часціна мовы, якая абазначае прыкмету дзеяння, стану або якасці. Асн. марфалагічная асаблівасць П. — адсутнасць форм скланення і спражэння. Можа мець формы ступеней параўнання.
У сказе П. прымыкаюць да дзеясловаў («сядзець моўчкі»), прыметнікаў («якасна новы»), лічэбнікаў («трэці злева»), радзей да назоўнікаў («сяўба па-новаму») і П. («позна ноччу»). Паводле значэння падзяляюцца на якасна-азначальныя, што ўказваюць на якасць («агніста»), меру («крыху»), ступень інтэнсіўнасці, мяжу дзеяння, прыкметы ці стану («датла», «уволю») і акалічнасныя, што ўказваюць на месца або напрамак («там», «уверх»), час («аднойчы»), прычыну («спрасонку»), мэту («наўмысна») дзеяння. Утвараюцца афіксальным (суфіксальным — «высока»; прэфіксальным — «некуды»; прэфіксальна-суфіксальным — «змалку») спосабамі, асноваскладаннем («штогод») і інш. Папаўняюцца за кошт пераходу ў іх склад інш. часцін мовы: назоўнікаў («страх»), дзеепрыслоўяў («спатыкаючыся»), часціц («абы-абы»), Могуць ужывацца ў якасці прыназоўнікаў («побач»), злучнікаў («калі»), часціц («ледзь»), мадальных слоў («напэўна»), У сказе выконваюць ролю акалічнасці (пераважна), азначэння, выказніка.
Літ.:
Шуба П.П. Прыслоўе ў беларускай мове: Марфал. нарыс. Мн., 1962;
Яго ж. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
майда́н, ‑а, м.
1. Плошча, дзе збіраюцца сходы, адбываюцца базары (у паўднёвых абласцях РСФСР). Позна ўвечары на майдане, дзе збіраліся на сходы і гульні, ясна гарэлі вогнішчы.Самуйлёнак.
2. У археалогіі — асобы від курганоў, старажытных магіл, звычайна раскапаных зверху.
[З араб. majdān, mainān.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спатне́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і спацелы. Узмакрэлы, спатнелы, Яўген прыбег дадому позна ўвечары.Сабаленка.Бабейка падставіў спатнелы твар ветру, але вецер быў сухі і гарачы, палёгкі не прыносіў.Хадкевіч.[Сімон] выпісваў пальцам на спатнелых шыбах розныя лічбы.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няра́на, прысл.безас.узнач.вык.
Позна. Калі Андрэй правёў.. [Яна], было ўжо нярана. Ноч стаяла месячная, марозная і ціхая.Чарнышэвіч.Косцік пачакаў, пакуль у акне Галінага пакоя бліснула святло, і панёс сваю скруху ў інтэрнат,.. хоць было ўжо нярана.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасне́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
З’есці снеданне; скончыць снедаць. [Юнак:] — Ах, як прыемна, Яўхім, зараз памыць рукі, паснедаць і паспаць.Пестрак.Паснедаўшы, Стафанковічы пачалі збірацца ў млын.Чорны.Я прачнуўся позна, гаспадары кудысьці сышлі, пакінуўшы запіску, як і чым паснедаць.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыро́ст, ‑у, М ‑сце, м.
Павелічэнне ў колькасных адносінах; прыбаўленне. Прырост насельніцтва. Прырост прадукцыі. □ Людзі хапаліся за работу, каб выкарыстаць, покі не позна, кожную часіну, каб аддаць зямлі на захаванне і на прырост хоць малую колькасць збожжа і бульбы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазне́й, прысл.
1.Выш. ст.дапрысл.позна (у 1, 3 знач.).
2. Праз нейкі час. Пазней, па заданню рэдакцыі, мне давялося самому зайсці ў домік пад соснамі, дзе за акном невялікага кабінета красавалася паміж пладовых дрэўцаў звычайнае наша, вясковае жыта.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯЛЕ́НДЗІК (Анатоль Андрэевіч) (н. 4.3.1934, в. Кулакі Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел.драматург. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957), Літ.ін-т імя М.Горкага (1969). У 1943 разведчык у партыз. атрадзе. Працаваў урачом-псіхіятрам. У 1968—80 на кінастудыі «Беларусьфільм». Друкуецца з 1955. Першы зб. гумару і сатыры «Пагібель «Тытаніка» (1963). Аўтар драм «Выклік багам» (паст. 1965), «Грэшная любоў» (паст. 1967), «Начное дзяжурства» (паст. 1970), «Гаспадар» (паст. 1984), камедый «Абы ціха» (1964), «Амазонкі» (паст. 1972), «Аперацыя «Мнагажэнец» (паст. 1974), «Гіпапатам» (1981), «Аўкцыён» (паст. 1988), «Дурнічка» (паст. 1996), «Султан Брунея» (паст. 1997), «Заморскі жаніх» (паст. 1998), шэрагу аднаактовых п’ес. Напісаў сцэнарыі тэлефільмаў «Спазнай сябе» (1972), «Блакітны карбункул» (1979), маст. фільмаў «Заўтра будзе позна» (з М.Крно, 1973), «Нязручны чалавек» (1985), «Ваўкі ў зоне» (1990), радыёп’ес. Асн. тэмы твораў Дз. — маральна-этычныя праблемы, сям’я, дачыненні асобы і калектыву, складанасць чалавечых характараў. Для іх характэрны сцэнічнасць, эмацыянальная і псіхал. напружанасць дзеі, вастрыня драм. калізій.
Тв.:
Аперацыя «Мнагажэнец». Мн., 1981;
П’есы. Мн., 1985;
Дамы покупают кавалеров. Мн., 1998;
Грешница. Мн., 1998.
Літ.:
Орлова Т. Ты и я. Мн., 1969. С. 174—193;
Беларуская драматургія, 1966—1986: Бібліягр.давед.Мн., 1993. С. 97—103.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шпа́цыр, ‑у, м.
Прагулка на свежым паветры. Дні праз тры Таня вечарам, спаткаўшыся з Міхасём, ужо сама запрасіла яго на шпацыр да Дзвіны, і Міхась вярнуўся адтуль позна ўночы.Машара.Іра спадзявалася, што Алег кінецца да яе і яны ўдваіх пойдуць на вячэрні шпацыр.Сабаленка.
[Польск. spacer ад ням. spazieren.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Вечары́цца1, мсцісл.вічарі́цца ’пазніцца’ (Бяльк.) утворана ад вечар (гл.) ’частка сутак, якая папярэднічае ночы’, па ўзору пазні́цца (той самы канчатак); перанос семантыкі грунтуецца на тым факце, што вечар — позняя пара сутак, бо перад ім (пасля дня) ёсць надвячорак са змрокам; параўн. рус.кастр.ве́чере ’вельмі позна’, калуж.вечере́е ’пазней вечарам’.
Вечары́цца2 ’цямнець’ (Нас.). Да вечарэ́ць (< večerěti > večeriti).