РО́МЕР (Romer) Эўгеніюш (3.2.1871, г. Львоў, Украіна — 28.1.1954),
польскі географ і картограф. Чл. Польскіх АН у Кракаве (1919) і Варшаве (1952). Скончыў Львоўскі ун-т (1894). У 1911—31 праф. Львоўскага і ў 1946—47 Ягелонскага (Польшча) ун-таў. Навук. працы па кліматалогіі, метэаралогіі, геамарфалогіі, метадалогіі геаграфіі. Склаў Атлас геаграфічны (1908) з першымі гіпсаметрычнымі картамі мацерыкоў і акіянаў і Географа-стат. атлас Польшчы (1916). Заснаваў картаграфічны ін-т «Атлас» (1921), вывучаў сучасныя ледавікі Скандынавіі і Паўн. Амерыкі. Імем Р. названы адзін з ледавікоў Аляскі.
т. 13, с. 405
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСТАЎНО́Е ЯДРО́,
ядзерная сістэма, утвораная пры ядзернай рэакцыі ядром-мішэнню і часціцай, што наляцела на яго. Ядро няўстойлівае і распадаецца на канчатковыя прадукты рэакцыі праз кароткі час (сярэдні час жыцця ад 10−22 да 10−21 с). Уяўленне аб С.я. выказана Н.Борам (1936).
Энергія, прынесеная часціцай, размяркоўваецца па ступенях свабоды С.я. У выніку стат. флуктуацый адна ці некалькі ядз. часціц могуць набыць энергію, дастатковую, каб пакінуць узбуджанае С.я. Гэты працэс падобны на працэс выпарэння вадкасці і вядзе да распаду С.я. (аналогія прапанавана Я.І.Фрэнкелем).
т. 14, с. 191
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫ́РЛІНГА ФО́РМУЛА,
асімптатычная роўнасць, якая набліжана вызначае значэнні здабытку n першых натуральных лікаў пры вял. значэннях n. Паводле С.ф.
, дзе n! = 1∙2∙3∙...∙n, e — аснова натуральных лагарыфмаў. Напр., пры n = 10 С.ф. дае n! ≈ 3 598 700, а дакладнае значэнне n! = 3 628 800 (адносная хібнасць менш за 1%). Прапанавана шатл. матэматыкам Дж.Стырлінгам (1730) на аснове асімптатычнага раскладання лагарыфма гама-функцыі ў шэраг (шэраг Стырлінга). Выкарыстоўваецца ў тэорыі імавернасцей, матэм. статыстыцы, стат. фізіцы і інш.
т. 15, с. 228
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІСЕ́НКА Сяргей Паўлавіч (н. 5.12.1951, г. Краснадар, Расія),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1994). Скончыў БДУ (1973). З 1973 у НДІ ЭВМ. З 1975 у Акад. навук. комплексе «Ін-т цепламасаабмену» Нац. АН Беларусі. Навук. працы па матэм. мадэліраванні працэсаў цепла- і масаабмену, стат. тэорыі кінетыкі нуклеацыі.
Тв.:
Вывод уравнений теории неизотермической нуклеации (разам з А.Р.Башкіравым) // Теорет. и мат. физика. 1981. Т. 48, №1;
К анализу экспериментальных данных о тепловой эффективности башенной испарительной градирни (у сааўт.) // Изв. РАН. Энергетика. 2000. № 6.
М.П.Савік.
т. 16, с. 415
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛО́РЫ (Flory) Пол Джон (19.6.1910, г. Стэрлінг, штат Ілінойс, ЗША — 8.9.1985),
амерыканскі фізіка-хімік, адзін з заснавальнікаў тэорыі полікандэнсацыі Чл. Нац. АН ЗША (з 1953). Скончыў Манчэстэрскі каледж (1931). З 1948 праф. Корнелскага ун-та, у 1956—61 навук. кіраўнік Меланаўскага ін-та, з 1962 праф. Станфардскага ун-та. Навук. працы па фізіцы палімераў, стат. механіцы макрамалекул. На аснове яго работ створаны метады вызначэння будовы і ўласцівасцей макрамалекул з вымярэнняў вязкасці, седыментацыі і дыфузіі. Нобелеўская прэмія 1974.
