Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГА́ (цюрк. пан, старэйшы брат),
тытул малодшых і сярэдніх военачальнікаў у Асманскай імперыі. Надаваўся таксама камандзіру янычараў і начальнікам некаторых груп прыдворных слуг, часам генеральскі чын (напр., янычарскі ага). У сучаснай Турцыі форма звароту да заможнага землеўладальніка, радзей — складовая частка імя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прота..., (атаксама прата...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: 1) словам: «першапачатковы», «першасны», напрыклад: протагісторыя, протанеаліт, прататып; 2) словам: «вышэйшы», «старэйшы», «галоўны», напрыклад: протадыякан, протаіерэй, пратапоп.
[Грэч. prōtos — першы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ältestesubm, f -n, -n
1) старэ́йшы, -ая
2) ста́раста
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́дзеліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.
1. Выйшаўшы з саставу чаго-н., адасобіцца, стаць самастойным.
Старэйшы сын выдзеліўся з сям’і.
2. Вылучыцца якім-н. чынам сярод іншых.
В. смеласцю.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выйсці з арганізма.
Выдзелілася макрота.
|| незак.выдзяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз.выдзяле́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.)
|| прым.выдзяля́льны, -ая, -ае (паводле 3 знач.).
В. працэс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Перадо́льшы ’старэйшы паводле ўзросту’ (Нас.), рус.смал.передольшый ’тс’. Да перад‑ і суф. ‑ольшы, параўн. таксама трок.селядо́ршы ’сярэдні’ < серадо́льшы ’тс’, магчыма, пад уплывам большы; несумненна элемент ‑ш‑ — суфікс параўнальнай ступені (Карскі 2–3, 41–42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНАЛІ́СТЫ,
першыя старажытнарымскія гісторыкі. Гіст. падзеі размяшчалі па гадах праўлення консулаў. Творы аналістаў (аналы) апавядалі пераважна пра паліт. і ваен. падзеі, былі прасякнуты патрыятызмам. Найб. вядомыя аналісты: Квінт Фабій Піктар (3 ст. да н.э.), Катон Старэйшы (2 ст. да н.э.). Урыўкі з твораў аналістаў выкарыстаны ў працах больш позніх гісторыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
elder1[ˈeldə]n.
1.старэ́йшы;
You should have more respect for your elders. Вы павінны ставіцца з большай павагай да старэйшых.
2. старэ́йшына
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бальшу́н, ‑а, м.
Разм.Старэйшы хлапчук з дзяцей у сям’і; падлетак. Раніцай Андрэй нашлёпаў Лёвачку, каб бальшун сам адзяваўся.Лобан.// Наогул большы па ўзросту. У канцы алеі Гушкалкі мільгаюць — Бальшуны паселі, Пад неба ўзлятаюць.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кплі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць кплівага; насмешлівасць. Яны [Марынка і Паходня] жылі рознымі інтарэсамі і, здавалася, не заўважалі адно аднаго: ён ставіўся да яе з ласкай, але па-апякунску, як старэйшы, яна да яго — са стрыманай дзявочай кплівасцю.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)