1. Метад навуковага даследавання шляхам разгляду асобных састаўных частак чаго-н., уласцівасцей; проціл. сінтэз.
2. Усебаковы разбор, разгляд чаго-н.
А. новага рамана.
3. Вызначэнне саставу рэчыва.
А. крыві.
Хімічны а.
○
Аналіз матэматычны — адзін з раздзелаў вышэйшай матэматыкі.
|| прым.аналіты́чны, -ая, -ае.
А. розум (схільны да аналізу). А. метад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стабіліза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
1. Прыбор, прыстасаванне для надання ўстойлівасці, пастаяннага становішча чаму-н. (у лятальных апаратах, на суднах і пад.), для стабілізацыі якога-н. працэсу.
С. лятальнага апарата.
С. току.
2. Рэчыва, якое затрымлівае працэс змянення якога-н. іншага рэчыва, саставу.
С. выбуховых рэчываў.
|| прым.стабіліза́тарны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
rozszerzenie
н. пашырэнне; расшырэнне;
rozszerzenie władzy — пашырэнне ўлады;
rozszerzenie składu zarządu — павелічэнне складу (саставу) праўлення
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПСЕЎДАМАРФО́ЗЫ (ад псеўда... +грэч. morfē выгляд, форма),
мінеральныя ўтварэнні, знешняя форма якіх не адпавядае іх саставу і ўнутранай будове. Утвараюцца шляхам запаўнення поласцей, якія засталіся пасля вышчалочвання мінералаў другога саставу (П. запаўнення), хім. замяшчэння раней існуючых мінералаў з захаваннем іх знешняй формы (П. пераўтварэння і выцяснення). Трапляюцца таксама мінеральныя П. па арган. рэштках (па выкапнёвай фауне — зоамарфозы, па выкапнёвых раслінах — фітамарфозы, напр., акамянелае дрэва).
Псеўдамарфозы: 1 — апалу на дрэве, 2 — піралюзіту па манганіце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аднаві́цель, ‑ю, м.
1.Спец. Рэчыва, з дапамогай якога выклікаецца рэакцыя аднаўлення — выдзяленне кіслароду з саставу складаных рэчываў. Вадарод з яўляецца моцным аднавіцелем хімічных злучэнняў.
2. Сродак для аднаўлення ранейшага колеру валасоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́пінг, ‑а, м.
Спец. Спартыўны снарад у выглядзе вярчальных арэляў для трэніровак лётнага саставу, касманаўтаў і інш. з мэтай павышэння ўстойлівасці вестыбулярнага апарату і сардэчна-сасудзістай сістэмы да ўздзеяння розных відаў паскарэнняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старшына́, -ы́, мн. -шы́ны і (з ліч. 2, 3, 4) -шыны́, -шы́н, м.
1. У некаторых арміях званне малодшага начальніцкага саставу і ваенна-марскога флоту, а таксама асоба, якая мае гэтае званне.
С. роты.
2. (уст.). Выбарная асоба, якая кіравала справамі якой-н. саслоўнай арганізацыі, аб’яднання і пад.
Валасны с.
|| прым.старшы́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БО́ЦМАН (галанд. bootsman),
званне малодшага (старшынскага) каманднага саставу на караблі, непасрэдны начальнік палубнай каманды. На вял. ваенных караблях некалькі боцманаў, адзін з іх галоўны.