Тое, што і папараць. Спелі ягады. За суніцамі — чарніцы, ад якіх аж чорна было між рослага папаратніку.Мележ.Перад світаннем Грысь зацягнуў у кусты лодку, прыкрыў яе зялёным веццем, папаратнікам, а сам пайшоў дадому.Кулакоўскі.Недалёка, у густым папаратніку, ён наткнуўся зноў на забітых.Сачанка.Любужскі бор сустракае густым здаровым пахам хвоі і папаратніку.Кандрусевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Устаць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Фільм канчаўся, і пакрысе аціхала музыка. Паўставалі, застукалі крэсламі людзі.Вышынскі.Высахла папараць, паўставала з зямлі, прычасалася; цяпер яна зусім маладая, бы і не мерла, а толькі змяніла свой колер за зіму.Пташнікаў.
паўстава́ць2, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае.
Незак.да паўстаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІСАЕ́ВІЧ (Галіна Анатолеўна) (н. 30.1.1922, г. Віцебск),
бел. мастачка дэкар.-прыкладнога мастацтва, жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1951). У 1957—85 гал. мастак Мін-ва прам-сці буд. матэрыялаў БССР. Распрацоўвала ўзоры вырабаў са шкла і хрусталю, якія вылучаюцца тонкай каларыстычнай гамай і вытанчанасцю форм («Прыцемкі», 1968; «Цюльпаны», 1969; «Лета», 1971; «Вячэрні», «Святочны», абодва 1972; «Вясна», 1973; «Зарыва», 1975; «Святлафоры», 1976; «Серабрысты іней», 1980; «Зімовая казка», «Папараць-кветка», усе 1982). Туалетны набор «Фіялетавы» (1957) адзначаны бронз. медалём на міжнар. выстаўцы ў Бруселі. Тэматычныя кампазіцыі, прысвечаныя юбілейным датам: «Ураджайная» (1957), «Кастрычнік» (1967), «Дружба народаў» (1974), «Беларусь» (1977), «Урачыстасць» (1982), «Слава гераічнаму Мінску» (1983). Аўтар жывапісных работ «Іслач», «Траццякоўшчына» (абедзве 1955), «Родная Беларусь» (1958) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫПНІЧЭ́НКА (Ларыса Іванаўна) (н. 7.7.1941, г. Усевалажск Ленінградскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1964), выкладала ў ім (1980—92). З 2001 у Мінскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці. Сярод твораў габелены, выкананыя пераважна спалучэннем тэхнік гладкатканага і рэльефнага ткацтва: «Лясная песня» (1974), «Саната» (1977), «Світанне» (1978), «Каваль-асілак» (1979), «Сонечная кветка», «Абуджэнне» (абодва 1980), «Паўлінка» (1981), «След Пегаса» (1982), «Святочны рытм» (1984), «Веснавы акорд», «Багацце» (серыя; усе 1985), «Раніца» (1986), «Прэлюдыя», «Прысвячэнне» (1988—89), «Прастора і час», «Гімн зямлі» (абодва 1988), «Усход Селены», «Веснавыя галасы» (абодва 1991), «Нітка Арыядны» (1995), «Русалка», «Папараць» (абодва 1997); дэкар. пано «Ураджай» для Палаца культуры ў в. Сеніца Мінскага р-на (1990) і інш. Працуе таксама ў станковым жывапісе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
папе́рняСт.-бел. Папяровы млын (XVI— XVII стст.).
□в. Паперня Лід., в. Паперкі (1745), а цяпер в. Па́параткі (Па́паратка, Па́параць) Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
па́суш
1. Сенажаць з зазімавалай травой (Рэч., Слаўг.). Тое ж па́сушнік (Глуск.Янк. II).
2. Сухая папараць у лесе ўвосень. (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ПЕ́ШКУР (Іван Іванавіч) (21.12.1921, в. Вострава Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 12.10.1980),
бел. мастак тэатра, жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1939). У 1944—57, 1970—80 мастак Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, у 1957—70 у Бел.рэсп. т-ры юнага гледача (з 1962 гал. мастак). Аформіў спектаклі «Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні (1953), «Русалка» А.Даргамыжскага (1955), «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага (1956), «Папараць-кветка» (1957) і «Над хвалямі Серабранкі» (1961) І.Козела, «За лясамі дрымучымі» А.Вольскага і П.Макаля, «Не верце цішыні» І.Шамякіна (абодва 1958), «Дама-невідзімка» П.Кальдэрона (1964), «Чырвоная шапачка» Я.Шварца (1967), «Мядовы месяц» К.Губарэвіча (1970) і інш. Сярод жывапісных работ «Бярозы» (1960), «Крыжоўка» (1971), «Заслаўе», «Курган Славы» (абедзве 1972), «Рака Вяча» (1973), «Зімовыя далі» (1974) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
платыцэ́рыум
(н.-лац. platycerium)
вечназялёная папараць з доўгім рассечаным лісцем у дробных белых лусачках, пашыраная ў трапічных лясах; на Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях і пакоях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэліптэ́рыс
(н.-лац. thelypteris)
папарацьсям. тэліптэрысавых з вузкаланцэтным двойчыперыстым лісцем, пашыраная ў лясных і горных раёнах зямнога шара, у т.л. на Беларусі; лекавая расліна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
напа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1.чаго. Параннем прыгатаваць. Напарыць буракоў. Напарыць цэбар сечкі. □ Хто не ведае, як адбываецца ў нас на Беларусі вяселле? Напякуць усяго, насмажаць, папараць — стол ломіцца.Прокша.
2.каго-што. Разм. Уволю, добра папарыць. Напарыць спіну ў лазні.
3.чаго. Кіпячэннем прыгатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Напарыць малака. □ Маці запаліла грубку, напарыла нейкіх траў, і бабуля доўга абмывала настоем цела.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)