УБЕРЛА́НДЫЯ (Uberlândia),

горад на ПдУ Бразіліі, штат Мінас-Жэрайс. Засн. ў 1852. Каля 400 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр раёна жывёлагадоўлі, збожжавай гаспадаркі, птушкагадоўлі. Прам-сць: харч. (мясахаладабойная, мукамольная), гарбарна-абутковая, тэкстыльная. Ун-т.

т. 16, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)