Разм.Прапасці, падзецца невядома куды. Вылез з палаткі і Лета. Шырокай далонню правёў па барадзе, падкінуў некалькі галін пад таган. — Дзе ж Хмара запрапасціўся? — спытаў у Кіры, калі яна вярнулася.Лукша.— Дзе ж гэта вы так запрапасціліся? — Начавалі ў тым сяле, што за ляском.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
finished[ˈfɪnɪʃt]adj.
1. заве́ршаны
2. : be finished
1) ско́нчыць;
Are you finished with your work? Ты скончыў сваю працу?
2) прапа́сці, тра́піць у бязвы́хаднае стано́вішча;
If he refuses to help us we’re finished. Калі ён не згодзіцца памагчы нам, мы прапалі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ка́пнуць ’памерці’ (Растарг., Юрч.), серб.-харв.ка̏пнути ’выбіцца з сіл’, макед.капне ’знемагчыся’, балг.капна ’ўпаду ад знясілення, згіну’. Прасл.kap‑nǫ‑ti, якое пасля спрасцілася ў кануць ’прапасці, знікнуць бясследна’, як рус.тонуть < topnǫti ’тапіцца’. Да ка́паць (гл.). Семантыка больш падрабязна ў Трубачова (9, 147–148).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ухава́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Зберагчы сябе, пазбегнуць якой‑н. небяспекі, чаго‑н. шкоднага, непажаданага; уберагчыся. У мелкіх, зробленых на скорую руку акопах цяжка было ўхавацца.Лобан.// Захавацца ў цэласці; не прапасці. [Казік:] — Нічога ж [з дакументаў] не засталося, ні дзедавага пашпарта, ні яго даведак, а картка гэта ўхавалася і блукала ўслед за мной...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Струбі́ць ‘прагна з’есці, патраціць, змарнаваць’ (ТСБМ), ‘згубіць, знішчыць’, струбі́цца ‘згінуць, прапасці’ (ТС), ‘спаліць, знішчыць’ (ПСл), струбі́ць ‘спаліць’ (Мат. Гом.), струбы́ты ‘падзець, згубіць’ (Клім.), стру́быты экспр. ‘знішчыць’ (Сл. Брэс.). Відаць, экспрэсіўны дзеяслоў, вытворны ад трубіць (гл.) < труба; параўн. трубі́ць ‘прагна есці і піць’ (Нас.); не выключана другасная сувязь з рус.истреби́ть ‘знішчыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zaniknąć
зак.
1. знікнуць; прапасці;
2. атрафіравацца;
3. замерці, заціхнуць; затухнуць, згаснуць;
гл. zanikać
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
загі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Паддацца знішчэнню, перастаць існаваць (звычайна пры якой‑н. катастрофе, няшчасці і пад.). У агні загінула ўся маёмасць. Пасевы загінулі ад засухі. □ Значная частка літаратурнай спадчыны Ф. Багушэвіча загінула.Шкраба.// Перастаць жыць, памерці насільнай смерцю. Загінуць смерцю героя. □ Дарогу чорны снег заносіць — Загінуць можа чалавек.Чарот.Не судзі, доля, у прымах жыць і на чужой зямлі загінуць.З нар.//перан. Знікнуць, знішчыцца, прапасці. — Э! Ёсць чаго смуткаваць! — адзываецца першы Раманчык і заліхвацка махае рукою: — Знойдуцца людзі, а мой тут і след загіне і памяць пра мяне памрэ.Колас.Сэрца чарсцвела, рабілася каменным, толькі адно кволае пачуццё і засталося ў ім — матчына каханне да сына, — усе іншыя радасці жыцця незваротна загінулі для яе.Мурашка.
•••
Загінуў, як рудая мыш — прапасці марна, нізашто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́сткаж. Náchricht f -, -en, Kúnde f -n, Bótschaft f -, -en;
пада́ць аб сабе́ ве́стку von sich (D) hören lássёn*;
без ве́стак прапа́сці verschóllen [vermísst] sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)