А́ПЕКС (ад лац. apex вяршыня) у астраноміі, пункт нябеснай сферы, у напрамку да якога перамяшчаецца нябеснае цела ў сваім руху адносна навакольных зорак. Залежыць ад выбару зорак, адносна якіх вызначаецца рух. Апекс гадавога руху Зямлі вакол Сонца знаходзіцца ў плоскасці экліптыкі пад вуглом, роўным амаль 90° да напрамку Зямля—Сонца, і перамяшчаецца, замыкаючы за год круг. Апекс руху Сонечнай сістэмы адносна бліжэйшых зорак знаходзіцца ў сузор’і Геркулеса. Процілеглы апексу пункт — антыапекс. Апексам наз. таксама пункт арбіты ШСЗ, найб. аддалены на Пн ад плоскасці зямнога экватара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЕў матэматыцы,
мноства, якое мае 2 і больш элементаў з зададзенымі бінарнымі алг. аперацыямі складання і множання; асобны падклас кольцаў. Задавальняе пэўныя ўмовы (аксіёмы П.).
Аксіёмы П.: складанне і множанне камутатыўныя і асацыятыўныя, множанне дыстрыбутыўнае адносна складання; у П. існуюць нулявы і адзінкавы элементы, а таксама для кожнага элемента a існуе процілеглы элемент -a і для ненулявога элемента a — адваротны элемент 1/a. Адсюль вынікае, што ў П. выконваюцца аперацыі адымання і дзялення (на ненулявы элемент). Напр., мноства рацыянальных лікаў, мноства сапраўдных лікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЛЫ Мікалай Палікарпавіч (7.7.1915, г. Купянск Харкаўскай вобл., Украіна — 12.7.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1941. Камандаваў спец. групай 66-га асобнага атрада Дняпроўскай ваен. флатыліі. У ліп. 1944 дэсантны атрад на чале з малодшым лейт. Ч. высадзіўся на процілеглы бераг р. Прыпяць каля в. Скрыгалаў Мазырскага р-на. Маракі пад агнём праціўніка пераадолелі драцяную загароду і міннае поле, замацаваліся і забяспечылі высадку асн. сіл дэсанта. Ч. загінуў у баі за в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на. Помнік у в. Дарашэвічы.