зак.czemu1. справіцца з чым, адолець што; даць рады чаму
2.папярэдзіцьшто
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прэвенты́ўны
(фр. preventif, ад лац. praeventivus)
папераджальны, засцерагальны;
п-ая вайна — вайна, якая нібыта мае мэтай папярэдзіць або прадухіліць напад праціўніка, а ў сапраўднасці з’яўляецца формай агрэсіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
папярэ́джанне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл.папярэдзіць (у 1, 2 знач.).
2. Заўвага, якая папярэджвае аб чым‑н. або ад чаго‑н. — Давайце, хлопцы, цішэй, — перасцярог Садовіч.. На разумнае папярэджанне Садовіча ніхто не звярнуў увагі.Колас.
3. Адзін з відаў дысцыплінарнага спагнання. — Як бачыце, вінаваты чыстасардэчна прызнаўся ва ўсім. Таму прапануецца абмежавацца папярэджаннем.Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
forerun
[ˈfɔrrʌn]
v.t. -ran, -run, -running
1) бе́гчы напе́радзе
2) папярэ́днічаць; быць, адбыва́цца, здара́цца пе́рад чым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
*По́перадня, попэродня ’чалавек, які перабівае другіх’ (бяроз., Сл. Брэс.). Назва асобы па схільнасці да адпаведнага дзеяння з экспрэсіяй непахвальнасці уласціва народнай мове. Можа быць утворана з суф. ‑ня ад папярэдзіць / папярэджваць або ад папярэдні, дзе акцэнтаваў значэнне ’быць першым, перад кімсьці’, параўн. поперэдзь, пэперэду ’спераду, паперадзе, першы’ (ТС), укр.поперед ’перад кімсьці, чымсьці’, рус.дыял.попередь (придти) ’першым, напачатку’, попережане ’тыя. хто едуць наперадзе’, польск.poprzednik poprzedca, poprzedzicieІ ’той, хто быў першым, перад кімсьці’, славац.popredku ’спераду’. Гл. перад, пярэдні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЯЛІ́КАЕ ПАСО́ЛЬСТВА,
дыпламатычная місія Расіі ў краіны Зах. Еўропы ў 1697—98. Мела на мэце ўмацаванне і пашырэнне саюзу Расіі з еўрап. дзяржавамі для барацьбы супраць Турцыі за паўн. ўзбярэжжа Чорнага м., запрашэнне на рус. службу спецыялістаў, заказ і закуп ваен. матэрыялаў і ўзбраення. Афіцыйна ўзначальвалася «вялікімі пасламі» Ф.Я.Лефортам, Ф.А.Галавіным, П.Б.Вазніцыным, фактычна — Пятром I (знаходзіўся ў яго складзе пад імем Пятра Міхайлавіча). У Курляндыі Пётр I вёў перагаворы з герцагам, у Кёнігсбергу заключыў саюз з брандэнбургскім курфюрстам, у Галандыі Вялікае пасольства абмежавалася закупкай амуніцыі і наймам спецыялістаў. Пётр I з часткай пасольства на 3 мес. выязджаў у Англію, дзе вёў перагаворы з англ. каралём Вільгельмам III, знаёміўся з суднабудаваннем і артыл. справай. Вялікае пасольства вяло безвыніковыя перагаворы ў Вене, каб папярэдзіць заключэнне сепаратнага міру Аўстрыі з Турцыяй. Па дарозе ў Расію Пётр I правёў з польск. каралём Аўгустам II перагаворы, якія заклалі аснову будучага саюзу супраць Швецыі.
Літ.:
Молчанов Н.Н. Дипломатия Петра Великого. 3 изд. М., 1990. С. 67—119.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сана́цыя
(лац. sanatio = лячэнне, аздараўленне)
1) прафілактычныя і лячэбныя мерапрыемствы па аздараўленню поласці рота;
2) экан. сістэма мерапрыемстваў, якія праводзяцца з мэтай папярэдзіць банкруцтва банкаў, трэстаў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
сана́цыя
(лац. sanatio = лячэнне, аздараўленне)
1) аздараўленне (напр. с. поласці рота);
2) сістэма мерапрыемстваў, якія праводзяцца з мэтай папярэдзіць банкруцтва банкаў, трэстаў і інш.;
3) рэакцыйны рэжым у буржуазнай Польшчы 1926—1939 гг.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
асцяро́га, ‑і, ДМ ‑розе, ж.
1. Асцярожныя, далікатныя адносіны да каго‑, чаго‑н., выкліканыя бояззю пашкодзіць, патурбаваць. Я трымаў яе [Іру] у абдымках, пяшчотна, з асцярогай, як злоўленую маладую птушку.Пташнікаў.Падсунуўшыся блізка да Зосі, яна [Тэкля] з асцярогаю кранулася яе рукі.Гартны.
2. Ахоўныя меры, якія выкліканы неабходнасцю папярэдзіць непрыемную нечаканасць. Не палілі агнёў, нават цыгаркі і тыя з асцярогай хавалі ў рукаў.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Сцерагчы некаторы час. Прасцерагчы статак усё лета.
2. Сцерагучы каго‑, што‑н., празяваць, упусціць.
3. Перасцерагчы, папярэдзіць. [Войцік:] — Ці ж я ад цябе хаваў, у якіх мы адносінах з Луцкевічам? Ці ж ты не ведаў, што мы здаўна з ім на нажах? І як я не напомніў табе аб гэтым, чаму не прасцярог?Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)