Агульная назва розных качавых плямён, якія насялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў 7 ст. да н. э. — 3 ст. н. э. Можа гэта казка ці паданне Нашай фантастычнае зямлі... Паміж стэпаў у стагоддзях даўніх Скіфы легендарныя жылі.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паліа́ндрыя
(ад палі- + -андрыя)
мнагамужжа, форма групавога шлюбу адной жанчыны з некалькімі мужчынамі (захавалася ў некаторых плямён Тыбету і Індыі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПЕЧАНЕ́ГІ, бечанегі,
саюз цюркамоўных плямён у паўн. Прычарнамор’і ў 8—12 ст. Напачатку качавалі на У ад Волгі, у канцы 8 ст. разбілі ў прычарнаморскіх стэпах венграў і занялі тэр. ад Волгі да вусця Дуная. Асн. іх занятак — качавая жывёлагадоўля. Падзяляліся на 8 плямён, агульнаплемяннога аб’яднання П. не існавала. Рабілі пастаянныя набегі на Русь і краіны Усх. і Паўд.-Усх. Еўропы. У 972 знішчылі дружыну князя Святаслава Ігаравіча, забілі яго самога. У 1036 разбіты войскам кн.Яраслава Мудрага. У канцы 11 ст. сур’ёзна пагражалі Візантыйскай імперыі. У 1091 разбіты аб’яднаным візантыйска-палавецкім войскам, пасля чаго іх тэр. занялі плямёны полаўцаў.
Агульная назва карэнных плямён і народнасцей (за выключэннем эскімосаў і алеутаў), якія да паяўлення еўрапейцаў насялялі амерыканскі мацярык і захаваліся цяпер толькі ў некаторых раёнах Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́йя1, ‑і, ж.
Тонкая лёгкая баваўняная тканіна.
ма́йя2, нескл., мн.
1. Агульная назва групы роднасных індзейскіх плямён, якія стварылі адну з старажытных высокіх цывілізацый Амерыкі на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Мексікі, Гандураса і Гватэмалы.
2. Індзейскі народ, які жыве ў сучасны момант у Мексіцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЗНЯКО́ЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура бронзавага веку, пашыраная ў 2-й пал. 2-га тыс. да н.э. ў бас. Акі, Клязьмы, у верхнім і часткова сярэднім Паволжы. Назва ад паселішча каля с. Пазнякова (паблізу г. Мурама). Паходжанне П.к. звязваюць з прасоўваннем з сярэдзіны 2-га тыс. да н.э. з рэк Дон і Северскі Данец плямёнзрубнай культуры і асіміляцыяй імі мясц. насельніцтва. Асн. заняткі плямён П.к. — жывёлагадоўля, земляробства, выплаўка бронзы. Для яе характэрны невял. паселішчы на надпоймавых тэрасах, паблізу ад іх — могільнікі (курганныя для ранняга і грунтавыя для позняга этапаў); I пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным становішчы. Каля магіл выяўлены рэшткі вогнішчаў. Знойдзены гліняны посуд, крамянёвыя прылады, у багатых пахаваннях — бронзавыя нажы, кінжалы, упрыгожанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́НЫ (грэч. Hunnoi, лац. Chunni, Hunni),
качавы народ, які склаўся ў 2 — 4 ст. у Прыураллі з мясц. уграў і сарматаў і цюркскамоўных хуну, што прыйшлі ў 2 ст. з Цэнтр. Азіі. У 370-х г. гуны пачалі прасоўвацца на З, што дало штуршок Вялікаму перасяленню народаў. Яны скарылі аланаўПаўн. Каўказа і ў 375 разграмілі готаў у Паўн. Прычарнамор’і. У пач. 5 ст. асталяваліся ў Паноніі і рабілі набегі на Усх.Рым. імперыю. Да сярэдзіны 5 ст. гуны — саюзнікі Зах.Рым. імперыі ў барацьбе супраць герм.плямён. Падначалілі остготаў, герулаў, гепідаў і інш., склаўся т.зв. гунскі саюз плямён, які дасягнуў найб. магутнасці пры Атыле [434—453]. У 451 гуны з саюзнікамі ўварваліся ў Галію, але былі разбіты на Каталаунскіх палях. Пасля смерці Атылы з-за паўстанняў герм.плямён гунскі саюз распаўся: у 455 у бітве з імі на р. Недао (Панонія) гуны разбіты і падаліся ў Прычарнамор’е. У 469 намагаліся прарвацца на Балканы. Пазней гуны як народ зніклі, але іх імем доўгі час называлі розных качэўнікаў Прычарнамор’я.
