ПАД’ЁМНАЯ СІ́ЛА,

складальная поўнай сілы ціску вадкага ці газападобнага асяроддзя на цела, што рухаецца ў ім, накіраваная перпендыкулярна да скорасці цела.

Існуе пры несіметрычным абцяканні цела асяроддзем. Напр., пры абцяканні крыла самалёта часцінкі асяроддзя, што абцякаюць ніжнюю паверхню, праходзяць за аднолькавы прамежак часу меншы шлях, чым часцінкі, што абцякаюць верхнюю, больш выпуклую паверхню, і, адпаведна, маюць меншую скорасць. Паводле законаў гідрадынамікі ціск у патоку большы там, дзе меншая скорасць, г.зн. што ціск знізу большы, чым зверху, што і прыводзіць да ўзнікнення П.с. Яна вызначаецца формулай: Y = ​1/2 Cyρν​2S, дзе ρ — шчыльнасць асяроддзя, νскорасць патоку, што набягае, S — плошча паверхні цела. Су — безразмерны каэфіцыент П.с., які залежыць ад формы цела, яго арыентацыі ў асяроддзі і інш.

Да арт. Пад’ёмная сіла. Абцяканне профілю крыла самалёта. Скорасць vн < vв , ціск pн > pв , Y — пад’ёмная сіла крыла.

т. 11, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАРЫЯ́ТАР,

прыстасаванне для плаўнай змены вуглавых скарасцей звёнаў прывода і выканаўчага механізма. Асн. частка варыятара — бесступеньчатая перадача (адна або некалькі).

Варыятар забяспечвае аптымальную скорасць машыны або механізма пры розных умовах эксплуатацыі. Бываюць фрыкцыйныя (выкарыстоўваюць трэнне) і гідраўлічныя. Пашыраны ў машынах і механізмах хім., папяровай, тэкст. прам-сці, на транспарце (напр., на эскалатарах метрапалітэна ўзгадняюць скорасць руху поручняў і ступеняў).

т. 4, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІНТАВЫ́ РУХ цвёрдага цела,

механічны рух, які складаецца з прамалінейнага паступальнага руху з пастаяннай скорасцю і вярчальнага руху з пастаяннай вуглавой скорасцю вакол восі, паралельнай напрамку паступальнай скорасці. Адрозніваюць прававінтавы (вектары вуглавой скорасці вярчэння і паступальнай скорасці накіраваны ў адзін бок) і левавінтавы рух (гэтыя вектары накіраваны ў розныя бакі). Любы складаны рух цвёрдага цела можна выявіць як серыю элементарных (імгненных) вінтавых рухаў, пры гэтым вось вінтавога руха наз. імгненнай вінтавой воссю, якая бесперапынна змяняе свой напрамак у прасторы і ў рухомым целе.

Да арт. Вінтавы рух: v — скорасць паступальнага руху; ω — вуглавая скорасць; VMскорасць пункта M, які знаходзіцца на адлегласці r ад восі вярчэння AA1

т. 4, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

надво́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца над вадою, вышэй паверхні вады; проціл. надводны. Надводная частка карабля.

2. Які плавае па вадзе. Надводны флот. // Які мае адносіны да плавання па паверхні вады (пра падводныя лодкі). Надводная скорасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціхахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Пра таго, хто (або тое, што) мае невялікую скорасць, адрозніваецца павольнасцю руху, перамяшчэння. — Яшчэ малады конь, і ў целе, але, відаць, ціхаход. Гурскі. Не такі ўжо і ціхаход наш трамвай. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уме́раны, -ая, -ае.

1. Сярэдні паміж крайнасцямі — не вялікі і не малы, не гарачы і не халодны і пад.

Умераная скорасць.

Умераная вільготнасць.

Умераныя патрабаванні.

2. Пра клімат: сярэдні паміж гарачым і халодным.

У. клімат.

У. пояс.

3. Які трымаецца сярэдняй палітычнай лініі, схільны да кампрамісу, згодніцтва.

