ПРЫ́ПЯЦКАЯ ВАЕ́ННАЯ ФЛАТЫ́ЛІЯ,
аператыўнае аб’яднанне баявых суднаў у ліп. — вер. 1919 на стыку 16-й арміі Зах. фронту з 12-й арміяй Паўд.Зах. фронту. Створана на р. Прыпяць і яе прытоках на базе Прыпяцкага атрада рачных суднаў, папоўнена атрадам ваенных маракоў з Чудской, Латвійскай флатылій і Заходнядзвінскай ваеннай флатыліі і караблямі Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Гал. базы — г.Мазыр і ст. Калінкавічы, тылавая — Нароўля, аператыўная — Багрымавічы. У склад флатыліі ўвайшлі 7 узбр. параходаў, 7 мотакатэраў, паравы баркас, некалькі баржаў, Нараўлянская суднарамонтная майстэрня, майстэрні на прыстані Пхоў. У ліп. маракі флатыліі разам з часцямі Чырв. Арміі вызвалілі ад польскіх войск Тураў, у жн. ўдзельнічалі ў стварэнні Мазырскага ўмацаванага раёна. У вер. 1919 вызвалілі Петрыкаў і прадухілілі захоп праціўнікам Мазыра. Пастановай РВС Сав. Расіі ад 27.8.1919 Прыпяцкая флатылія ўключана ў склад Дняпроўскай ваен. флатыліі (да 26.9.1919 выконвала самастойныя задачы). Камандуючыя: М.А.Іокіш, П.І.Пашкін (з 10.8.1919), камісар А.М.Кульберг.
І.Я.Краўцоў.
т. 13, с. 76
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рато́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Круглая пабудова (будынак, павільён, зала), звычайна акружаная калонамі і ўпрыгожаная купалам. Над абрывам узвышаецца каля прыстані каменная белая вежа — альтанка ў выглядзе ратонды. В. Вольскі.
2. Верхняе жаночае цёплае адзенне ў выглядзе доўгай накідкі без рукавоў, распаўсюджанае ў канцы 19 — пачатку 20 стст. Аксамітная ратонда.
[Ад лац. rotundus — круглы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буксі́р м., в разн. знач. букси́р;
да пры́стані прыча́ліў б. — к при́стани прича́лил букси́р;
цягну́ць на ~ры — тяну́ть на букси́ре;
◊ браць на б. — брать на букси́р
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛІХАДЗІЕ́ЎСКІ Сцяпан Іванавіч (9.5. 1911, в. Барок Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 13.2.1979),
бел. паэт і літ.-знавец. Д-р філал. н. (1967), праф. (1968). Вучыўся ў БДУ (1930—31), Бел. вышэйшым пед. ін-це (1931—33), скончыў Томскі пед. ін-т (1939). 10.8.1933 беспадстаўна асуджаны на 3 гады высылкі ў Казахстан; настаўнічаў там. З 1939 выкладчык Ташкенцкага пед. ін-та, з 1963 заг. кафедры зарубежнай л-ры Рэсп. пед. ін-та рус. мовы і л-ры ў Ташкенце. Друкаваўся з 1925. Тагачасныя пераўтварэнні, пафас будаўніцтва адлюстраваў у зб-ках паэзіі «Рокаты далёкай прыстані», «Чырванеюць вішні» (абодва 1931), «Крывавыя знічкі на снезе», «Мы — маладая гвардыя» (абодва 1932), нарысах. Перажытае — тэмы зб. вершаў «Берасцянка жывых трывог» (1962), «Вянкі камунарам» (1974), «Чырвоныя макі» (1981). Даследаваў крытычны рэалізм у франц. л-ры, бел.-ўзб. літ. сувязі. На бел. мову пераклаў паасобныя творы І.В.Гётэ, Г.Гейнэ, В.Гюго, Ш.Бадлера, П.Верлена, П.Элюара, некаторых рус. і ўзб. паэтаў.
Тв.:
Анатоль Франс: Очерк творчества. Ташкент, 1962;
Поиски сердолика. Ташкент, 1973;
Радость встреч: Сб. лит.-критич. статей. Ташкент, 1977.
т. 9, с. 320
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РУЭЛ (Orwell) Джордж [сапр. Блэр
(Blair) Эрык Артур; 25.1.1903, г. Матыхары, Індыя — 21.1.1950], англійскі пісьменнік, публіцыст. Скончыў Ітанскі каледж (1921). У 1922—27 служыў у брыт. калан. войсках у Бірме. Удзельнік грамадз. вайны ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў, у 2-ю сусв. вайну рэпарцёр брыт. газет і радыёстанцыі Бі-Бі-Сі. Друкаваўся з 1914. Жыццёвыя ўражанні ў аснове рэаліст., сац.-крытычных раманаў «Дні ў Бірме» (1934),
«Няхай Аспідыстра ляціць» (1936), «Дарога да прыстані ва Уігане» (1937), «За глытком свежага паветра» (1939), дакумент. нататак «Валацужнае жыццё ў Парыжы і Лондане» (1933), «З Каталоніяй у сэрцы» (1938). Сусв. вядомасць прынеслі творы ў жанры антыутопіі — аповесць «Ферма» (1945) і раман «1984» (1949), у якіх у традыцыях Дж.Свіфта створаны бязлітасна-праўдзівы маст. вобраз таталітарнай дзяржавы. Аўтар зб-каў эсэ і публіцыстыкі. На бел. мову яго асобныя творы пераклаў С.Шупа.