Тв.:
Рус. пер. — Статистическая механика цепных молекул. М., 1971.
т. 16, с. 431
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́РНІКЕ (Zernicke) Фрыц (сапр. імя Фрэдэрык; 16.7.1888, Амстэрдам — 10.3.1966),
галандскі фізік. Чл. Нідэрл. каралеўскай АН (1946), замежны чл.
Лонданскага каралеўскага т-ва (1956). Скончыў Амстэрдамскі ун-т (1912). У 1913—58 у Гронінгенскім ун-це (з 1920 праф.). Навук. працы па стат. механіцы, тэорыі вадкасцей, электрамагнетызме, оптыцы і матэм. статыстыцы. Прапанаваў метад фазавага кантрасту (1934) і вынайшаў фазава-кантрастны мікраскоп (1935), што зрабіла магчымым назіранне з дапамогай мікраскопа празрыстых бясколерных аб’ектаў, Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца. Нобелеўская прэмія 1953.
М.М.Касцюковіч.
т. 17, с. 180
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гамеаста́т
(ад гамеа- + -стат)
кібернетычная сістэма, якая мадэлюе здольнасць жывых арганізмаў падтрымліваць некаторыя велічыні (напр. тэмпературу цела) у фізіялагічна дапушчальных межах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІЛЬКО́ЦКІ Марат Антонавіч (н. 2.1.1947, в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне радыёфізікі. Д-р тэхн. н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1970). З 1973 у НДІ прыкладных фіз. праблем пры БДУ, з 1995 у ін-це Дзіпрасувязь. Навук. працы па тэорыі і тэхніцы антэн, радыёпразрыстых акон і радыёфіз. вымярэнняў. Распрацаваў метады памяншэння радыёлакацыйнай прыкметнасці антэн, стат. аналізу дыфракцыйных абцякальнікаў і вымяральных сістэм. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Применение статистических методов для анализа характеристик радиоголографических измерительных систем (у сааўт.) // Вопр. радиоэлектроники. Сер. ОВР. М., 1986. Вып. 13.
А.І.Болсун.
т. 4, с. 173
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ВЕЛЬ Павел Васілевіч (н. 6.7.1937, в. Восава Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1992), праф. (1992). Скончыў БСГА (1959). З 1995 у БСГА. Навук. працы па праблемах спецыялізацыі і інтэнсіфікацыі с.-г. вытв-сці, выкарыстання эканоміка-стат. метадаў аналізу эфектыўнасці агр. сектара эканомікі, Адзін з аўтараў даведнікаў і навуч. дапаможнікаў па арг-цыі і кіраванні аграпрамысл. комплексам.
Тв.:
Экономическая эффективность специализации сельскохозяйственных предприятий: (Теория и практика измерения). Алма-Ата, 1976;
Производственные резервы повышения экономической эффективности работы сельскохозяйственных предприятий в условиях становления рынка. Горки, 1997 (у сааўт.).
т. 8, с. 372
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАКЛАСІ́ЧНАЯ ТЭО́РЫЯ ЭКАНАМІ́ЧНАГА РО́СТУ,
агульны тэрмін, які адносіцца да распрацаваных у межах неакласічнай эканамічнай тэорыі мадэляў эканамічнага росту; асн. ўпор у гэтых мадэлях робіцца на лёгкасць замяшчэння паміж капіталам і працай у вытв. функцыі, што забяспечвае ўстойлівы эканам. рост. У адрозненне ад кейнсіянства на першы план вылучаецца праблема патэнцыяльна магчымага тэмпу росту эканомікі і фактараў, што яго вызначаюць. Выкарыстанне вытв. функцый пры аналізе стат. даных, што характарызуюць працэс эканам. росту ў асобных краінах, стала пачаткам даследаванняў па ацэнцы ролі асобных фактараў росту: колькасных (рост прац. сілы і асн. капіталу) і якасных, якія з’яўляюцца вынікам тэхн. прагрэсу.
т. 11, с. 255
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)