ГІДРАСТАТЫ́ЧНАЯ ПЕРАДА́ЧА, аб’ёмная гідраперадача,

гідраўлічная перадача, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні гідрастатычнага напору вадкасці. Бывае зваротна-паступальнага, зваротна-паваротнага і вярчальнага руху. Забяспечвае бесступеньчатае рэгуляванне скарасцей вядзёных механізмаў з малой інерцыйнасцю і аўтам. засцераганнем ад перагрузак. Уваходзіць у склад аб’ёмнага гідрапрывода машын.

Гідрастатычная перадача складаецца з аб’ёмнай помпы (вядучае звяно), аб’ёмнага гідраўлічнага рухавіка, рэзервуара для рабочай вадкасці і трубаправодаў (часам замест помпы выкарыстоўваюць гідраакумулятар). Рабочая вадкасць засмоктваецца помпай у яе рабочыя камеры, а затым напампоўваецца ў рабочыя камеры гідрарухавіка (гідраматора, гідрацыліндра). З гідрарухавіка вадкасць зліваецца ў рэзервуар, адкуль зноў засмоктваецца помпай. Рэгуляванне скорасці гідрарухавіка ажыццяўляецца зменай аб’ёмаў рабочых камер. Прамысл. выкарыстанне гідрастатычнай перадачы адносяць да 1795, калі быў вынайдзены гідраўлічны прэс, з 1920—30-х г. пачала выкарыстоўвацца ў металарэзных станках і інш. машынах.

т. 5, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

zbiornik

м. басейн; рэзервуар, ёмістасць; бак;

zbiornik wodny — а) вадасховішча;

бак для вады;

zbiornik benzyny — бензабак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тратуа́р ‘дарожка для пешаходаў’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк.), тратава́р ‘тс’ (мін., Сл. ПЗБ). Запазычана з рус. тротуа́р, якое з франц. trottoir, утворанага з дапамогай прадметнага суфікса ‑oir (як рэзервуар) ад дзеяслова trotter ‘ісці, маршыраваць, тапатаць, ісці рыссю (пра каня)’ > ‘хадзіць, бегаць’, які ад ст.-в.-ням. trottōn ‘ісці, ступаць, крочыць’ (Фасмер, 4, 107; ЕСУМ, 5, 652; Арол, 4, 107).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГРАДЗІ́РНЯ (ад ням. gradieren згушчаць саляны раствор; першапачаткова градзірні выкарыстоўваліся для здабычы солі выпарваннем),

збудаванне для ахаладжэння вады атм. паветрам. У градзірні вада, якая сцякае па арашальніку, ахалоджваецца ў выніку частковага выпарэння і цеплааддачы ў паветра.

Адрозніваюць градзірні: паводле спосабу падачы паветра — вежавыя, вентылятарныя і адкрытыя (атмасферныя); паводле тыпу арашальніка — пырскальныя, плёначныя, кропельныя і камбінаваныя. Выкарыстоўваюцца пераважна ў сістэмах зваротнага водазабеспячэння і кандыцыянавання паветра (зніжаюць т-ру вады, якая адводзіць цяпло ад кампрэсараў, цеплаабменных апаратаў, трансфарматараў і да т.п.). На цеплавых электрастанцыях і ў хім. прам-сці выкарыстоўваюць пераважна вежавыя (у іх ствараецца цяга паветра знізу ўверх насустрач сцякаючай вадзе) і шматсекцыйныя вентылятарныя (вада ахалоджваецца паветрам, якое падаецца вентылятарамі).

Градзірні: а — вежавая; б — вентылятарная; в — адкрытая; 1 — водападвадны канал; 2 — вежа; 3 — водаразмеркавальнік; 4 — арашальнік; 5 — вадазборны рэзервуар; 6 — водаадводны канал; 7 — вентылятар.

т. 5, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЕ́КТАР (ад лац. collector збіральнік),

1) установа, якая збірае і размяркоўвае што-н. (напр., бібліятэчны К.).

2) Асоба, што збірае і апісвае якія-н. узоры (напр., горныя пароды, глебы).

3) Частка ротара (якара) электрарухавікоў і генератараў пастаяннага (часам пераменнага) току, пераўтваральнікаў частаты эл. току і інш. Гл. таксама Калектарная машына.

4) Электрод паўправадніковага трыёда (транзістара) і некаторых звышвысокачастотных прылад (клістрона, лямпы бягучай хвалі і інш.).

5) Участак каналізацыйнай сеткі (труба, рэзервуар), куды падаюцца сцёкавыя воды з басейнаў каналізавання.

6) Дрэнажная труба ці канал, па якой ваду з асушальнай тэрыторыі (гл. Асушальная сістэма) адводзяць за яе межы.

