сапсава́насць ж.

1. испо́рченность; повреждённость;

2. испо́рченность, расша́танность, расстро́енность;

3. испо́рченность;

4. испо́рченность;

5. изуро́дованность;

1-5 см. сапсава́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

purulent

[ˈpjurələnt]

adj.

1) гно́йны (пра ра́ну, запале́ньне)

2) сапсава́ны мара́льна; прада́жны

3) гнілы́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

perverse [pəˈvɜ:s] adj.

1. распу́сны; разбэ́шчаны; сапсава́ны

2. нату́рысты, нараві́сты, упа́рты, капры́зны;

a perverse child упа́ртае дзіця́

3. ненарма́льны, вы́чварны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unplayable [ˌʌnˈpleɪəbl] adj.

1. непрыда́тны для гульні́ (пляцоўка, корт і да т.п.)

2. сапсава́ны, пашко́джаны (касета, дыск і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

няспра́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае пашкоджанні; сапсаваны. Прыёмнік быў няспраўны. Новікаў. — Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывод няспраўны, — злосна буркнуў Бабейка. Хадкевіч.

2. Неакуратны, нядобрасумленны ў выкананні сваіх абавязкаў, даручэнняў і пад. Няспраўны плацельшчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

defective [dɪˈfektɪv] adj.

1. дэфекты́ўны, зага́нны; няспра́ўны, сапсава́ны; недаскана́лы

2. : ling. a defective verb дзеясло́ў з няпо́ўным спражэ́ннем, з няпо́ўнай парады́гмай

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

НО́ВІКАЎ-ПРЫБО́Й (сапр. Новікаў) Аляксей Сілыч

(24.3.1877, с. Мацвееўскае Сасаўскага р-на Разанскай вобл., Расія — 29.4.1944),

рускі пісьменнік. Служыў матросам на Балтыйскім флоце (1899—1906), у руска-яп. вайну 1904—05 удзельнічаў у Цусімскай бітве. У 1908—13 паліт. эмігрант. Друкаваўся з 1906. У зб. «Марскія апавяданні» (у 1914 канфіскаваны, выд. 1917) пра жыццё матросаў рас. флоту, драм. калізіі, матывы сац. пратэсту. Рамантычныя адносіны да мора, жанчыны ў аповесцях «Мора кліча» (1919), «Падводнікі» (1923), «Жанчына ў моры» (1926) і інш. На асабістых уражаннях, сведчаннях удзельнікаў і дакументах заснавана гіст. эпапея «Цусіма» (ч. 1—2, 1932—35; 4-я рэд. 1940; Дзярж. прэмія СССР 1941). Аўтар раманаў «Салёная купель» (1929), «Капітан 1-га рангу» (незавершаны, кн. 1—2, 1942—44; экранізацыя 1958), аповесцей «Ухабы» (1927), «Уцёкі» (1931), зб-каў апавяданняў «Дзве душы» (1919), «Смерч» (1933) і інш. Сябраваў з Я.​Купалам. Асобныя яго творы на бел. мову пераклалі С.​Дарожны, Л.​Маракоў і інш.

Тв.:

Собр. соч. Т. 1—5. М., 1963;

Повести и рассказы. М., 1988;

Цусима. Т. 1—2. М., 1993—94;

Бел. пер. — На падводнай лодцы. Мн., 1928;

Зуб за зуб. Мн., 1929;

Сапсаваны. Мн., 1930;

У бухце «Атрада». Мн., 1930;

Па-цёмнаму. Мн., 1931;

Марскі пажар. Мн., 1932;

Жанчына ў моры. Мн., 1936;

Цусіма. Кн. 1—2. 2 выд. Мн., 1937.

Літ.:

Перегудов А. Светлый день: Повесть о писателе и друге. М., 1977;

А.​С.​Новиков-Прибой в воспоминаниях современников. М., 1980.

т. 11, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

putrid

[ˈpju:trɪd]

adj.

1) гнілы́; сапсава́ны, сапсу́ты, засьме́рдлы (пра мя́са)

2) разбэ́шчаны, мара́льна гнілы́; ве́льмі дрэ́нны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Башыбузу́к. Укр. башибузу́к. Запазычанне з рус. башибузу́к (раней ’салдат нерэгулярнага турэцкага войска’) < тур. başibozuk ’атрады нерэгулярнага войска’ (baş ’галава’, bozuk, buzuk ’шалёны, сапсаваны’). Адносна рус. слова гл. Фасмер, 1, 138; Шанскі, 1, Б, 62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пракі́слы, ‑ая, ‑ае.

Сапсаваны ў выніку браджэння; кіслы. Пракіслае віно. □ Суздалеў сышоў у Ціхарэцку з поезда і піў на аўтобуснай станцыі пры саракаградуснай спёцы пракіслы морс — шклянку за шклянкай. Чыгрынаў. // Уласцівы чаму‑н. сапсаванаму, непрыемны (пра пах). Пракіслы пах паветра ў пакоі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)