радавы́ 1, ‑ая, ‑ое.

1. Звычайны, просты, які нічым не вылучаецца сярод іншых. Радавы выпадак. Радавы чытач. □ Камандзір «Міцька» — гэта быў радавы савецкі чалавек, камсамолец з кубанскай станіцы. Брыль. [Асташонак:] — Жыццё ствараюць звычайныя, радавыя людзі. Іх — мільёны! Знатных жа — адзінкі. Ваданосаў. // Такі, які не займаецца кіруючай работай. Гаварылі стары майстар, інжынер, радавыя рабочыя. Кавалёў. / у знач. наз. радавы́, ‑ога, м. Партыя. Я — адзін з яе радавых. Танк.

2. Які не належыць да каманднага саставу; не з’яўляецца камандным (пра ваеннаслужачых). Радавы салдат. □ Між тым якраз у той час праславіўся дзед Талаш як ваяка, ды які яшчэ ваяка: чырвоны партызан, і не радавы, не просты партызан! Колас. // у знач. наз. радавы́, ‑ога, м. Салдат. [Васіль] прайшоў праз усю вайну. Вырас з радавога да капітана, камандзіра роты. Шамякін. Для ўсіх — і радавых і генералаў — Нялёгкім быў той першы год вайны. Прыходзька.

радавы́ 2, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і радковы. Радавая пасадка бульбы. Радавая веялка.

радавы́ 3, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да роду (у 2 знач.). Спраўляць радавы абрад.

2. Які пераходзіць у адным родзе з пакалення ў пакаленне; спадчынны; родавы. Радавая маёмасць. Радавая прафесія. Радавая спадчына. □ Пальцы [Луцкевіча] ўпрыгожвалі два масіўныя пярсцёнкі: адзін з пячаткай, на якой быў радавы шляхецкі герб «Навіна», на другім — масонскі знак. Машара. Сані з целам павольна прасоўваліся па снежнай дарозе да радавога маёнтка. Караткевіч.

радавы́ 4, ‑ая, ‑ое.

