|| наз.праці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.іпраціра́нне, -я, н.
|| прым.праці́рачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак.
1.Прачнуцца пазней, чым трэба; праспаць. У панядзелак Сямён Парфёнавіч заспаў .. Такога з ім не здаралася ўжо год дваццаць — каб ён праспаў.Шамякін.— Ты ж глядзі, Гарык, не заспі! — паказваў Андрэй сябру-таўстуну, які часта спазняўся ў школу.Скрыпка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разбу́джаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад разбудзіць.
2.узнач.прым. Якога разбудзілі, прымусілі прачнуцца. На стрэлы дазорных з хат выскачылі разбуджаныя партызаны і чырвонаармейцы.Галавач.Разбуджаны балоты кулік два разы падаў тонкі палахлівы голас.Кулакоўскі.
3.перан.; узнач.прым. Які ажывіўся, стаў дзённым, актыўным. На чорных пажарышчах дзён мінулых Народ разбуджаны сабе сам ладзіць гаспадарку.Купала.Мы закружыліся Птушкай чырвонай Над Беларуссю Разбуджанай.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праспа́ць
1. (éine Zeit lang) schláfen*vi;
я праспа́ў во́сем гадзі́н ich schlief acht Stúnden (lang);
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
успаро́цца, успаруся, успорашся, успорацца; зак.
Разм.
1. Нечакана наткнуцца на каго‑, што‑н. Седзячы за рулём, .. [Каваль] мала аглядаўся па баках, быў заняты дарогай, увага канцэнтравалася на тым, каб не ўспароцца на стрэчныя машыны.Савіцкі.
2. Рана ўстаць, прачнуцца. — От жа ранняя птушка... — паківала галавою маці. — Спаць ды спаць бы яшчэ, а ён успорацца ні свет ні зара.С. Александровіч.Панця ўспароўся недзе каля першых пеўняў, пакрактаў, пастагнаў на ложку і пачаў марудна, нехаця збірацца...Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак.
1. Спаць некаторы час. А калі яшчэ паднялося сонца ды прыгрэла .. [хлопцаў], то яны праспалі аж да паўдня.Маўр.
2.Прачнуцца пазней, чым трэба. У інстытут Юрка прыйшоў у гуморы, хоць праспаў і спазніўся на першую лекцыю.Карпаў.Назаўтра Толя праспаў і ледзь паспеў разам са званком ускочыць у клас.Якімовіч.
3.што. Сплючы, не ўбачыць ці не пачуць, прапусціць, празяваць што‑н. Хлопцы не ведалі, чаму Курту іменна хацелася не праспаць Варшавы.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прымусіць каго‑н. прачнуцца. Раніцай Вера разбудзіла мужа пасля таго, як падаіла карову.Пальчэўскі.[Хрысцюк] сабе спакойненька падрэмваў увесь вечар на ложку, пакуль жонка не разбудзіла піць чай.Дуброўскі./уперан.ужыв.Ідзём мы вышукваць напрамкі дарог, Каб стэп разбудзіць, Каб ажыў ён і мог Раджаць для краіны хлеб.Кірэенка.
2.перан. Выклікаць да жыцця, абудзіць, актывізаваць. Антон глядзеў у .. [Алініны] блакітныя вочы. Яны разбудзілі ў яго сэрцы былыя пачуцці.Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ажыві́цца, ажыўлюся, ажывішся, ажывіцца; зак.
1. Ажыць, прачнуцца. Прырода ажывілася.
2. Зрабіцца больш ажыўленым, вясёлым, жыццярадасным. Заўважыўшы людзей, Раман ажывіўся і значна павесялеў.Колас.Людзі, высыпаўшы з душнага памяшкання, ажывіліся, абудзілі вуліцу смехам і гоманам.Дуброўскі.
3. Зрабіцца шумным, поўным руху, дзейнасці. Пасекі ажывіліся... Зусім новыя людзі насялілі іх.Чарот.Празвінеў лясны званок, І адразу ажывіўся, І на ўсе лады заліўся З краю ў край зялёны бор.Бачыла.
4. Зрабіцца больш актыўным; пайсці жывей, хутчэй. Работа гуртка адразу ажывілася, колькасць аматараў тэхнікі падвоілася.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскату́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Нямоцна штурхаючы, трасучы, абудзіць ад сну, прымусіць прачнуцца. Мікола моцна спаў, праз сон чуў, як званіў будзільнік, але ён не падняўся, а толькі перавярнуўся на другі бок і зноў заснуў. А потым яго раскатурхала жонка.Гаўрылкін.//перан. Вывесці са стану пасіўнасці, разварушыць. [Лабановіч:] — А самае важнае — мы раскатурхалі б соннае балота нашага настаўніцтва, бо жыць так, як жывём мы, адарваныя адзін ад аднаго, жыць без жывой ідэі, .. так жыць нельга.Колас.Толькі самай прыгожай дзяўчыне .. ўдаецца некалькі раскатурхаць Браму.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)