Тв.:
Бел. пер. — Ферма;
1984. Мн., 1992;
Рус. пер. — «1984» и эссе разных лет: Роман и худож. публицистика. М., 1989;
Проза отчаяния и надежды. Л., 1990.
Л.П.Баршчэўскі.
т. 11, с. 450
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прича́ливать несов.
1. (привязывать) прыча́льваць, прывя́зваць;
прича́ливать ба́рку к бе́регу прыча́льваць (прывя́зваць) ба́рку да бе́рага;
2. (приставать) прыча́льваць, прыстава́ць;
парохо́д прича́ливал к при́стани парахо́д прыча́льваў (прыстава́ў) да пры́стані;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., што.
1. Адвярнуць, адкінуць што-н. ад чаго-н.
А. камень ад дзвярэй.
А. завалу і адчыніць вароты.
2. Выдзеліць, даць, адрэзаць, расшчодрыўшыся (разм., іран.).
А. ладны кавалак сала.
А. сто тысяч рублёў.
3. ад чаго і без дап. Адысці, адплысці, адляцець.
Параход плаўна адваліў ад прыстані.
|| незак. адва́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. адва́льванне, -я, н. (да 1 знач.), адва́л, -у, м. (да 1 знач.) і адва́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.)
|| прым. адва́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карма́, ‑ы́, ж.
1. Задняя частка судна, процілеглая носу. Параход плаўна адваліў ад прыстані. За яго кармой запенілася вада. Даніленка. [У лодцы] сядзела трое. На карме — інжынер Сакавітаў з рулявым вяслом у руках. Шамякін. // Пра заднюю частку танка, самалёта. Танк, як ляцеў, раптам з разгону асеў на адзін бок, падкінуўшы карму. Мележ.
2. Тое, што і куль 3. Нарэшце і карма, гэты вялізны мяшок-сетка, схавалася пад лёдам. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыста́ць, -а́ну, -а́неш, -а́не; -а́нь; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), да каго-чаго. Прымацавацца, шчыльна прылягаючы, прыліпнуць.
Гразь прыстала да паліто.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., да каго. Пра заразную хваробу: перадацца (разм.).
Прыстаў грып.
3. да каго. Далучыцца, прымкнуць.
П. да кампаніі.
4. да каго. Звярнуцца з надакучлівымі размовамі, просьбамі і пад. (разм.).
П. з пытаннямі.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра судны: падышоўшы да берага, прыстані, прычаліць.
6. Стаміцца, змагчыся.
Конь прыстаў у дарозе.
◊
Прыстаць у прымы — стаць прымаком.
|| незак. прыстава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць; -тава́й; наз. прыстава́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
СТАРЫ́ЦКІ Міхаіл Пятровіч (14.12.1840, с. Клешчынцы Чарнабаеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 27.4.1904),
украінскі пісьменнік, перакладчык, тэатр. дзеяч. Вучыўся ў Харкаўскім (1858—60) і Кіеўскім (1860—66) ун-тах. З 1864 выступаў у аматарскіх тэатр. гуртках. З 1883 узначальваў першую ўкр. прафес. тэатр. трупу М.Крапіўніцкага (у 1880—90-я г. гастраліравала на Беларусі). Майстэрствам трупы захапляліся Я.Лучына, які прысвяціў трупе вершы «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» і «Дабрадзею артысту Манько» (нап. 1887, апубл. 1932), і Ф.Багушэвіч. С. — майстар рэжысёрскага вырашэння масавых сцэн, асаблівую ўвагу аддаваў муз. і маст. афармленню спектакля. Аўтар зб. вершаў «Са старога сшытка. Песні і думы» (ч. 1—2, 1881—83), сац.-быт. п’ес «Не суджана» (1883), «У цемры» (1893), «Лёс» (1894), гіст. драм «Багдан Хмяльніцкі» (1897), «Маруся Багуслаўка» (1899), вадэвіляў. Трылогія «Багдан Хмяльніцкі» («Перад бурай», «Бура», «Каля прыстані», 1895—97), аповесць «Абарона Бушы» (1894) пра падзеі антыфеад. вайны ўкр. і бел. народаў 1648—54. Інсцэніраваў творы М.Гогаля, Э.Ажэшкі, Ю.Крашэўскага і інш. На ўкр. мову пераклаў некат. творы А.Пушкіна, М.Лермантава, М.Някрасава, Ю.Славацкага, А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, І.В.Гётэ, Дж.Байрана. На бел. мову асобныя творы С. пераклаў Э.Валасевіч.
Тв.:
Твори. Т. 1—8. Київ, 1963—65;
Рус. пер. — Пьесы. Л.;
М., 1958;
Стихи. М., 1965.
Літ.:
Сокирко Л.Г. М.П.Старицький. Київ, 1960;
Комишанченко М.М.Старицький. Київ, 1968.
І.У.Саламевіч.
т. 15, с. 166
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)