пісьмо надпісаў на каменных і бронзавых прадметах, знойдзеных у г. Бібл (цяпер Джубейль) у Ліване. Датуецца канцом 3 — пач. 2-га тыс. да н.э. Было адкрыта М.Дзюнанам у 1920-я г. Надпісы — схематызаваныя малюнкі жывёл, раслін, пабудоў, лінейных геам. фігур і інш. Накірунак пісьма справа налева. Ёсць меркаванні, што біблскае пісьмо — папярэднік зах.-семіцкага пісьма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гра́матнасць, ‑і, ж.
Уменне чытаць і пісаць; пісьменнасць. Павышаць граматнасць пісьма.//перан. Наяўнасць патрэбных ведаў у якой‑н. галіне. Тэхнічная граматнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІЕРО́ГЛІФ (ад грэч. hieros свяшчэнны + glyphē тое, што выразана),
пісьмовы знак у некаторых відах ідэаграфічнага пісьма, які мае выгляд якога-н. аб’екта (чалавека, жывёлы, прадмета). Служыць для абазначэння асобных слоў і паняццяў, часам І. можа быць і фанетычным сімвалам (абазначаць склады і асобныя гукі). І. выкарыстоўваліся ў егіп. пісьме з 4-га тыс. да н.э. Вядома каля 5 тыс.егіп. І., аднак у кожную эпоху ўжывалася каля 700—800 знакаў.
Сярод егіп. І. адрозніваліся аднакансанантныя (абазначалі зычныя гукі егіп. мовы), двух-, трохкансанантныя (для фанет. перадачы марфем), ідэаграмы (для абазначэння цэлых слоў), дэтэрмінатывы (дапаможныя ідэаграфічныя знакі для ўдакладнення значэння слоў).
І. называюць таксама знакі стараж. (2-е тыс. да н.э.) і сучаснага кітайскага пісьма, выяўл. разнавіднасці хецкага пісьма (2—1-е тыс. да н.э.), японскага пісьма і інш.
Літ.:
Шампольон Ж.Ф. О египетском иероглифическом алфавите: Пер. с фр. [М.], 1950;
Дирингер Д. Алфавит: Пер. с англ.М., 1963;
Истрин В.А. Возникновение и развитие письма. 2 изд. М., 1965;
Павленко Н.А. История письма 2 изд. Мн., 1987.
Да арт.Іерогліф. Іерагліфічны надпіс на сцяне грабніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
анані́м, ‑а, м.
1. Аўтар пісьма, запіскі або літаратурнага твора, які ўтойвае сваё імя.
2. Літаратурны твор без подпісу, невядома кім напісаны.
[Ад грэч. anōnymus — безыменны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імпрэсіяністы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да імпрэсіянізму, характэрны яму. Імпрэсіяністычная манера пісьма. Імпрэсіяністычная музыка.
2. Заснаваны толькі на асабістым ўражанні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРАМЕ́ЙСКАЕ ПІСЬМО́,
складовае пісьмо кансанантнага тыпу. Узнікла на пач. 1-га тыс. да н. э. на аснове фінікійскага пісьма; фармальна — спрошчаная (курсіўная) яго форма. Алфавіт складаецца з 22 знакаў, кожны абазначае склад — «зычны + галосны (або нулявы галосны)», — да якога потым дадаюцца т.зв. matres lectionis (знакі для абазначэння доўгіх і канцавых галосных). Кірунак пісьма — справа налева. Першыя пісьмовыя помнікі армейскага пісьма датуюцца 9—8 ст. да н. э. У сярэдзіне 1-га тыс. да н. э. было пашырана ў Пярэдняй Азіі (дзелавое пісьмо Асірыі і Персіі), у 4 ст.н. э. знікла. Аснова большасці пісьмовых сістэм Пярэдняй і Цэнтр. Азіі.
А.А.Кожынава.
Арамейскае пісьмо. Надпіс з аазіса Тэйма (Паўн. Аравія). Сярэдзіна 1-га тыс. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дактылагра́фія
(ад дактыла- + -графія)
тэхніка пісьма на друкарскай машынцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пасы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. пасылаць — паслаць 1 (у 1–2 знач.).
2. Запакаваная рэч, якая перасылаецца куды‑н. ці прысланая адкуль‑н. Люся чакала пісьма з Маркоўскага, але ні пісьма, ні пасылкі пакуль што не было.Даніленка.
3. У філасофіі, логіцы — суджэнне, якое служыць асновай для вываду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)