ПРЫМІТЫ́Ў (ад лац. primitivus першапачатковы, першабытны),
1) неразвітая, простая з’ява ў параўнанні з наступнымі, пазнейшымі з’явамі гэтага ж роду.
2) У мастацтве — твор мастацтва, які адносіцца да ранняга этапу развіцця маст. культуры і не мае прыкмет прафес. дасканаласці. Цікавасць да П. і вызначэнне яго якасцей (маст. цэласнасць і прастата вобразаў, непасрэднасць успрымання) з’явіліся ў 18—19 ст. у выніку яго проціпастаўлення «спеламу», «дасканаламу» мастацтву (грэч. высокая класіка 5 ст. да н.э., Высокае Адраджэнне). Да П. былі аднесены творы першабытнага мастацтва, грэч. архаіка, мастацтва этрускаў, сярэдневяковае мастацтва (да 16 ст.), афр. мастацтва. У 20 ст. тэрмін «П.» ужываўся пераважна да твораў інсітнага мастацтва, часам да ранняга італьян. Адраджэння (т. зв. італьянскія прымітывісты Анджэліка, С.Батычэлі, Ф.Ліпі, С.Марціні, Пізанела, П.Учэла і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
primära пе́ршасны, першапачатко́вы;
éine ~e Fráge пыта́нне першара́днага значэ́ння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́ліняць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. Страціць першапачатковы колер; паблякнуць. Загарэў старшыня, яшчэ больш вылінялі ад спёкі рыжыя бровы.Бялевіч.
2. Памяняць старую шэрсць (пер’е) на новую (пра жывёл, птушак). // Аблезці. [Тамаш:] — Але ж твой і кажушок выліняў, голы, як бубен.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зліня́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які страціў першапачатковы колер, яркасць фарбаў; выцвілы. З кійком у руцэ, у злінялым, выцвілым капелюшы, у латаных штанах уваходзіць Сухалета.Вітка.//перан. Збіты, пошлы. — Новае нельга выказаць толькі старымі, злінялымі словамі. Новаму трэба і новыя словы...Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯРЖА́ЎНАЯ РАЁННАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ (ДРЭС),
цеплавая кандэнсацыйная электрастанцыя, якая выпрацоўвае толькі электрычную энергію. Першая ў свеце раённая электрастанцыя на мясц. паліве (торфе) магутнасцю 15 мВт пабудавана ў 1912—14 пад Масквой па ініцыятыве рус. інжынера Р.Э.Класона. Планам ГОЭЛРО (1920) прадугледжвалася збудаванне некалькіх цеплавых электрастанцый, з іх найб. вядомая Шатурская ДРЭС, у Беларусі — Асінаўская ДРЭС (гл.Беларуская ДРЭС). Паступова тэрмін ДРЭС амаль страціў свой першапачатковы сэнс («раённая») і ў сучасным разуменні азначае кандэнсацыйную электрастанцыю даволі вял. магутнасці, якая працуе ў аб’яднанай энергасістэме побач з інш. буйнымі электрастанцыямі. Першай і адной з самых буйных цеплавых электрастанцый блочнага тыпу ў Беларусі з’яўляецца Бярозаўская ДРЭС (920 тыс.кВт). У Беларускай энергетычнай сістэме працуюць таксама Лукомская ДРЭС (найбольшая з такога тыпу электрастанцый; 2400 тыс.кВт), б. Васілевіцкая ДРЭС (гл.Светлагорская ЦЭЦ).
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
на́кідм. (першапачатковыплан) Entwúrf m -(e)s, -würfe; Konzépt n -es -e; Skízze f -, -n (эскіз)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сінкрэты́зм, ‑у, м.
Кніжн.
1. Злітнасць, нерасчлянёнасць, якія характарызуюць першапачатковы, неразвіты стан чаго‑н. Сінкрэтызм першабытнага мастацтва. □ Паэтычнае мысленне тут [у рукапіснай ананімнай паэзіі] яшчэ таксама не адасобілася ад фальклорнага сінкрэтызму.Ярош.
2. Неарганічнае спалучэнне разнародных элементаў — філасофскіх поглядаў, рэлігійных сістэм і інш. Рэлігійны сінкрэтызм перыяду элінізму.
[Ад грэч. synkrētismós — злучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЛІМПСЕ́СТ (грэч. palin зноў + psao саскрабаю),
рукапіс на пісчым матэрыяле, з якога сцёрты або змыты першапачатковытэкст. У антычнасці П. існавалі на папірусах, пазней пашыраны на пергаміне. Змест змытых тэкстаў сведчыць, што П. пераважна мелі літургічны характар. Гэты факт абвяргае думку пра наўмыснае знішчэнне царквой ератычных ці непажаданых сачыненняў. Сярод вядомых 23 слав. П. толькі 3 усх.-слав.: 2 лісты Архангельскага евангелля 1092 (Рас.дзярж.б-ка), 2 ахоўныя лісты з пераплёту Кірыла-Белазёрскага манастыра (Рас.нац.б-ка), першыя 24 лісты Савінай кнігі (Рас.дзярж. архіў стараж. актаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пярвя́стак (первясток) ’першы пачатак чаго-небудзь’, ’першынец’ (Нас.), ст.-бел.первястка ’першародка’ (1627). Запазычана з польск.pierwiastek, ст.-польск.pierwiastka паводле фанетычнай прыкметы — і > я (Цвяткоў, Запіскі, 2, 54), зыходны назоўнік *pьrvěstь ’першасць’ адлюстраваны ў прыметніках тыпу ўкр.первісний ’першапачатковы’.