ка́менка

печ

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ка́менка ка́менкі
Р. ка́менкі ка́менак
Д. ка́менцы ка́менкам
В. ка́менку ка́менкі
Т. ка́менкай
ка́менкаю
ка́менкамі
М. ка́менцы ка́менках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

stove1 [stəʊv] n. пліта́, гру́бка, печ;

light a stove распа́льваць печ;

burn wood in a stove палі́ць печ дро́вамі;

stove heating пячно́е ацяпле́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

cooker [ˈkʊkə] n. BrE пліта́, печ

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

furnace [ˈfɜ:nɪs] n. печ, то́пка; го́ран

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

печьII сущ. печ, род. пе́чы ж.;

ру́сская печь ру́ская печ;

изразцо́вая печь ка́фельная печ;

голла́ндская печь гру́бка;

до́менная печь до́менная печ;

плави́льная печь плаві́льная печ;

электри́ческая печь электры́чная печ;

нагрева́тельная печь награва́льная печ;

лежа́ть на печи́ ляжа́ць на пе́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рафіно́вачны, -ая, -ае (спец.).

Які прызначаны, служыць для рафінавання.

Рафіновачная печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электрапе́ч, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Печ, якая працуе на электраэнергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

microwave [ˈmaɪkrəweɪv] n. (таксама microwave oven) мікрахва́левая печ

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

го́ран, -рна, мн. -рны, -рнаў, м.

1. Кавальская печ з мяхамі і паддувалам для награвання і пераплаўкі металаў ці печ для абпальвання керамічных вырабаў.

2. Ніжняя частка доменнай печы, дзе згарае паліва.

|| прым. гарнавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гру́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

Невялікая пакаёвая печ, звычайна кафляная.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)