аперацы́йная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Памяшканне, дзе робяцца аперацыі¹.

А. хірургічнага аддзялення бальніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бажні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. Паліца з абразамі.

2. Памяшканне для маленняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяжу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Памяшканне, пакой для дзяжурства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́йня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Памяшканне для коней; канюшня.

|| прым. ста́йневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саладзі́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Памяшканне, дзе прарошчваюць зерне на солад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сабака́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж. (разм.).

Памяшканне для сабак (пераважна паляўнічых).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пярэ́дняя, -яй, мн. -ія, -іх, ж.

Нежылое, першае ад уваходу памяшканне ў кватэры; прыхожая.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяплі́ць, цяплю́, це́пліш, це́пліць; незак., каго-што.

Абаграваць памяшканне; саграваць.

Печ слаба цяпліла хату.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

pomieszczenie

н.

1. размяшчэнне;

2. памяшканне;

pomieszczenie dla chorych — памяшканне для хворых;

pomieszczenie na towary — склад; складское памяшканне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

галубя́тня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Памяшканне для галубоў, якое робіцца на гарышчы, у падстрэшшы.