КІСЕ́ЛЬ Апанас, бел. пісьменнік сярэдзіны 19 ст. Паводле некаторых звестак, пісаў вершы і апавяданні на магілёўскіх гаворках. Яму прыпісваюць аўтарства твора-брашуры «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела» (выдадзена ананімна ў 1861). У форме гутаркі з урадавых пазіцый тонам сял. добразычліўца аўтар імкнуўся растлумачыць значэнне царскай рэформы як сродку вызвалення ад прыгону, заклікаў сялян прыхільна ставіццада яе. Нягледзячы на тэндэнцыйнасць, у творы адлюстраваны рэальныя рысы той гіст. эпохі, незадаволенасць сялян грабежніцкай рэформай. У творы шмат прыкладаў са стараж. гісторыі, мова жывая, насычаная фразеалагізмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНЫ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л,
міжнароднае аб’яднанне сацыяліст. і сацыял-дэмакр. партый рэфармісцкага кірунку (гл.Рэфармізм). Штаб-кватэра ў Лондане. Засн. ў 1951 на базе правасацыяліст. К-таміжнар.сацыяліст. канферэнцый (1947—51) як пераемнік Сацыялістычнага рабочага інтэрнацыянала (1923—40). С.і. прызнае толькі мірныя сродкі сац. дзеяння, выступае за паступовую трансфармацыю капіталізму ў сацыялізм, адмоўна ставіццадаміжнароднага камуністычнага руху. Аб’ядноўвае (2001) больш за 90 партый і арг-цый. Вышэйшы орган — кангрэс, які склікаецца 1 раз у 2—3 гады. Паміж кангрэсамі кіруе Бюро С.і., бягучую работу вядзе Сакратарыят. Старшыня С.і. — А.Гутэрыш (Партугалія).
Праявіць, выказаць якім‑н. чынам свае адносіны да каго‑, чаго‑н. [Нявідны] адразу паставіўся варожа да свайго допыту і ўзяў курс на тое, каб меней гаварыць і нічога не расказваць аб тым, што іх будзе найбольш цікавіць.Колас.Нарэшце і Марынка не так ужо непрыхільна паставілася да таго, што планы, пра якія.. [Паходня] гаварыў ёй пры сустрэчах і пісаў, разышліся з сапраўднасцю.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
deference
[ˈdefərəns]
n.
1) паслухмя́насьць f.; пава́га f.
2) паша́на f.
in deference to… — з паша́ны да…
to pay/show deference to — ста́віццадакаго́ з пачці́васьцю, паша́най
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
elder1[ˈeldə]n.
1. старэ́йшы;
You should have more respect for your elders. Вы павінны ставіцца з большай павагай да старэйшых.
2. старэ́йшына
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Пастаўля́цца ’ганарыцца, заносіцца’ (Янк. 3.). Дапа‑ста́віцца ’запрацівіцца’ < ста́віць сябе (гл.). Не выключаны ўплыў польск.postawić się ’тс’, ’паказаць сябе’, ’вызначыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КЛІ́ЧНЫ СКАЗ,
сказ з рознымі аб’ектыўна-мадальнымі значэннямі, які служыць для выражэння эмацыянальна-ацэначных адносін да рэчаіснасці. Канструктыўныя элементы К.с.: выклічнікі, эмацыянальныя часціцы і клічная інтанацыя, якая заўсёды мае эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку — узрушанасць, урачыстасць і да т.п. Па характары вымаўлення клічнымі могуць быць апавядальныя сказы, пытальныя сказы і пабуджальныя сказы. У адрозненне ад няклічных сказаў К.с. вымаўляецца больш высокім напружаным тонам. Характэрна прэпазіцыя выказніка ці інш. члена сказа, які нясе інфарм. нагрузку. У канцы К.с. ставіцца клічнік. Шырока выкарыстоўваюцца ў размоўным стылі, у публіцыстыцы, мове маст. л-ры («Мой родны кут, як ты мне мілы!...»); не ўласцівы навук. і афіцыйна-дзелавому стылям мовы.