vergében* I vt (D)

1) прадстаўля́ць, перадава́ць, аддава́ць, раздава́ць (што-н. каму-н.); размярко́ўваць (што-н.);

noch zu ~ яшчэ́ свабо́дны; разм. незаму́жняя

2) дарава́ць, праба́чыць

2.:

sich (D) [séinem Ánsehen] étwas ~ тра́ціць [губля́ць] сваю́ го́днасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

feature

[ˈfi:tʃər]

1.

n.

1) асаблі́васьць, характэ́рная ры́са, дэта́ль f.

2) гало́ўная ча́стка прагра́мы, асаблі́ва фільм

3) гало́ўны арты́кул у газэ́це або́ ча́сапісе

2.

v.t.

1) пака́зваць (на экра́не); прадстаўля́ць; апі́сваць

2) адво́дзіць асо́бнае ме́сца ў газэ́це

3.

v.i.

быць характэ́рнай ры́сай чаго́-н.

•

- features

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

przedstawiać

przedstawia|ć

незак.

1. прадстаўляць, падаваць;

~ć projekt — падаваць праект;

2. паказваць, прад’яўляць (дакумент);

3. уяўляць;

scena przedstawiać ogród — сцэна ўяўляе сабою сад;

~ć obraz przyszłości — уяўляць карціну будучыні;

4. знаёміць; рэкамендаваць пры знаёмстве

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

unfold

[ʌnˈfoʊld]

1.

v.t.

1)

а) разго́ртваць

to unfold a napkin — разгарну́ць сурвэ́тку

б) распуска́ць, раскрыва́ць (парасо́н)

2) разго́ртваць, выпро́стваць; распасьціра́ць, раскрыва́ць (кры́лы, ру́кі)

3) прадстаўля́ць, пака́зваць; тлума́чыць

to unfold the country’s past — прадста́віць міну́лае краі́ны

2.

v.i.

1) распуска́цца (пра пупы́шкі); разьвіва́цца

2) разго́ртвацца, раскрыва́цца (пра парасо́н)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

represent

[,reprɪˈzent]

v.t.

1) азнача́ць

The stars on this map represent the cities — Зо́ркі на гэ́тай ка́рце азнача́юць гарады́

2) прадстаўля́ць, рэпрэзэнтава́ць каго́, быць прадстаўніко́м

3) выко́нваць ро́лю

Each child will represent an animal at the party — Ко́жнае дзіця́ на ве́чары бу́дзе выко́нваць ро́лю зьвярка́

4) малява́ць; пака́зваць (на карці́не)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

zúweisen* vt (D)

1) накіро́ўваць, назнача́ць (напр. на працу)

2) прадстаўля́ць, назнача́ць (напр. пенсію); адво́дзіць (што-н. каму-н.); адлі́чваць (суму каму-н.); надзяля́ць (каго-н. чым-н.); вайск. прыдава́ць (напр., сродкі часцям)

3) прадпі́сваць (што-н. каму-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

*Лі́чыць, паўд.-пін. лы́чыты ’пасаваць, ісці да твару’ (Нар. лекс.), укр. ли́чити, личить ’быць да твару’, ’падыходзіць, пасуе’, рус. ли́чить ’наводзіць бляск’, личи́т ’пасуе, падыходзіць’, ст.-рус. личити ’выкрываць’, чэш. líčiti ’маляваць, рабіць ружовым’, ’прадстаўляць’, ’бяліць’; славац. líčiť ’грыміраваць’, ’падмалёўваць’, ’выяўляць; жыва апавядаць’, славен. líčiti ’рабіць прыгажэйшым’, ’выгладжваць, паліраваць’, ’грыміраваць’, серб.-харв. ли́чити ’быць падобным’, ’бяліць’, ’аздабляць’, ’надаваць форму’, ли́чи ’падыходзіць’, макед. личи ’аздабляць’, ’быць падобным, адпаведным, быць да твару’, балг. лича́ ’быць прыметным, падобным’, личи́ ’здаецца’, ц.-слав. личити ’абвяшчаць, паведамляць, рабіць яўным’. Прасл. ličiti ’утвараць, рабіць прыметным, падобным, пазначаць’, роднаснае з лік 2 (гл.). Параўн. таксама ліцаваць 2.

