ра́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Парада, павучанне, як паступіць, як зрабіць.

Папрасіць рады.

2. Сумеснае абмеркаванне якіх-н. пытанняў; нарада.

Сямейная р.

3. Народны сход, а таксама савет прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перыяды ў Беларусі, Украіне, Літве, Польшчы.

Мясцовая р.

Выбарная р.

Рады няма — не хапае сілы, магчымасці справіцца з кім-, чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магна́т, ‑а, М ‑наце, м.

Буйны феадал, памешчык у некаторых краінах Еўропы (пераважна ў ранейшай Польшчы і Венгрыі). // Багач, буйны капіталіст. Нафтавы магнат. □ Гонка ўзбраенняў прыносіць фантастычныя барышы магнатам капіталу. «ЛіМ».

[Ад лац. magnatus — знатны чалавек, вяльможа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паля́кі, ‑аў; адз. паляк, ‑а, м.; полька, ‑і, ДМ ‑льцы; мн. полькі, ‑лек; і палячка, ‑і, ДМ ‑чцы; мн. палячкі, ‑чак; ж.

Заходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Польшчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да санацыі. Усё цікавіла мяне: і як жылося тут [на Брэстчыне] пры санацыйнай Польшчы, і якое жыццё цяпер, і ці багатая іхняя мясцовасць на дзічыну, на рыбу. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваяво́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, м.

1. Гіст. На тэрыторыі Старажытнай Русі — начальнік войска, кіраўнік горада ці акругі.

2. На тэрыторыі Заходняй Беларусі з 1920 да 1939 года і ў Польшчы — кіраўнік ваяводства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́льскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да палякаў, да Польшчы. У польскай мове Васіль Бусыга быў не дужа моцны. Колас.

2. у знач. наз. по́льскі, ‑ага, м. Уст. Тое, што і паланэз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«Строніцтва людова» (партыя ў Польшчы) 5/333, 336

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

канфедэра́цыя, ‑і, ж.

1. Саюз, аб’яднанне якіх‑н. грамадскіх арганізацый або самастойных, суверэнных дзяржаў. Канфедэрацыя працоўных Лацінскай Амерыкі.

2. Гіст. Часовы саюз шляхты ў феадальна-прыгоннай Польшчы, які ствараўся для дасягнення пэўных палітычных мэт.

[Лац. confoederatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ге́тман, ‑а, м.

1. У 16–17 стст. на Украіне — выбарны начальнік казацкага войска; у 17–18 стст. — вярхоўны правіцель Украіны.

2. У 16–18 стст. — камандуючы войскамі ў Вялікім княстве Літоўскім і ў Польшчы.

[Ням. Hauptman — начальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паля́кі, паля́к ’заходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Польшчы’ (ТСБМ). Рус., укр. поля́к ’тс’. Паводле Фасмера (3, 322), запазычанне з польск. polak, мн. л. polacy < poljaninъ ’жыхар Вялікапольшчы’, адкуль стала агульнай назвай палякаў (Фасмер, 3, 322).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)