ВУ́ІЧ (Vujić) Іаакім (9.9.1772 — 8.11.1847),
сербскі акцёр, драматург, перакладчык, тэатр. дзеяч. Кіраваў аматарскімі тэатр. калектывамі ў Ваяводзіне і Сербіі, у 1833—36 княжацкім т-рам у г. Крагуевац, у 1839 аматарскім т-рам у г. Нові-Сад (з 1840 у г. Заграб; паклаў пачатак стварэнню нац. т-ра). Вуіч стварыў тэатр. рэпертуар на роднай мове і выхаваў першых прафес. сербскіх акцёраў, за што быў названы «бацькам сербскага тэатра». Пакінуў аўтабіяграфію (1833), а таксама шматлікія дзённікі сваіх падарожжаў.
т. 4, с. 289
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Канстанцін Васілевіч (27.5.1890, в. Слакбаш Уфімскага р-на, Башкортастан — 26.3.1915),
чувашскі паэт, пачынальнік нац. л-ры. Найб. значны твор — ліра-эпічная паэма «Нарспі» (1908) пра трагічны лёс чув. жанчыны. Выступаў у жанры вершаванай казкі, балады («Удава»), сказа, трагедыі («Раб д’ябла»), Вядомы як педагог, фалькларыст, мастак, скульптар, перакладчык. Браў удзел у складанні першых буквароў і дапаможнікаў для нац. школы. Перакладаў на чув. мову творы М.Лермантава, А.Кальцова, М.Някрасава.
Літ.:
Зотов И.А. Живое наследие К.Иванова Чебоксары. 1983.
т. 7, с. 152
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РУШ’ЯК (Marušiak) Андрэй (н. 14.2.1926, Гібэ, Славакія),
славацкі літаратуразнавец, перакладчык. Канд. філал. навук (1966). Скончыў Браціслаўскі, Маскоўскі (1957) ун-ты. Даследуе рус. л-ру, сувязі слав. л-р. Аўтар манаграфій «Чалавечыя лёсы ў творчасці М.Шолахава» (1978), «Аўтары і творы часу вялікіх змен» (1980), артыкулаў па праблемах культуры (зб. «На дарозе белай бярозы», 1977; тэматычна звязаны з Беларуссю), літ.-знаўчых эсэ, перакладаў на славацкую мову твораў К.Паустоўскага, Шолахава, Э.Межэлайціса і інш.
А.У.Вострыкава.
т. 10, с. 142
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАБА́РАЎ Джуманіяз (н. 25.11.1930, кішлак Пулаты Кашкадар’інскай вобл., Узбекістан),
узбекскі паэт. Засл. дз. маст. Узбекістана (1980). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т (Ташкент, 1952). Друкуецца з 1950. Аўтар зб-каў паэзіі «Я слаўлю Радзіму» (1953), «Подых вясны» (1956), «Рэха гор» (1961), «Сшытак дваццаці дзён» (1967), «Хвіліны натхнення» (1971) і інш. Вядомы як перакладчык і драматург. Пераклаў на ўзб. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы Дж. пераклалі Р.Барадулін, В.Іпатава.
Тв.:
Рус. пер. — Родное тепло. Ташкент, 1982;
Убежденность. Ташкент, 1982.
т. 6, с. 83
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТО́РЫН (сапр. Хаймовіч) Фелікс Барысавіч
(н. 5.2.1948, Мінск),
бел. паэт, перакладчык. Піша на бел. і яўр. (ідыш) мовах. Скончыў Мінскі мед. ін-т (1972). Працуе ўрачом. Друкуецца з 1968. Аўтар паэт. зб-каў «Раніца» (1981), «Зялёны тралейбус» (1986), «Я дрэва пасадзіў» (1991). У баладах адлюстраваў гіст. асоб (лагойскі граф Тышкевіч, М.Гусоўскі, В.Вашчыла, С.Налівайка, К.Каліноўскі, А.Вярыга-Дарэўскі, М.Багдановіч і інш.), эпізоды бел. гісторыі. На бел. мову перакладае паэзію і прозу з рус., ням. і ідыш.