Лічы́ць ’называць лікі ў паслядоўным парадку’, ’вызначаць колькасць, суму’, ’дапускаць, прымаць у разлік, пад увагу’, ’прызнаваць’ (Нас., Грыг., Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., ТС, ТСБМ, Растарг.), ’прытрымлівацца пэўнай думкі’ (Сл. ПЗБ), лічы́цца ’быць у разліку’, ’цаніцца’, ’ставіць сябе на ўзровень з іншымі’ (ТСБМ, Нас., ТС), ст.-бел. личити ’вызначаць суму, колькасць’, ’адлічваць, адмяраць’, ’расцэньваць’, ’адносіць да чаго-н.’ (Рукапіс ТСБМ). Укр. лічи́ти (< польск.), личи́ти, рус. пск., кур., тул., арханг. ли́чи́ть, польск. liczyć, н.-луж. licyś, в.-луж. ličić, чэш., мар. líčit, ст.-слав. личити. Паўн. прасл. ličiti, роднаснае з літ. likúoti ’лічыць’, лат. līkt ’старгоўвацца, дамаўляцца пры куплі-продажу’, лац. licēre ’быць выкладзеным для продажу’, licet ’дазволена (для продажу)’ (Бернекер, 720–721; Фасмер, 2, 496; Слаўскі, 4, 245–246; БЕР, 3, 441–442). Этымалагічна тоеснае да лі́чыць (гл.) зрабіла лексіка-семантычную эвалюцыю накшталт: ’паказваць добрым бокам’ > ’апавяшчаць’ > ’лічыць, весці ўлік’ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gloom

[glu:m]

1.

n.

1)

а) змро́чнасьць, пану́расьць f.

б) марко́та f., сум -у, сму́так -ку m., жу́рба f., змро́чны настро́й

2) це́мра, це́мрадзь, це́мрань, це́мень, цьма f.

3) змро́чнае ме́сца, мо́рак, змрок -у m.

4) прыгне́чаны вы́гляд

2.

v.i.

1) цямне́ць; засмуча́цца

2) чу́цца прыгне́чаным або́ няшча́сным

3) мець сму́тны, марко́тны або́ змро́чны вы́гляд

3.

v.t.

1) засмуча́ць, прыгнята́ць, рабі́ць змро́чным

2) прадстаўля́ць што ў цёмных фа́рбах

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

РЫ́ЖСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1921,

дагавор паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога пра спыненне польска-сав. вайны 1919—20 (гл. ў арт. Савецка-польская вайна 1920) і нармалізацыю адносін; падпісаны 18.3.1921 у Рызе. У ходзе польска-сав. вайны, развязанай Польшчай пры ваен.-матэрыяльнай і дыпламат. падтрымцы краін Антанты, што па часе супала з грамадз. вайной у Расіі, урады БССР, Літ.-Бел. ССР і РСФСР неаднойчы заклікалі польскі ўрад «вырашыць палюбоўна і міралюбіва ўсе спрэчныя і тэр. пытанні». Але Польшча не адказвала, бо не прызнавала БССР як суб’ект міжнар. права, імкнулася захапіць бел., укр. і літ. землі, аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772. Дзяржавы Антанты прапаноўвалі вызначыць усх. мяжу Польшчы паводле «Керзана лініі». Толькі пасля контрнаступлення сав. войск (ліп. 1920), а потым іх паражэння ў Варшаўскай аперацыі 1920 польскі бок пагадзіўся на перагаворы (пачаліся 17.8.1920 у Мінску, з 21.9.1920 працягваліся ў Рызе). Яны праходзілі без удзелу прадстаўнікоў БССР і БНР, бо ў гэтым не былі зацікаўлены як Польшча і Антанта, так і РСФСР. Дзеля заключэння міру сав. ўрад быў гатовы пайсці на значныя тэр. ўступкі, у т. л. за кошт бел. зямель. А.Р.Чарвякоў — кіраўнік (да пач. кастр. 1920) дэлегацыі БССР (знаходзілася ў Рызе з 18.9.1920) ставіў перад кіраўніком рас. дэлегацыі А.​А.​Іофе пытанне пра допуск сваёй дэлегацыі на перагаворы, але Іофе адмовіў. ВРК БССР даручыў прадстаўляць інтарэсы рэспублікі на перагаворах рас. боку, што потым пацвердзіў Другі Усебеларускі з’езд Саветаў (снеж. 1920). 25.9.1920 Польшча прызнала паўнамоцтвы дэлегацыі УССР. 12.10.1920 падпісаны дагавор аб перамір’і і прэлімінарных умовах міру. Канчатковы дагавор ад 18.3.1921 (ад імя БССР яго падпісалі Іофе і інш. прадстаўнікі РСФСР) складаўся з 26 артыкулаў і 10 дадаткаў. Бакі пацвердзілі незалежнасць БССР. Да Польшчы адыходзілі Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна, усх. мяжа Польшчы (дзяржавы Антанты афіцыйна прызналі яе ў 1923) устанаўлівалася на У ад «лініі Керзана» (гл. карту). Бакі абавязаліся паважаць дзярж. суверэнітэт адзін аднаго, не дапускаць на сваіх тэрыторыях утварэння і знаходжання арг-цый і груп, дзейнасць якіх магла быць скіравана супраць аднаго з бакоў, адмаўляліся ад умяшання ва ўнутр. справы і варожай прапаганды; Польшча абавязалася забяспечыць беларусам, украінцам і рускім свабоду веравызнання і развіцця іх культуры і мовы, тое ж атрымлівалі палякі на тэр. БССР, УССР і РСФСР (на практыцы многае з гэтага парушалася). Бакі ўзаемна адмаўляліся ад патрабаванняў вярнуць выдаткі і страты, прычыненыя ў час вайны, прадастаўлялі грамадзянам поўную амністыю за паліт. злачынствы. РСФСР і УССР пагадзіліся вярнуць Польшчы ваен. трафеі, вывезеныя з гэтай краіны са студз. 1772, а таксама архівы, б-кі і інш. культ. каштоўнасці, вывезеныя з Польшчы ў Расію ў час 1-й сусв. вайны. Польшча вызвалялася ад адказнасці за даўгі і інш. фін. абавязацельствы былой Рас. імперыі, Расіі належала выплаціць Польшчы 30 млн. руб. золатам за ўклад апошняй у рас. эканоміку. Неадкладна пасля падпісання дагавора ўстанаўліваліся дыпламат. адносіны паміж бакамі. Дадаткі да Р.м.д. рэгулявалі эканам. і юрыд. пытанні. Дагавор ратыфікаваны Прэзідыумам ВЦВК 14.4.1921, Польшчай — 16.4.1921, УВК УССР — 17.4.1921; абмен ратыфікацыйнымі граматамі адбыўся ў Мінску 30.4.1921.