Умеранае крыло рэфарматараў.

Умераная палітыка.

|| наз. уме́ранасць, -і, ж. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шалёны, -ая, -ае.

1. Хворы на шаленства (у 1 знач.).

Ш. воўк.

2. Які страціў разважлівасць, цвярозы розум.

Шалёная, што ты надумала рабіць!

3. перан. Вялікай сілы, напружаны; нястрыманы ў пачуццях.

Шалёная скорасць.

4. перан. Неўтаймоўны, люты.

Ш. характар.

5. перан. Выпадковы, бязладны.

Шалёная куля.

Шалёныя грошы — грошы, якія лёгка дастаюцца і таму расходуюцца неэканомна.

Шалёныя цэны (разм.) — вельмі высокія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВЯРЧА́ЛЬНЫ РУХ цвёрдага цела,

1) Вярчальны рух вакол нерухомай восі — рух, пры якім усе пункты цела перамяшчаюцца ў паралельных плоскасцях і апісваюць акружнасці з цэнтрамі на нерухомай прамой — восі вярчэння. Асн. кінематычныя характарыстыкі — вуглавая скорасць ω і вуглавое паскарэнне ε, лінейная скорасць пункта цела на адлегласць r ад восі вярчэння ν=ωr, тангенцыянальнае паскарэнне aτ=rε, нармальнае паскарэнне an=rω2. Асн. дынамічныя характарыстыкі — момант імпульсу і кінетычная энергія. Закон вярчэння вызначаецца з асн. ўраўнення дынамікі Mz=Izε, дзе Mzвярчальны момант, Izмомант інерцыі цела адносна восі вярчэння z.

2) Вярчальны рух вакол пункта (сферычны рух) — рух цела, пры якім адзін пункт цела нерухомы, а астатнія рухаюцца па паверхні сфер. Пры такім вярчальным руху кожнае элементарнае перамяшчэнне цела — вярчэнне вакол некаторай восі (імгненнай восі вярчэння), якая бесперапынна змяняе свой напрамак.

Вярчальны рух цвёрдага цела: φ — вугал павароту; ω — вуглавая скорасць; an — нар-мальнае паскарэнне; aτ — тангенцыяльнае паскарэнне; V — скорасць пункта M, што знаходзіцца на адлегласці r ад нерухомай восі AB.

т. 4, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ліне́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лініі (у 1 знач.). Лінейная геаметрыя.

2. Які мае выгляд лініі, складаецца з ліній. Лінейны арнамент.

3. Прызначаны для абслугоўвання лініі сувязі ці шляхоў зносін. Лінейны дыспетчар. Лінейны манцёр.

4. Уст. Які складае аснову баявых злучэнняў арміі; рэгулярны. Лінейныя войскі. // Які складае аснову баявых злучэнняў флоту. Лінейны крэйсер.

5. у знач. наз. ліне́йны, ‑ага, м. Салдат, які пасылаецца ў час парадаў для ўказання лініі і напрамку пастраення і ўрачыстага марту войск.

•••

Лінейная скорасць (спец.) гл. скорасць.

Лінейны карабель гл. карабель.

Лінейныя меры гл. мера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДРЭЙФ ІЛЬДО́Ў,

рух ільдоў у вадаёмах пад уздзеяннем вятроў і цячэнняў. Ад дзеяння сілы вярчэння Зямлі адбываецца адхіленне лёду ад напрамку ветру ў сярэднім на 30° управа ў арктычных і ўлева ў антарктычных шыротах. Скорасць ветравога Д.і. у 50 разоў меншая за скорасць ветру. На характар Д.і. уплываюць берагі, астравы, водмелі. Больш павольна, чым ледзяныя палі, дрэйфуюць айсбергі. Магутныя халодныя цячэнні (Лабрадорскае, Перуанскае) выносяць палярныя льды ва ўмераныя, радзей субтрапічныя шыроты.

т. 6, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)