Скамаро́х1 ‘у Старажытнай Русі і ў пазнейшым часе — вандроўны акцёр’ (ТСБМ, Ласт.), ‘вандроўны музыкант’, часта ‘музыка, скрыпач на вясковым вяселлі’ (Шымк. Собр., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. БП, Пятк. 2, Рам. 8), ст.-бел. уласнае імя Р. скл. Демьянца Скомороха (1540 г., Лінгв. дасл.), сюды ж скамаро́шнік ‘вандроўны цыркач з мядзведзем, мядзведнік’ (віл., смарг., Сл. ПЗБ), скамаро́ха ‘тс’ (Нас.), ‘музыка’: усяк спляша, да ні ўсяк скамарох (Бяльк.). Рус. скоморо́х ‘вандроўны музыкант, скакун, камедыянт’, дыял. ‘вядзьмар’, скоморо́шина ‘тс’, стараж.-рус. (XI ст.) скоморохъ, серб.-ц.-слав., рус.-ц.-слав. скомрахъ, ст.-польск. skomrośny, skomroszny ‘бессаромны, нястомны’, skowryśny, skowrośny ‘вясёлы, жвавы’. Цёмнае слова, ніводная этымалогія не з’яўляецца пераканаўчай. Крыніцай лічылі грэч. σκώμμαρχος ад σκώμμα ‘жарт, штукі’, гл. Кірпічнікаў, Сб. ОРЯС 52, 1 і наст.; Фасмер, ИОРЯС 12, 2, 276; Фасмер, Этюды, 184 і наст. Аднак іншыя даследчыкі ўказваюць на тое, што слова нідзе не засведчана. Выводзілі таксама з іт. scaramuccia ‘камедыянт, штукар’ на падставе таго, што скамарохі часта носяць “лацінскую адзежу”; так Сразнеўскі, 3, 374. Супраць Фасмер (3, 648). Спробы славянскай этымалогіі: ад прыстаўкі sko‑ і дзеясл. марочыць; Мацэнаўэр, LF 20, 13 і наст.; Брукнер, 494. Пераважаюць “гукапераймальныя” версіі, напрыклад, сувязь з в.-луж. skomorić ‘рабіць недазволены ўчынак’, што мае гукаімітатыўны характар (Ільінскі, ИОРЯС, 23, 2, 243), паводле Шустара–Шэўца (1292), звязана з камолы (гл. камель2). Фасмер (3, 648) прыводзіць яшчэ славен. skomúcati ‘выдаваць незразумелыя гукі’, skomodrati ‘вішчэць’, якія звязаны з рус. скомлить ‘ныць, скавытаць’. Сюды ж можна дадаць балг. радоп. скомичем ‘плакаць, хліпаць’, серб. пірот. скомл́чем ‘мармытаць, невыразна гаварыць’, каш. skamřec ‘навязліва прасіць, клянчыць’, якое Борысь узводзіць да *skom‑ъr‑ (SEK, 4, 276), варыянт якога *skomorъ Львоў (Этимология–1972, 111) лічыць зыходным для разглядаемага слова. Нельга выключыць і цалкам імітатыўную версію паходжання слова, якую прапанаваў Немец (Slavia, 57, 246 і наст.; Studia Etym. Brun., 1, 38) з *sko‑morsk‑, роднаснага рус. морщить (гл. моршчыцца), што звязана з старажытным выкарыстаннем масак для адпуджвання злых сіл. У сувязі з гэтым параўн. скамурдзіццаскрывіць морду’ (гл.). Істотнымі матывацыйнымі момантамі варта лічыць “музычныя” і “знешнія” прыкметы, гл. Жураўлёў, Язык и миф, 178–179 (там жа агляд іншых версій).

Скамаро́х2 ‘гаркушка, гальян звычайны, Phoxinus phoxinus (L.)’ (Жук., на Дняпры; Жыв. св.). Рус. дыял. скоморо́х ‘тс’. Да скамарох. Параўн. апісанне рыбы ў Сабанеева (Жизнь, 496): “Последний [гальян] всегда отличается необычайной пестротой и поэтому названия скоморох и красавка гораздо более идут к нему, нежели… гольян”. Параўн. аўдотка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свести́ сов.

1. (вниз, в сторону) зве́сці, мног. пазво́дзіць;

свести́ ребёнка с ле́стницы зве́сці дзіця́ з ле́свіцы;

свести́ ло́шадь с доро́ги зве́сці каня́ з даро́гі;

2. (завести) заве́сці;

свести́ дете́й в теа́тр заве́сці дзяце́й у тэа́тр;

3. (лишить высокого положения) зняць, скі́нуць, зве́сці;

свести́ с престо́ла скі́нуць з тро́на;

свести́ с пьедеста́ла перен. зве́сці з п’едэста́ла;

4. (собрать в одно место) зве́сці, мног. пазво́дзіць;

свести́ всех ученико́в в оди́н зал зве́сці (пазво́дзіць) усі́х ву́чняў у адну́ за́лу;

5. (о лесе) зве́сці, вы́сечы;

6. (установить знакомство, дружбу и т. п.) заве́сці, мног. пазаво́дзіць;

свести́ дру́жбу с ке́м-л. заве́сці дру́жбу з кім-не́будзь;

7. (сдвинуть, сблизить) зве́сці; (о бровях — ещё) ссу́нуць;

8. (пятно и т. п.) вы́весці, мног. павыво́дзіць;

свести́ пя́тна вы́весці (павыво́дзіць) пля́мы;

9. (перенести изображение) пераве́сці;

10. (к чему, на что) зве́сці (да чаго, у што);

свести́ расхо́ды к ми́нимуму зве́сці выда́ткі да мі́німуму;

11. (изменить тему разговора, мысли и т. п.) пераве́сці, зве́сці;

он свёл разгово́р в сто́рону ён перавёў (звёў) гу́тарку ўбок;

12. (о судорогах) зве́сці, ску́рчыць, мног. паску́рчваць, скрыві́ць;

13. (отобрать) разг. адабра́ць; (забрать) забра́ць; (похитить) укра́сці, зве́сці;

во́ры свели́ коро́ву зло́дзеі звялі́ (укра́лі) каро́ву; см. своди́тьII;

свести́ счёты зве́сці раху́нкі, разлічы́цца, паквіта́цца;

свести́ к нулю́ зве́сці да нуля́;

свести́ на нет зве́сці на нішто́;

свести́ концы́ с конца́ми зве́сці канцы́ з канца́мі;

свести́ в гроб (моги́лу) увагна́ць у магі́лу, пакла́сці ў труну́;

свести́ с ума́ зве́сці з ро́зуму;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)