дыз... (гл. дыс...), прыстаўка.

Ужыв. замест «дыс...» перад галоснымі, напр.: дызартрыя, дызасацыяцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перадго́р’е, -я, мн. -і, -яў н.

Узвышаная мясцовасць перад гарамі.

Перадгор’і Каўказа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уго́днічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Весці сябе ўгодліва.

У. перад начальнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капітулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; зак. і незак.

1. Здацца (здавацца), згадзіўшыся на капітуляцыю, адмовіўшыся ад барацьбы.

Безагаворачна к.

2. перан. Адступіць (адступаць) перад цяжкасцямі, перашкодамі; прызнаць (прызнаваць) сваё бяссілле, слабасць.

К. перад цяжкасцямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аба... (гл. а...¹), прыстаўка.

Ужыв.:

1) перад словам, якое пачынаецца збегам зычных: абабраць, абагнаць, абазначыць;

2) перад зычнымі «б», «п» з наступным апострафам (’), а ў некаторых выпадках і без яго: абаб’ю, абап’ю, абабіць, абаперціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

франтыспі́с, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. У архітэктуры: галоўны фасад будынка.

2. Малюнак або партрэт, які змяшчаецца перад першай старонкай кнігі або зверху старонкі перад пачаткам тэксту.

|| прым. франтыспі́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

предше́ствующий

1. прич. які́ (што) папярэ́днічае; які́ (што) ёсць (перад чым); які́ (што) адбыва́ецца (перад чым); які́ (што) здара́ецца (перад чым); см. предше́ствовать;

2. прил. папярэ́дні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аванло́жа, -ы, мн. -ы, лож, ж.

Невялікае памяшканне перад уваходам у тэатральную ложу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напрадве́сні, прысл.

На зыходзе зімы, перад самым наступленнем вясны.

Сын прыехаў дамоў н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папярэ́дне, прысл.

Перад чым-н., раней за што-н.

Трэба ўсё п. разведаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)