы адыходзяць пад напорам сілы. Брыль. // Энергічнае ўздзеянне на каго‑н. Пад дружным напорам сяброў Данік нарэшце прымушаны быў згадзіцца. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

inhibit [ɪnˈhɪbɪt] v.

1. перашкаджа́ць; заміна́ць; стры́мліваць;

Tight clothing may inhibit breathing. Цеснае адзенне можа перашкаджаць дыханню.

2. ско́ўваць;

His presence inhibits me. Яго прысутнасць скоўвае мяне.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

soothe [su:ð] v.

1. заспако́йваць, суцяша́ць

2. змякча́ць, суці́шваць, суніма́ць (боль);

so othe a toothache аблягча́ць зубны́ боль;

so othe smb.’s anger стры́мліваць чый-н. гнеў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

karcić

незак. kogo1. дакараць каго, рабіць вымову каму;

2. стрымліваць, суцішаць, утаймоўваць, уціхамірваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КРЭ́ЎСКАЯ У́НІЯ 1385,

дзярж. саюз паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай, заключаны 14.8.1385 у Крэўскім замку. Акт К.у. — дакументальнае зацвярджэнне вял. князем ВКЛ Ягайлам папярэдне прынятых абавязацельстваў перайсці ў каталіцтва і ахрысціць паводле лацінскага абраду ўсіх язычнікаў-літоўцаў, а таксама стварыць дзярж. саюз (унію) ВКЛ і Кароны Польскай. У акце зафіксавана таксама абяцанне польскіх паслоў ад імя сваёй дзяржавы аддаць кн. Ягайлу ў жонкі малалетнюю каралеву Ядвігу, а з ёю і польскую карону. Акт падпісалі Ягайла, князі Скіргайла, Лугвен, Карыбут, Вітаўт. Агульным гал. фактарам саюзу была барацьба абедзвюх дзяржаў з Тэўтонскім ордэнам, небяспека з боку якога ўзмацнілася і пагражала стратай зямель Польшчы і ВКЛ. Польская шляхта хацела спыніць ваенныя канфлікты з ВКЛ з-за Валыні, а каталіцкая царква — мірным шляхам ахрысціць апошні язычніцкі народ у Еўропе. 2.2.1386 на з’ездзе польскай шляхты ў Любліне Ягайлу абралі каралём Польшчы. Ён прыбыў у Кракаў, прыняў са сваімі братамі каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслаў. 18.2.1386 Ягайла ажаніўся з Ядвігай, а 4.3.1386 быў каранаваны. Абедзве дзяржавы аб’ядноўваў адзін манарх (праўда, ненадоўга), але кожная з іх захоўвала сваю сістэму кіравання, праводзіла самаст. палітыку. Працягам К.у. была Віленска-Радамская унія 1401. Аддаленыя вынікі К.у. — даволі трывалы дзярж. саюз (трымаўся на персанальнай уніі) ВКЛ і Польшчы на працягу 14—16 ст., да заключэння Люблінскай уніі 1569, паступовае збліжэнне дзярж. інстытутаў ВКЛ і Польшчы, а таксама культ. збліжэнне вярхоў грамадства. Дзякуючы саюзу ўдалося ліквідаваць пагрозу з боку Тэўтонскага ордэна, перамагчы яго ў Грунвальдскай бітве 1410, адкрыць гандл. шляхі ў Зах. Еўропу. На ўсходзе ВКЛ з дапамогай Польшчы ўдалося стрымліваць націск з боку Маскоўскай дзяржавы. Адным з вынікаў уніі быў шырокі дыпламатычны выхад ВКЛ у Еўропу, а таксама культ. збліжэнне з інш. краінамі Еўропы.

А.​П.​Грыцкевіч.

т. 8, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мадырава́цца 1, мадэравацца ’ўбірацца’, ’важнічаць’, ’манернічаць, крыўляцца’ (паст., шчуч., шальч., швянч., Сл. ПЗБ). З польск. moderować (się) ’тс’, у якім зліліся дзве лексемы: 1) moderować (się) ’стрымліваць, лагодзіць, заспакойваць’, а таксама ’майстраваць, будаваць, перарабляць, халтурыць’ < лац. moderāri, 2) moderować (się) ’элегантна апранацца’, ’прыхарошвацца’, ’манернічаць, крыўляцца’, ’зацягвацца ў карсет’ < miderak, midorak, minderak < нем. mieder ’гарсэцік, жакетка’.

Мадырава́цца 2 ’дурэць’ (віл. Нар. сл.) утварылася ў выніку збліжэння лексем мадырава́цца і *мадрава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)