Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
transportable
[trænsˈpɔrtəbəl]
adj.
1) магчы́мы для пераво́зу; рухо́мы, пераво́зны, перано́сны
2) ссы́льны
a transportable offence — праві́ннасьць кара́ная ссы́лкай
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
versatile
[ˈvɜ:rsətəl]
adj.
1) шматбако́вы; разнаста́йны
a versatile man — чалаве́к са шматбако́вым та́лентам
2) рухо́мы
3) зьме́нлівы, няўсто́йлівы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГЛЯЦЫЯДЫСЛАКА́ЦЫІ (ад лац. glacies лёд + дыслакацыя),
ледавіковыя дыслакацыі, парушэнні залягання горных парод, якія складаюць ложа ледавіка, пад ціскам лёду. Пашыраны ў раёнах сучаснага і старажытна-мацерыковага зледзянення. Звычайна ўзнікаюць там, дзе рухомы ледавік сустракае перашкоду. Пераважаюць каляпаверхневыя дэфармацыі, звязаныя з актыўнымі ледавікамі (складкі, складкава-лускаватыя структуры, насовы і інш.) або з дэградуючым (мёртвым) лёдам (прасадкі, апоўзні, тэрмакарст і інш.). Гляцыядыслакацыі вывучае гляцыятэктоніка. На тэр. Беларусі найб. выразныя і магутныя складкава-лускаватыя (скібавыя) гляцыядыслакацыі — Бярозаўская, Грандзіцкая, Пескаўская, Поразаўская, Салігорская і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАБІЛІ́ЗМ (ад лац. mobilis рухомы),
геалагічная гіпотэза, якая дапускае вялікія (да некалькі тысяч кіламетраў) гарызантальныя перамяшчэнні буйных пліт літасферы на працягу геал. часу. Тэрмін уведзены швейц. геолагам Э.Арганам (1924). М. супрацьпастаўляўся канцэпцыі фіксізму (гл.Тэктанічныя гіпотэзы). Навук. тэорыя М. распрацавана ў 1910—12 амер. вучоным Ф.Тэйларам і ням. геафізікам А.Вегенерам (гл.Вегенера гіпотэза). Сучасны варыянт М., т.зв. тэктоніка пліт або новая глабальная тэктоніка, заснавана на выніках даследаванняў рэльефу дна акіяна і магнітных анамалій яго парод і на даных палеамагнетызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аўтамабілі́зм
(фр. automobilisme, ад гр. autos = сам + лац. mobilis = рухомы)
аўтамабільная справа; аўтамабільны спорт.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
матыва́цыя
(англ. motivation, ад лац. motivus = рухомы)
сістэма довадаў, аргументаў на карысць чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БАРЫТО́Н (італьян. baritono),
1) мужчынскі голас сярэдняга рэгістру (паміж басам і тэнарам). Дыяпазон A — as1. Вылучаюць лірычны барытон, больш мяккі і рухомы, бліжэй да драм.тэнара, і драматычны барытон, больш мужны і моцны, бліжэй да баса.
2) Басовы струнны смычковы інструмент сям’і віёлаў з 6—7 асноўнымі і 7—20 (і болей) рэзаніруючымі струнамі (выкарыстоўваліся і для ігры шчыпком).
3) Духавы медны муштучны інструмент з сям’і шырокамензурных вентыльных духавых інструментаў (саксгорнаў і інш.).
4) Абазначэнне разнавіднасцяў у сем’ях духавых інструментаў (напр., саксафон-барытон, барытонавы габой і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКАМАБІ́ЛЬ (франц. locomobile ад лац. locus месца + mobilis рухомы),
перасоўная ці стацыянарная парасілавая ўстаноўка Мае поршневую паравую машыну і паравы кацёл, аб’яднаныя ў адзін агрэгат. У якасці паліва выкарыстоўваліся адходы вытв-сці (напр., кастрыца, трэскі, пілавінне) або мясц. паліва (торф, дровы). Непатрабавальны да якасці вады і паліва. Выкарыстоўваўся як сілавая машына ці крыніца пары ў сельскай гаспадарцы і на невял. прамысл. прадпрыемствах для тэхнал. мэт, напр., варкі, сушкі, ацяплення. З 1960-х г. вытворчасць Л. ў б.СССР прыпынена з-за іх малой эканамічнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНАЯ ІНДУ́КЦЫЯ,
вектарная велічыня, роўная напружанасці магнітнага поля, створанага макраскапічнымі (знешнімі ў адносінах да асяроддзя) і мікраскапічнымі (абумоўленымі часцінкамі асяроддзя) эл. токамі. Абазначаецца . З’яўляецца асн. сілавой характарыстыкай магн. поля і вызначае сілу, што дзейнічае ў дадзеным пункце поля на эл. ток (гл.Ампера сіла) і рухомыэл. зарад (гл.Лорэнца сіла). Звязана з намагнічанасцю і напружанасцю знешняга магн. поля формуламі:
і
, дзе μ0 — магнітная пастаянная, μ — магнітная пранікальнасць рэчыва. Адзінка М.і. у СІ — тэсла.