1) канчатковая апрацоўка дэталей або інструментаў пасля іх чыставой (звычайна абразіўнай) апрацоўкі для атрымання малой шурпатасці паверхні і дакладных памераў. Робіцца на даводачных станках або ўручную.
2) Ліквідацыя дэфектаў, паляпшэнне тэхналогіі вырабу і работы новай машыны (устаноўкі) перад запускам яе ў вытв-сць.
3) Перыяд мартэнаўскай плаўкі ад пачатку кіпення да раскіслення металу, на працягу якога састаў металу даводзяць да зададзенага (дабаўленнем адпаведных рэчываў).
4) Канчатковая стадыя абагачэння карысных выкапняў, у выніку якой атрымліваюць кандыцыйны канцэнтрат. Ажыццяўляецца паўторным выкарыстаннем тых самых метадаў, што і пры атрыманні чарнавых канцэнтратаў, або хім.-металургічнымі метадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЕ́Н, Папін (Papin) Дэні (22.8.1647, Шытнэ, каля г. Блуа, Францыя — 1714, паводле інш. звестак 1712), французскі фізік і інжынер, адзін з вынаходнікаў цеплавога рухавіка. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1680) і Парыжскай АН. Скончыў Анжэрскі ун-т (1669). З 1675 у Лондане, у 1688—1707 у Германіі. Вынайшаў паравы кацёл з засцерагальным клапанам (1680), выкарыстаў вадзяную пару для падняцця поршня і апісаў замкнёны тэрмадынамічны цыкл паравога рухавіка (1690). Вынайшаў некалькі машын для падняцця вады, прапанаваў канструкцыю цэнтрабежнай помпы, сканструяваў печ для плаўкі шкла і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трусы́мн. (бялізна) Männerslip m -s, -s; (спартыўныя) Túrnhose f -, -n, Bóxer-Shorts [ʃɔ:rʦ] pl; (плаўкі) Bádehose f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пла́вень, плаўня, м.
1.Спец. Рэчыва, якое дадаецца да руды для паскарэння плаўкі прымесей і ўтварэння шлаку.
2. Тое, што і плаўнік. Шмат вандравала па свеце яна [хмара]. Недзе на моры бялела ільдзінай, Стыла на вострым лязе гарпуна, Ззяла на плаўнях шырокіх дэльфіна.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пласты́чны, -ая, -ае.
1.гл. пластыка.
2. Здольны пад ціскам мяняць форму; не ломкі, плаўкі.
Пластычныя масы (матэрыялы, атрыманыя з прыродных або штучных злучэнняў — палімераў, якія фармуюцца пры награванні і пад ціскам і захоўваюць нададзеную форму).
3. Які мае адносіны да хірургічнай перасадкі скуры і бліжэйшых падскурных тканак.
Пластычная аперацыя.
4. Прыгожы гарманічнасцю сваіх форм і рухаў, плаўны.
П. танец.
|| наз.пласты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1. Расплавіць плаўленае. Пераплавіць волава яшчэ раз.// Ператварыць пры дапамозе плаўкі ў што‑н. іншае. Пераплавіць металалом. □ [Васіль Маркавіч:] — Вораг знайшоў сабе магілу на нашай зямлі. А тэхніку яго мы пераплавілі ў мірныя машыны.Скрыпка.
2. Расплавіць, паплавіць усё, многае. Пераплавіць усю руду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ад’юста́ж
(ням. Adjustage, ад фр. ajustage)
участак пракатнага цэха з машынамі і механізмамі, пры дапамозе якіх апрацоўваюць і рыхтуюць да плаўкі пракатны метал.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Горан (печ для награвання ці плаўкі металаў) 3/560; 4/258; 5/204; 6/149
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ты́гель, ‑гля, м.
1. Пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі, нагрэву розных матэрыялаў. На падлозе, каля пячэй .. — тыглі, ліцейныя формачкі, не завершаныя апрацоўкай металічныя рэчы і шмат адходаў, галоўным чынам аплаўленая бронза і бронзавыя пласціны.«Помнікі».
2.Спец. Металічная пліта друкарскага станка або тыгельнай машыны для прыціскання паперы да пакрытай фарбай друкарскай формы.
[Ням. Tiegel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
То́пкі1 ’балоцісты, гразкі, багністы; пра сыпучы грунт’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’ужываецца са словамі луг, сенажаць, балота, бераг (вадаёма), дно (вадаёма); такі, у якім не загразнеш’ (Янк. 2), ’гразкі, багністы’ (ТС), ’цвёрды (дзе не загразнеш)’ (узд., Сл. ПЗБ), то́пкій ’гразкі (бераг і пад.)’ (Бяльк.), ст.-бел.топкий ’гразкі, багністы’ (КГС). Вытворнае ад тапі́ць1, гл.
То́пкі2 ’тлусты, які дае многа тлушчу пры тапленні’ (Скарбы; стаўб., З нар. сл.), ’плаўкі’ (ТС), ’плаўкі, цвёрды’ (Ласт., Байк. і Некр.). Ад тапі́ць2, гл.
То́пкі3 ’здатны хутка загарацца’ (Нас.). Ад тапі́ць3, гл.
То́пкі4 ’тапачкі’ (Мат. Гом.). Параўн. рус.смален.то́пки ’абцасы’ (выспяткі?): ножными топками топтали немлстівно (з помніка 1745 г., Барысава, Лекс. Смолен. края, 142), звязанае з то́пкаць ’штурхаць, біць’ (Мат. Гом.), укр.палес.то́пкати, та́пкати ’таптаць’, што да топаць, гл. Параўн. топці, гл.