magnetize

[ˈmægnətaɪz]

1.

v.t.

1) намагні́чваць

2) прыця́гваць каго́; мець уплы́ў на каго́

3) гіпнатызава́ць

2.

v.i.

намагні́чвацца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Магні́т ’цела, якое мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя, стальныя прадметы і адштурхоўваць некаторыя іншыя’ (ТСБМ, Бяльк.). Запазычана праз рускую або яшчэ праз ст.-рус. мову са ст.-грэч. λίθος Μαγνῆτις ’камень з г. Магнезія’, ст.-рус. магнитъ камень (Праабражэнскі, 1, 500; Фасмер, 2, 556).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МАГНІ́Т (грэч. magnētis ад Magnetis lithos літар. камень з Магнесіі — стараж. горада ў М.​Азіі),

цела, якому ўласціва намагнічанасць — здольнасць ствараць вакол сябе магнітнае поле. Бываюць пастаянныя М. і электрамагніты (у т. л. звышправодныя магніты), намагнічанасць якіх ствараецца эл. токам.

Пастаянны М. бывае прыродны, з магн. жалезняку (магнетыту) і зроблены ў выглядзе падковы, паласы, стрыжня і да т.п. з папярэдне намагнічаных ферамагнетыкаў (пераважна магнітацвёрдых матэрыялаў). Гал. ўласцівасць М. — здольнасць прыцягваць жалеза, нікель, кобальт, некат. лантаноіды, іх сплавы і злучэнні, а таксама злучэнні хрому, марганцу і урану. Характарызуецца астаткавым намагнічваннем, каэрцытыўнай сілай, формай пятлі гістэрэзіса, макс. шчыльнасцю магн. энергіі. Свабодна падвешаны, адхіляецца ў магн. полі Зямлі адным бокам (полюсам) на Пн, другім — на Пд (гл. Магнітныя палюсы Зямлі). Шырока выкарыстоўваецца як аўтаномная крыніца пастаяннага магн. поля ў элементах, прыладах і апаратах электра- і радыётэхнікі, электронікі, аўтаматыкі.

У.​М.​Сацута.

Магнітнае поле пастаянных магнітаў: а — без магнітаправода; б — з магнітаправодам; 1 — магніт; 2 — магнітаправод; 3 — рабочы зазор; N і S — полюсы магніта.

т. 9, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

adsorb

[ædˈsɔrb]

v.t.

адсарбава́ць, прыця́гваць, затры́мваць (газ, ва́дкасьць)

Dyes are adsorbed by the fibers of cloth — Фарбава́льнікі адсарбу́юцца вало́кнамі ткані́ны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вербава́ць

(польск. werbować, ад ням. werben = шукаць, дамагацца)

набіраць, наймаць на работу, прыцягваць у якую-н. арганізацыю, да якой-н. справы (напр. в. рабочую сілу).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Ману́ць1 ’хлусіць’ (ганц., Жыв. сл. і Сл. Брэс.; Ян.). Да мані́ць (гл.).

Ману́ць2 ’завабліваць’ (Ян.). Укр. ману́ти, рус. цэнтр., паўд. ману́ть ’тс’, ’падклікаць знакамі, рукамі, поглядам’, ’угаворваць паехаць, пайсці куды-небудзь’, ’цягнуць, выклікаць жаданне’. Да мані́ць (гл.).

Ману́ць3 ’трапіць, папасці куды трэба’ (Бяльк.). Да мані́цьпрыцягваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

garnąć

незак. гарнуць; прыцягваць; прытуляць;

garnąć do kupy — збіраць у кучу (да кучы)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Гарну́ць ’грэбці, веславаць; прытульваць, прыцягваць’ (БРС, Шат.), ’мець прыхільнасць’, ’грэбці, веславаць’ (Нас.), ’грэбці, заграбаць што-н.’ (Касп., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Адносіцца да вялікай групы прасл. дзеясловаў *gъrtati: *gъrtnǫti (бел. гарта́цьгарну́ць) з вельмі разгалінаванай семантыкай. Агляд значэнняў у паасобных слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 214–215. Параўн. гарта́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыця́гавіч, прыцягваў ’тоўстая вяроўка для ўціскання снапоў, сена на возе’ (смарг., Шатал.; Сл. ПЗБ). Вытворнае ад прыцягаваць, прыцягваць (гл. цягаць) з суф. ‑іч, ‑іца. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 44–45. Параўн. рус. притяговалышк ’тс’, притягуш ’вяроўка, якой звязваецца, увязваецца нешта’, балг. притягапка ’рубель, уціскаючы сена пры дапамозе вяроўкі’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыця́гвацца несов.

1. притя́гиваться;

2. разг. (медленно, с трудом приходить) прибреда́ть, приплета́ться, прита́скиваться; привола́киваться;

3. страд. прита́скиваться, привола́киваться; притя́гиваться; привлека́ться; см. прыця́гваць1-3, 5-7

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)