Супраць падрыхтоўкі і падпісання Р.м.д. пратэставалі Бел. партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), кіраўніцтва БНР (В.Ластоўскі і інш.), прадстаўнікі нац. інтэлігенцыі БССР. У прынятым 25.3.1921 урадам БНР звароце «Усяму культурнаму свету» заяўлялася пра непрызнанне дагавора бел. народам. Адозва ЦК БПС-Р «Да лепшых сыноў польскай нацыі» заклікала прагрэс. дэмакр. сілы Польшчы да выступлення супраць несправядлівага ў адносінах да Беларусі Рыжскага міру. Напярэдадні падпісання дагавора ЦК КП(б)Б санкцыянаваў арышт у БССР 860 бел. эсэраў і больш як 60 дзеячаў БСДП і Бел. партыі сацыялістаў-федэралістаў, што сарвала акцыі бел. эсэраў супраць падзелу Беларусі. Дагавор асудзілі Першая Усебеларуская канферэнцыя (1921, Прага), Другая Усебеларуская канферэнцыя (1925, Берлін), а таксама праз друк бел. пісьменнікі Я.​Купала, Я.​Колас, У.​Дубоўка, А.​Дудар. Р.м.д. дзейнічаў да пач. 2-й сусв. вайны і далучэння Зах. Беларусі і Зах. Украіны да СССР (адпаведна ў складзе БССР і УССР; 1939).

Літ.:

Пічэта У. Польска-савецкія адносіны і Рыжскі мір // Полымя. 1928. № 4;

Ольшанский П.Н. Рижский договор и развитие советско-польских отношений, 1921—1924. М., 1974;

Дуж-Душэўскі К. Беларусь і Рыжскі мір // Спадчына. 1995. № 6;

Dąbski J. Pokój ryski. Warszawa, 1931;

Kumaniecki J. Pokój polsko-radziecki, 1921. Warszawa, 1985.

С.​А.​Бародзіч, У.​М.​Міхнюк.

т. 13, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

color

1.

n.

1) ко́лер -у m., адце́ньне n.

2) афарбо́ўка, масьць f. (пра жывёліну)

3) фа́рба f.; фарбава́льнік -а m. (для ткані́ны)

4) ко́лер тва́ру (румя́нец, бле́днасьць)

to lose color — паблядне́ць, пабле́кнуць, зьбяле́ць

5) ко́лер ску́ры

6) каляры́т -у m., жы́васьць f.

2.

v.

1) фарбава́ць, малява́ць

2) Figur. прадстаўля́ць у фальшы́вым сьвятле́, перакру́чваць; афарбо́ўваць (-ца)

•

- change color

- colors

- give color to

- lend color to

- show one’s colors

- the colors

- with flying colors

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)