прапарцыяна́льны, -ая, -ае.

1. У матэматыцы: які знаходзіцца ў адносінах прапарцыянальнасці (у 2 знач.).

Прапарцыянальныя велічыні.

2. Які знаходзіцца ў пэўных колькасных адносінах, адпаведнасці з чым-н.

Прапарцыянальнае прадстаўніцтва.

3. Які мае правільныя прапорцыі (у 2 знач.); суразмерны.

П. склад цела.

|| наз. прапарцыяна́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БЕЛАРУ́СКІ КАМІТЭ́Т САМАПО́МАЧЫ,

гл. ў арт. Беларускае прадстаўніцтва.

т. 2, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

delegatura

ж.

1. прадстаўніцтва;

2. дэлегаванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пасо́льства, ‑а, н.

1. Дыпламатычнае прадстаўніцтва адной дзяржавы ў другой на чале з паслом. Персанал пасольства. Амерыканскае пасольства. // Будынак, у якім знаходзіцца гэтая ўстанова.

2. Асоба або група людзей, пасланых з даручэннем якога‑н. характару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАРТЭ́СЫ (ісп. cortes ад corte каралеўскі двор),

1) саслоўна-прадстаўнічыя сходы ў Іспаніі і Партугаліі ў сярэднія вякі. Назва «К.» ўпершыню сустракаецца ў Кастыліі ў 1137. Развіліся з прадстаўніцтва дваранства і духавенства пры каралю. Пазней права прадстаўніцтва атрымалі гарады (у Леоне з 1188, Каталоніі з 1218, Кастыліі з 1250, Партугаліі з 1254, Арагоне з 1274, Навары з 1300). Вял. ролю адыгрывалі ў 13—14 ст., садзейнічалі росту ўплыву гарадоў і абмежаванню самавольства феадалаў. З усталяваннем абсалютызму страцілі сваё значэнне.

2) У Партугаліі да 1911, у Іспаніі сучасная назва парламента.

т. 8, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ekspozytura

ж.

1. прадстаўніцтва;

2. аддзяленне, філіял; філія

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Мі́сія ’заданне, даручэнне’, ’высокае прызначэнне’, ’дыпламатычнае прадстаўніцтва’, ’місіянерская арганізацыя’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 77), запазычана з рус. мовы. Аднак яшчэ ст.-бел. миссия ’дэлегацыя, пасланая ў іншую краіну са спецыяльнай мэтай’ (XVII ст.) са ст.-польск. misyja, missyja, якое з с.-лац. missio ’адпраўленне’ < лац. mittere ’пасылаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сасло́ўны Stndes-, ständisch; stände-;

сасло́ўнае прадстаўні́цтва Ständevertretung f -, -en;

сасло́ўныя прывіле́і гіст. ständische Privilgi¦en [-vi-] pl, Vrrechte pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аге́нцтва

(ад агент)

1) прадстаўніцтва, аддзяленне якой-н. установы ці прадпрыемства;

2) установа інфармацыйнага, пасрэдніцкага характару.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

powiernictwo

н.

1. юр. прадстаўніцтва;

2. паліт. міжнародная апека

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)