Пламі́дны і (у выніку асіміляцыі дн > нн) платаны ’зайздросны чалавек’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’сквапны’ > ’які вельмі многа есць’ (Жд. 3). Да планіда (гл.), якое з планета (гл.). Параўн. таксама пламетны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МІ́НСК,
малая планета № 3012. Сярэдні дыяметр 20 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца 482,3 млн.км, перыяд абарачэння 5,8 гада. Адкрыта ў 1979 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар горада-героя Мінска.
Літ.:
Коротцев О., Дахие М. Созвездие памяти: Косм. мемориал героев Вел. Отеч. войны. СПб., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
радыётэлеско́п, ‑а, м.
Астранамічная прылада, прызначаная для рэгістрацыі і даследавання радыёвыпрамянення касмічных аб’ектаў. — Яшчэ ў шасцідзесятых гады, даследуючы з дапамогай радыётэлескопаў Венеру, нашы вучоныя ўстанавілі, што гэта планета абарочваецца вакол сваёй восі крыху менш чым за дзесяць зямных сутак.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕРМЕ́С,
малая планета. Дыяметр каля 1 км. Адлегласць ад Сонца 0,7—1,9 а.а. Гермес наблізіўся да Зямлі на адлегласць 580 тыс.км. Пасля 1937 не назіраўся і лічыцца згубленым. Адкрыты К.Рэйнмутам (Германія, 1937).
Галава Гермеса. Фрагмент статуі з франтона храма Апалона ў г. Веі. Каля 500 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫРО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ АБМЕЖАВА́НАСЦЬ,
асноўны закон рэсурсазнаўства, згодна з якім планета Зямля — абмежаванае цэлае і ўсе яе рэсурсы і ўмовы канчатковыя. Антрапагеннае ўздзеянне на энергетыку планеты звыш дапушчальнай нормы выводзіць прыродную сістэму са стану раўнавагі, таму ідэя пра «невычарпальныя» прыродныя рэсурсы памылковая. Устанаўленне збалансаванага антрапагеннага абмену рэчываў — адна з гал. задач чалавецтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
юпі́тэр, ‑а, м.
1. Магутная электрычная дугавая лямпа, якая выкарыстоўваецца ў кінатэхніцы для штучнага або камбінаванага дсвятлення пры кіназдымках.
2.(з вялікай літары). Пятая па адлегласці ад Сонца, самая вялікая планета сонечнай сістэмы.
3.(з вялікай літары). У старажытнай рымскай міфалогіі — вярхоўны бог.
[Ад лац. Jupiter.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІКА́Р,
малая планета № 1566. Дыяметр каля 1 км. Адлегласць ад Сонца 0,185—1,985 а.а. (у афеліі І. адходзіць ад Сонца далёка за арбіту Зямлі, а ў перыгеліі падходзіць да Сонца ў 2 разы бліжэй Меркурыя). Нахіл і эксцэнтрысітэт арбіты 23° і 0,83 адпаведна. Перыяд абарачэння вакол Сонца 409 сут. Набліжаецца да Зямлі на адлегласць 7 млн.км. Адкрыты В.Баадэ (ЗША, 1949).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ДА,
адна з найбуйнейшых малых планет (другая пасля Цэрэры). Дыяметр 538 км. Маса 2,5∙1020кг, перыяд абарачэння вакол Сонца 4,61 г., вакол восі 7,811 гадз. Вял. паўвось арбіты 2,771 а.а., эксцэнтрысітэт 0,235, нахіл арбіты 34,8°. Бляск у процістаянні 8,0 візуальнай зорнай велічыні. Другая па часе адкрыцця — малая планета № 2 (Г.В Ольберс, 1802). Названа імем стараж.-грэч. багіні Афіны Палады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шар, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. У матэматыцы: частка прасторы, абмежаваная сферай.
Радыус шара.
2. Прадмет такой формы.
Більярдны ш.
○Зямны шар — планета Зямля.
Паветраны шар —
1) лятальны апарат, які паднімаецца ў паветра лёгкім газам, што запаўняе яго шарападобную абалонку;
2) шарападобная цацка ў выглядзе абалонкі, напоўненай паветрам або газам.
◊
Хоць шаром пакаці — нічога няма, зусім пуста.
|| памянш.ша́рык, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым.шаравы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЖУК (Кастусь) (Канстанцін Якаўлевіч, н. 2.5.1954, в. Затур’я Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1981). Працаваў у прэсе, на Бел. тэлебачанні, з 1988 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1968. Паэзія вылучаецца праблемнай насычанасцю, эмацыянальнасцю, імкненнем да афарыстычнасці, філас. абагульнення жыццёвых з’яў, роздумам над лёсам зямлі (зб-кі «Планета маёй душы», 1982, «Зямная ноша», 1988, «У найме ў сонца» і «Пладаносны агонь», абодва 1991, «Галгофа», 1997).