БАРЗДО́ЎКА,

вёска ў Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобл., на р. Крапівенка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПдУ ад Оршы, 98 км ад Віцебска. 300 ж., 117 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 2, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМЯЛЬНА́Я,

вёска ў Беларусі, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 43 км на ПдУ ад Івацэвічаў, 178 км ад Брэста, 45 км ад чыг. ст. Івацэвічы. 523 ж., 171 двор (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, амбулаторыя, аддз. сувязі.

т. 1, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСУШНО́Е,

возера ў Беларусі, у Жлобінскім раёне Гомельскай вобл., на пойме Дняпра, ніжэй за вусце р. Добасна, за 7 км на ПдУ ад г. Жлобін. Пл. 0,3 км², даўж. 3,05 км, найб. шыр. 0,11 км. Пл. вадазбору 3 км². Злучана ручаём з Дняпром.

т. 2, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСЦЮКО́ВІЧЫ,

вёска ў Беларусі, у Ільянскім с/с Вілейскага р-на Мінскай вобласці. За 35 км на ПдУ ад Вілейкі, 91 км ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Уша. 122 ж., 50 двароў (1995). Помнік садова-паркавага мастацтва — парк 18 ст.

т. 2, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУ́БЛІН,

вёска ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр Спярыжскага с/с і калгаса. За 6 км на ПдУ ад Брагіна, 125 км ад Гомеля, 34 км ад чыг. ст. Хойнікі. 372 ж., 144 двары (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДВО́РНАЕ СЯЛО́,

вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на ПдУ ад горада і 8 км ад чыг. ст. Міёры, 185 км ад Віцебска. 275 ж., 95 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАМА́НАВІЧЫ,

вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 51 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Салігорск, 180 км ад Мінска, 369 ж., 142 двары (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.

т. 6, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУНДЫАІ́ (Jundiai). горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Сан-Паўлу. Засн. ў 1655. Каля 350 тыс. ж. (1995). Уваходзіць у склад Вял. Сан-Паўлу. Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: тэкст., хім., металургічная, маш.-буд. (вытв-сць тэкст. машын). Цэнтр раёна вінаградарства.

т. 6, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЯ́БРАЎКА,

вёска ў Гомельскім р-не. Цэнтр сельсавета. За 12 км на ПдУ ад г. Гомель, 2 км ад чыг. ст. Зябраўка. 921 ж., 386 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 7, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУ́ГЛІЦА,

вёска ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПдУ ад г. Чашнікі, 111 км ад Віцебска, 5 км ад чыг. ст. Вятны. 307 ж., 113 двароў (1998). Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.

т. 8, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)