В.С.Пазднякоў.
Да арт.Гуны. Гунскі меч з залатым дзяржаннем 4—5 ст. з раскопак на Украіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЕЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён, якія ў 2—3 — сярэдзіне 5 ст.н.э. жылі на сучаснай тэр. Кіеўскай (Пн), Чарнігаўскай і Сумскай абл. Украіны, на У Гомельскай і Пд Магілёўскай абл. Беларусі, Пд Бранскай і З Курскай абл. Расіі. Вылучыў у 1953 укр. археолаг М.В.Даніленка. Назва ад помнікаў, выяўленых у Кіеве і яго наваколлі. Насельніцтва жыло на селішчах пл. 0,5—2 га (зрэдку да 6—8 га), займалася пераважна земляробствам і жывёлагадоўляй. Іх жыллё было 2 тыпаў: прамавугольныя ў плане паўзямлянкі, паглыбленыя ў зямлю на 0,4—1,2 м, пл. 8—24 м², і наземныя слупавой канструкцыі з адкрытымі агнішчамі. Пахавальны абрад — трупаспаленне; перапаленыя косці змяшчаліся ў круглыя ці авальныя ямкі глыб. 0,2—0,6 м; вядомы і урнавыя пахаванні. Пахавальны інвентар: побытавыя рэчы, прадметы ўпрыгожання, рэшткі трызны. Кераміка (гаршкі, міскі, пасудзінкі малых памераў, дыскі-накрыўкі і інш.) ляпная, зрэдку арнаментаваная насечкамі і пальцавымі ўцісканнямі па краях ці расчосамі грэбеня па тулаве; сустракаецца глянцаваны посуд. З жалеза і сталі выраблялі нажы, свердлы, нажніцы, сярпы, зброю і інш.; з косці — іголкі, спіцы, шылы; з гліны — тыглі, льячкі, грузілы, прасліцы; з каменю — тачыльныя брускі, зерняцёркі, жорны. Тыповыя для плямён Верхняга Падняпроўя — вырабы з выемчатай эмаллю (бронзавыя падвескі, фібулы і інш.). З рымскіх правінцый на тэр.плямён К.к. траплялі чырваналакавая кераміка, бронзавыя пасудзіны, пінцэты, шкляныя пацеркі, манеты. Большасць даследчыкаў лічыць, што К.к. сфарміравалася на аснове позназарубінецкіх старажытнасцей з уключэннем некат. традыцый, запазычаных у плямёнпшэворскай культуры і штрыхаванай керамікі культуры. Існуе меркаванне, што насельніцтва К.к. — продкі славян, некат. лічаць іх усх. балтамі. Найб. вядомыя помнікі К.к. на Беларусі — Тайманава, Новы Быхаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пігмо́ід
(ад гр. pygmaios = велічынёй з кулак + -оід)
умоўная назва прадстаўніка нізкарослых плямён у Цэнтр. Афрыцы і некаторых абласцях Паўд.-Усх. Азіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗУ-Л-ХАЛА́СА,
у старажытнаарабскай міфалогіі бог плямёнЦэнтр. Аравіі (цэнтры пакланення — гарады Мекка і Табал). Не меў акрэсленых функцый, але лічыўся магутным. У Табале існавала яго свяцілішча (знішчана ў 7 ст. пры Мухамедзе), дзе ад імя бога рабіліся прадказанні.