7) Падземная галерэя, куды ўкладваюць кабелі сувязі (К. сувязі) ці трубы — водаправодныя, газавыя і інш. (К. агульны). 8) Назва некаторых тэхн. прылад для размеркавання (напр., усмоктвальныя К.) ці збірання і адводу газаў (выпускны К. рухавіка ўнутр. згарання).

т. 7, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бак ’пасудзіна’ (БРС). Рус. бак, укр. бак. Паводле Фасмера, 1, 108, запазычанне з герм. моў (параўн. гал. bakрэзервуар, таз, балея’, ням. Back ’глыбокая драўляная міска для матроскага стала’, англ. back ’пасудзіна, чан’). Параўн. Клюге, 43. Шанскі, 1, Б, 13, спасылаючыся на Ушакова, хоча бачыць тут запазычанне з франц. bac. Больш пераконвае тлумачэнне Фасмера, таму што рус. слова мела значэнне і марскога і ваеннага тэрмінаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́жа, ‑ы, ж.

1. Высокае і вузкае архітэктурнае збудаванне. Крамлёўскія вежы. Вежы замкаў.

2. Ахоўная браніраваная вышка для гармат і кулямётаў на танках і суднах. Гарматныя вежы [у ганках] былі прабіты снарадамі, ад доўгіх ствалоў гармат засталіся абломкі. Пятніцкі.

•••

Воданапорная вежа — высокае збудаванне, у верхняй частцы якога знаходзіцца рэзервуар з вадою, адкуль яна пад ціскам падаеца ў водаправод.

Сянажная вежа — высокае збудаванне для захоўвання сенажу.

Вавілонская вежа — пра высокую будыніну ў жартаўлівым параўнанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АБСО́РБЕР (ад лац. absorbere паглынаць),

апарат для паглынання (абсорбцыі) газаў з іх сумесі вадкімі абсарбентамі. У хім. і нафтаперапр. прам-сці выкарыстоўваюць некалькі канструкцый. Паверхневы абсорберрэзервуар з абсарбентам, над паверхняй якога прапускаюць газ, і кампаненты газавай сумесі часткова паглынаюцца абсарбентам. Выкарыстоўваюць, калі газавая сумесь добра раствараецца ў абсарбенце. Насадачны абсорберверт. метал. або керамічная калона (труба) з некалькімі гарыз. рашоткамі, на якія насыпаюць слаі насадкі (кокс, каменне, метал. або керамічныя кольцы і інш.). Абсарбент падаецца зверху і праз насадку сцякае ўніз, а сумесь газаў — знізу. У талерчатым абсорберы (гл. рыс.) газавую сумесь з рэчывамі, якія неабходна выдаліць, прадзімаюць знізу ўверх праз абсарбент, што сцякае з талеркі на талерку па пераліўных трубках. Адбываецца барбатаж (перамешванне) вадкасці з газам, што спрыяе паглынанню рэчываў абсарбентам. Абсорбер выкарыстоўваюць і ў сістэмах жыццезабеспячэння касм. апаратаў.

Схема абсорбера: 1 — перагародка; 2 — патрубак; 3 — каўпак; 4 — пераліўная трубка; 5 — абсарбент.

т. 1, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

збо́рнік м.

1. (кніга) Smmelband m -(e)s, -bände, Smmlung f -, -en, Smmelwerk n -(e)s, -e;

2. спец. (рэзервуар) ufnehmer m -s, -; Smmelbehälter m -s, -, Smmler m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГАРМО́НІК (ад грэч. harmonikos сугучны, стройны, зладжаны),

ручны, клавішна-пнеўматычны муз. інструмент класа духавых язычковых. Складаецца з гукавытворчай механікі (планкі са стальнымі язычкамі, рэзанатары і клавішны механізм), корпуса (2 драўляныя рамы, злучаныя мехам) і меха (паветр. рэзервуар). Вылучаецца насычанасцю і разнастайнасцю тэмбравых і дынамічных гукавых фарбаў, багаццем выразных і тэхн. магчымасцей. Створаны ў 1822 у Германіі (удасканалены ў 1829 у Вене), хутка пашырыўся ў многіх краінах свету, зазнаўшы ўздзеянне пэўных этнічных традыцый. Існуе ў розных відах і мае розныя сістэмы. Акрамя гармоніка ручнога (у т. л. канцэрціна, баян, акардэон) вядомы таксама нажныя (у т. л. фісгармонія) і губныя гармонікі. На Беларусі з 2-й пал. 19 ст. найб. пашыраны ручныя гармонікі «венка» і «хромка», з пач. 20 ст. — педалёўка (паветра ў мех напампоўваецца з дапамогай нажной педалі). У сістэме нар. муз. інструментарыя гармонік займае вядучае становішча. Выкарыстоўваецца ў самадз. і прафес. практыцы (сольнай, ансамблевай і аркестравай).

І.​Дз.​Назіна.

Гармонікі.

т. 5, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)