Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыляга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да прылегчы.
2.дачаго. Размяшчацца блізка да чаго‑н., знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад чаго‑н.; прымыкаць да чаго‑н. Да Ямскіх — вёскі і поля — прылягае лес і балота.Пташнікаў.Хлеў прылягае да хаты, а пуня да хлява, вугламі на захад.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
locate[ləʊˈkeɪt]v.
1. вызнача́ць месцазнахо́джанне
2. размяшча́ць;
Where will they locate the new firm? Дзе яны размесцяць новую фірму?;
be located знахо́дзіцца, размяшча́цца;
Our office is located in the centre. Наш офіс знаходзіцца ў цэнтры.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
фланкі́раваць
(фр. flanquer)
1) весці агонь уздоўж лініі фронту ў фланг баявых парадкаў праціўніка, што рухаецца;
2) прыкрываць подступы да баявой пазіцыі з флангаў;
3) уст. выконваць баявыя прыёмы пікай, седзячы на кані;
4) знаходзіцца, размяшчацца па баках чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рассціла́цца, ‑аецца; незак.
1.Незак.да разаслацца.
2.Размяшчацца на вялікай прасторы. Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку сінеў лубін.Шамякін.Абапал дарогі рассцілаліся зялёныя лугі.Мядзёлка.
3. Слацца нізка над паверхняй чаго‑н. Дым ішоў у глыбіню лесу і рассцілаўся там па зямлі.Кулакоўскі.
4.Зал.да рассцілаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фланкі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што і без дап.
1. Весці агонь уздоўж лініі фронту ў фланг баявых парадкаў ворага. // Прыкрываць з флангаў. Фланкіраваць бераг.
2. Быць, размяшчацца па баках чаго‑н. Стройныя ажурныя вежы [касцёла] фланкіруюць .. фасад і далёка відны на фоне нізкай забудовы Замосця.«Помнікі».
3.Уст. Выконваць баявыя прыёмы пікай, седзячы на кані.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3. (з адмоўем «нe») (пастаянна знаходзіцца дзе-н.) ímmer dabéi sein, nicht verlássen*;
не сыхо́дзіць з языка́ auf der Zúnge líegen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
нейтра́льны, -ая, -ае.
1. Які захоўвае нейтралітэт у адносінах да дзяржаў, што ваююць.
Нейтральная краіна.
2.перан. Які не становіцца на чый-н. бок (у палітычнай барацьбе, спрэчках і пад.).
Заняць нейтральную пазіцыю.
3. Які не дае ні шчолачнай, ні кіслай рэакцыі (спец.).
Н. раствор.
4. Які не нясе ні адмоўнага, ні дадатнага зараду (спец.).
Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часціцай.
○
Нейтральная зона (паласа), нейтральныя воды — такія, на якіх, згодна з пагадненнем, не павінны весціся ваенныя дзеянні, размяшчацца ваенныя сілы.
|| наз.нейтра́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абрамля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.
1.Разм. Устаўляць у раму, рамку. Абрамляць карціну.
2.перан. Акружаць сабой што‑н., размяшчацца вакол чаго‑н., акружаючы як рамкай. Галаву дзяўчыны прыгожа абрамлялі пышныя валасы каштанавага колеру з залацістым адценнем.Васілёнак.
3.Спец. Уводзіць абрамленне ў мастацкі твор. // Служыць абрамленнем у мастацкім творы. Суровыя эпічныя карціны абрамляюць паэмы і прыдаюць стройнасць кампазіцыі.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кватарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Часова жыць у каго‑н., наймаючы кватэру, памяшканне. Нават у дзедавай хаце кватараваў начальнік чырвоных, камандзір батальёна, чым дужа ганарыўся дзед Талаш.Колас.Дзесяцігодку Веньямін канчаў у мястэчку, за дванаццаць вёрст ад роднай вёскі. Кватараваў у знаёмых настаўнікаў.Навуменка.
2.Размяшчацца, быць на пастоі (пра войска). Артылерыйскі полк, які кватараваў у нашым гарадку, застаўся верным стаўцы.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)