Зроблены з грубай ільняной пражы; зрэбны. Радавая тканіна. // Звязаны з апрацоўкай такой пражы і вырабам тканіны з яе. На сход прыйшлі былі Цімох з Лявонам; зайшла Макрына да Атрахіміхі — адносіла пазычанае радавое бёрда ў адзінаццаць з палавінаю пасмаў. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́сці ’накіроўваць рух каго- або чаго-небудзь’; ’будуючы, пракладваць у пэўным парадку’; ’мець пэўны напрамак’; ’хіліць на што-небудзь, адольваць’; ’хіліць убок ад хваробы, ап’янення’ (КТС, БРС, Касп.); ’цягнуць’ (БРС); ’валаводзіць’, весьці брэдню ’трызніць’ (Касп.), вясьці злосьць ’доўгі час злавацца, гневацца, помсціцца’ (КЭС, лаг.), навагр. весьці дзіця ’нарадзіць дзіцё’ (Кл., КТС). Ужываецца таксама з прэфіксамі: аб‑, вы‑, да‑, з‑, на-, пера-, пры‑, раз-, у‑ і інш. у розных значэннях. Сюды ж весціся ’адбывацца, ажыццяўляцца, праводзіцца’; ’жыць, пладзіцца’; ’быць звычаем, падтрымлівацца’; ’цягнуцца кім- або чым-небудзь’ (КТС, БРС); ’цягнуцца патроху’; ’шанцаваць у жыцці’ (КЭС). Прасл.: укр. вести ’весці; спяваць, цягнуць голасам; размаўляць; прасці, выводзіць нітку; камандаваць, распараджацца’, вестися ’весціся’, рус. вести ’весці, суправаджаць, памагаць ісці; рабіць, здзяйсняць; кіраваць, быць загадчыкам’, арханг. ’дзьмуць, пранікаць усюды (аб ветры)’, валаг. ’раставаць (аб снезе); уздымацца (аб цесце)’, арханг. вести свадьбуспраўляць вяселле’, польск. wieść ’весці, быць на чале; быць уваходам куды-небудзь’, wieść się ’шанцаваць, паходзіць’, каш. vjesc, в.-луж. wjesć ’весці’, wjésć so ’паводзіць сябе; мецца’, чэш. vésti ’суправаджаць, паказваць дарогу; кіраваць, быць загадчыкам, быць на чале; мець кірунак’, vésti se ’мецца, шанцаваць’, славац. viesť ’даваць кірунак, накіроўваць’; ’суправаджаць, прыводзіць’; ’весці эскортам’; ’весці каналам (ваду, нафту)’; ’кіраваць (машынай, караблём)’; ’пракладваць’ і ’кіраваць, весці дзейнасць’; ’выконваць пэўную работу’; ’праводзіць (цяпло, электрычнасць)’; ’весці размову, дэбаты’ і інш., viesť sa ’мецца, шанцаваць’, славен. vȇsti ’весці; дапамагаць; служыць чаму-небудзь’; ’выгадна прадаць’, vȇsti se ’трымаць, паводзіць сябе’, серб.-харв. во̀дити ’весці’, макед. води, балг. водя, ст.-слав. ведѫ, вести ’тс’. Выступае ў асновах *ved‑/*vod‑ і *vad‑. Мае адпаведнікі ў балтыйскіх мовах: літ. vèsti, vedù ’весці; кіраваць, быць на чале чаго-небудзь; жаніцца з кім-небудзь; прыносіць, нараджаць’, лат. vest, vedu ’весці’; ’вадзіць (машыну)’, vesties ’шанцаваць, добра ісці (аб рабоце)’, ст.-прус. weddē ’вяду’, а таксама ў ірл. fedid ’вядзе’, ст.-перс. vādajeiti ’вядзе, цягне’. Такім чынам, прасл. vedti (dt > tt > st) утворана пры дапамозе суф. ‑ti ад асновы ved‑, якая ўзыходзіць да і.-е. кораня *u̯edh‑ (Фік, 1, 4, 129; Уленбек, 269). Гл. таксама Фасмер, 1, 284; ЭСРЯ, 1, В, 74–75; Голуб-Копечны, 413; Брукнер, 619; Махэк₂, 685; БЕР, 1, 170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gben*

1. vt

1) дава́ць;

gern ~ быць шчо́дрым;

j-m das Recht ~ дава́ць каму́-н. пра́ва;

den usschlag ~ быць выраша́льным

2) дава́ць, падава́ць, праця́гваць;

den Arm ~ (па)да́ць руку́ (каб абаперціся);

die Hand ~ пада́ць руку́ (вітаючыся)

3) дава́ць, уруча́ць;

j-m den bschied ~ даць адста́ўку каму́-н.

4) дава́ць (даваць у карыстанне што-н.; даваць магчымасць рабіць што-н., карыстацца чым-н.);

ine Whnung ~ дава́ць кватэ́ру;

nlass ~ даць падста́ву [зачэ́пку]

5) дава́ць, арганізо́ўваць, нала́джваць, спраўля́ць;

ein ssen ~ даць (зва́ны) абе́д;

ein Fest ~ нала́дзіць свя́та;

ein Stück ~ ста́віць п’е́су

6):

(kine) Nchricht von sich (D) ~ (не) дава́ць аб сабе́ знаць;

von sich (D) ~ дава́ць гук; фіз. вылуча́ць, выдзяля́ць

7):

ine gte Erzehung ~ даць до́брае выхава́нне;

j-m das Gelit ~ право́дзіць, суправаджа́ць каго́-н.;

Rchenschaft ~ дава́ць [рабі́ць] справазда́чу;

nterricht ~ дава́ць уро́кі;

sine Zsage ~ даць зго́ду

8):

sich (D) Mühe ~ намага́цца

9):

j-m etw. zu versthen* ~ даць каму́-н. зразуме́ць што-н.;

zu dnken* ~ наве́сці на ро́здум;

etw. darn ~ ахвярава́ць чым-н.

