самапісная аэралагічная прылада для рэгістрацыі ціску, т-ры і вільготнасці ў свабоднай атмасферы. Уключае барограф, тэрмограф і гігрограф у адной прыладзе. Паказчыкі метэаралагічных элементаў сінхронна запісваюцца на адной стужцы, надзетай на барабан, які прыводзіцца ў рух гадзіннікавым механізмам або ветраком ці прапелерам. Пры дапамозе бараметрычнай формулы з запісу на стужцы вызначаюцца вышыні, якія адпавядаюць розным момантам пад’ёму, і лічбавыя значэнні метэаралагічных элементаў на гэтых вышынях. Падымаюць М. на шарах-зондах, самалётах, аэрастатах. М., які перадае свае паказанні ў час пад’ёму з дапамогай радыёсігналаў, наз. радыёзондам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Басаць ’рэзаць’, арго (Рам., IX, 5). Паводле Раманава (там жа), запазычанне з тат. мовы (дакладная крыніца не прыводзіцца).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ды́зель-ка́пар
(ад дызель + капар)
канструкцыя для забівання паляў, якая прыводзіцца ў рух дызелем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гідратурбі́на
(ад гідра- + турбіна)
турбіна, якая прыводзіцца ў рух сілай патоку вады; вадзяная турбіна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
турбавентыля́тар
(ад турба- + вентылятар)
лопасцевы насос для перамяшчэння газу, якая прыводзіцца ў вярчэнне турбінай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ву́сьпіткам, вы́сьпіткам ’нагой’ (калінк., З нар. сл.). Параўн. укр.вуспятки, успятки, якое з няпэўным значэннем ’абцасы’ прыводзіцца ў Грынч. Гл. вы́спятак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вінтавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае дачыненне да вінта 1; на вінту, на вінтах. Вінтавы прэс.
2. Які прыводзіцца ў рух вінтом 1 (у 2 знач.). Вінтавы самалёт. Вінтавы буксір.
3. Які нагадвае сабою вінт 1. Вінтавая лесвіца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУ́СЕНІЧНЫ ХОД,
прыстасаванне (рухач) самаходных машын, асн. часткай якога з’яўляецца гусеніца. Гэта суцэльны метал. або гумаметал. ланцуг з шарнірна злучаных звёнаў, які прыводзіцца ў рух вядучымі коламі машыны. Гусеніца верціцца разам з коламі і апорнымі каткамі, падкладваецца пад іх і стварае бясконцы пуць з супраціўленнем руху значна меншым, чым на грунце. Вял. паверхня гусеніц забяспечвае нізкі ціск на глебу, павялічвае счапленне з грунтам і праходнасць машыны. Гусенічны ход выкарыстоўваецца ў трактарах, торфаўборачных і дарожных машынах, экскаватарах, трубаўкладчыках, снегаходах, танках, цягачах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
узгадня́цца, ‑яецца; незак.
1.Прыводзіцца ў адпаведнасць з чым‑н.; быць узгодненым з кім‑, чым‑н. Сотні тысяч савецкіх патрыётаў пры самай актыўнай падтрымцы мірнага насельніцтва вялі партызанскую барацьбу, якая ўзгаднялася з аперацыямі Савецкай Арміі.«Полымя».
2.Зал.да узгадняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электраінструме́нт
(ад электра- + інструмент)
ручны інструмент, што прыводзіцца ў дзеянне ўманціраваным у яго корпус электрычным рухавіком.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)