т. 2, с. 350
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЖЭ́НКА Уладзімір Аляксандравіч (н. 23.1.1931, г. Дарагабуж, Расія),
бел. перакладчык. Скончыў БДУ (1953). Настаўнічаў. З 1953 у Дзярж. выд-ве БССР, з 1964 на Бел. радыё, у 1969—94 у час. «Нёман». Друкуецца з 1953. Пераклаў на рус. мову раманы М.Лобана «Гарадок Устронь» (1972), Л.Арабей «Іскры ў папялішчы» (1973), А.Васілевіч «Пачакай, затрымайся...» (1975), Б.Сачанкі «Вялікі Лес» (1986), В.Адамчыка «Голас крыві брата твайго» (1990), І.Чыгрынава «Вяртанне да віны» (1993), аповесць М.Гарэцкага «Дзве душы» (1991) і інш.
т. 6, с. 463
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САХАРЧУ́К Васіль Якаўлевіч (н. 10.7.1953, в. Свадзьбічы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. паэт і перакладчык. Скончыў БДУ (1975). Настаўнічаў. З 1979 працуе ў жабінкаўскай раённай газ. (Брэсцкая вобл.). Друкуецца з 1971. У зб. паэзіі «Даніна» (1988) філас. асэнсаванне складаных праблем сучаснасці. Асвойвае цвёрдыя формы верша — тэрцыны, актавы і інш. Пераклаў з балг. мовы на бел. зб. лірыкі П.Яварава «Апалавы пярсцёнак» (1988, з Н.Гілевічам), зб. нарысаў «Дзеці-героі» (1991), паасобныя творы Л.Даскаловай, Х.Радзеўскага, Ф.Цютчава і інш.
т. 14, с. 207
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРЭ́НКА Мікалай Мікалаевіч (28.9 1905, г. Курск, Расія — 24.12.1980),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Маскоўскі мех. ін-т імя Ламаносава (1931). Друкаваўся з сярэдзіны 1920-х г. У лірыцы пераважае грамадз.-патрыят. тэматыка. Творы 1950—70-х г. вызначаюцца філасафічнасцю, спавядальнасцю, асэнсаваннем гісторыі свайго народа, асабістага лёсу. Аўтар зб-каў «Незабыўнае» (1959), «Завеі і лебедзі» (1970), «Трыліснік» (1980) і інш. На рус. мову пераклаў вершы і паэму «Курган» Я.Купалы, вершы А.Куляшова, С.Грахоўскага, К.Кірэенкі, А.Пысіна.
М.І.Мішчанчук.
т. 14, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́РТАНЕН Ялмары Эрыкавіч (8.1.1889, с. Майніемі, Фінляндыя — 2.4.1939),
карэльскі паэт. Пісаў на фінскай мове. Друкаваўся з 1906. У ранніх творах адлюстраваў паднявольнае становішча працоўных. У зб-ках вершаў «Вольнай часінай» (1930), «Стройныя шарэнгі» (1931), «Вершы» (1933, 1936, на рус. мове), «Чырвонае кантэле» (1937) асэнсаванне гіст. мінулага рус. і карэльскага народаў, самабытнасць людскіх характараў і прыроды паўночнага краю. Вядомы як драматург, перакладчык. Перакладаў на фінскую мову творы рус. і сусв. л-ры, паасобныя творы Я.Купалы.
Літ.:
Алто Э. Ялмари Виртанен: Жизнь и творчество. Петрозаводск, 1988.
т. 4, с. 192
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАШЭ́ЎСКІ (Bogdaszewski) Ігнат (1809 — каля 1870),
польскі паэт. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Віленскім ун-це. Потым жыў у фальварку Антосін (цяпер в. Антосіна Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.). Выбіраўся маршалкам шляхты Мінскай губ. (1841). Аўтар паэт. зб-ка «Некалькі балад і аповесцяў» (Вільня, 1826), у якім выкарыстаў матывы бел. фальклору. Першы перакладчык на польск. мову «Гістарычных дум» К.Рылеева (Вільня, 1829). Паводле сведчання маці Ю.Славацкага, Багдашэўскі пісаў «рускія» (г. зн. беларускія) песенькі, музыку да якіх падбірала яго сястра Антаніна.
А.В.Мальдзіс.
т. 2, с. 206
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)