2. vimp:

es gibt (A) ёсць, існуе́ (што-н.);

was gibt's? што зда́рылася? што тако́е?;

es gibt viel zu tun* рабо́ты мно́га;

es gibt Rgen бу́дзе дождж

3. ~, sich

1) аддава́цца, упада́ць;

sich gefngen ~ здава́цца ў пало́н;

sich zu erknnen* ~ назва́ць сваё імя́;

sich in etw. (A) ~ скары́цца, пакары́цца чаму́-н.

2) трыма́ць сябе́, паво́дзіць сябе́

3) прахо́дзіць, утрэ́сціся;

das gibt sich lles усё ўтрасе́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

игра́ть несов.

1. гуля́ць;

де́ти игра́ли в саду́ дзе́ці гуля́лі ў са́дзе;

игра́ть в футбо́л гуля́ць у футбо́л;

игра́ть в пря́тки гуля́ць у хо́ванкі;

игра́ть в ка́рты гуля́ць у ка́рты;

2. (на музыкальном инструменте) ігра́ць;

игра́ть вальс ігра́ць вальс;

игра́ть на скри́пке ігра́ць на скры́пцы;

игра́ть в две (в четы́ре) руки́ ігра́ць у дзве (у чаты́ры) рукі́;

3. (обращаться с каким-л. предметом как с игрушкой) гуля́ць (з чым); забаўля́цца (з чым);

игра́ть ве́ером гуля́ць (забаўля́цца) з ве́ерам;

игра́ть цепо́чкой гуля́ць (забаўля́цца) з ланцужко́м;

4. (обращаться с чем-л. легкомысленно, несерьёзно) жартава́ць;

игра́ть с огнём жартава́ць з агнём;

5. (на сцене) ігра́ць;

игра́ть пье́су ігра́ць п’е́су;

игра́ть роль ігра́ць ро́лю;

6. (притворяться) гуля́ць (у што), выдава́ць сябе́ за…, стро́іць з сябе́ (каго);

игра́ть в великоду́шие гуля́ць у велікаду́шнасць;

7. перен., в разн. знач. ігра́ць;

игра́ть людьми́ ігра́ць людзьмі́;

игра́ть на не́рвах ігра́ць на не́рвах;

8. (сверкать, переливаться) гуля́ць, пераліва́цца, зіхаце́ць;

со́лнце игра́ет на пове́рхности воды́ со́нца гуля́е (пераліва́ецца) на паве́рхні вады́;

брилья́нт хорошо́ игра́ет брылья́нт зіхаці́ць (пераліва́ецца);

9. (пениться) пе́ніцца, іскры́цца;

вино́ игра́ет віно́ пе́ніцца, іскры́цца;

10. (о чувствах) гуля́ць, бурлі́ць;

улы́бка игра́ла на его́ лице́ усме́шка гуля́ла на яго́ тва́ры;

игра́ть большу́ю, опа́сную игру́ гуля́ць у вялі́кую, небяспе́чную гульню́;

игра́ть пе́рвую скри́пку ігра́ць пе́ршую скры́пку;

игра́ть коме́дию стро́іць каме́дыю;

игра́ть глаза́ми падмі́ргваць;

игра́ть слова́ми забаўля́цца сло́вамі;

игра́ть на би́рже гуля́ць на бі́ржы;

игра́ть на́ руку ігра́ць на руку́;

игра́ть пе́сни обл. спява́ць;

игра́ть сва́дьбу обл. спраўля́ць (гуля́ць) вясе́лле;

игра́ть в зага́дки гуля́ць у зага́дкі;

игра́ть в ку́клы гуля́ць у ля́лькі;

игра́ть свое́й жи́знью рызыкава́ць сваі́м жыццём;

игра́ть все́ми цвета́ми (ра́дуги) зіхаце́ць (пераліва́цца) усі́мі ко́лерамі (вясёлкі);

кровь игра́ет кроў бурлі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)