сістэма адносна ўстойлівых установак, перакананняў, уяўленняў, мадэлей паводзін, якія ўвасабляюць вопыт папярэдніх пакаленняў. Існуе на індывід. і паліт. узроўнях, праяўляецца ў дзейнасці суб’екта палітыкі. Уключае стэрэатыпы паліт. свядомасці і паводзін, уласцівых пэўнай сацыяльнай групе, устойлівыя традыцыі, дамінуючыя ўяўленні, тыповыя паліт. ўстаноўкі, каштоўнасці і арыентацыі. Характарызуе трываласць ведаў людзей у галіне палітыкі, іх разуменне сутнасці законаў, норм, грамадзянскіх правоў і абавязкаў, якія дзейнічаюць у краіне, фіксуе ўстойлівыя сувязі і адносіны паміж суб’ектамі грамадскага жыцця. У К.п. адлюстроўваюцца жыццёвыя інтарэсы і ўстаноўкі розных сац. груп і слаёў грамадства, класаў, нац. і канфесійных супольнасцей. К.п. выконвае функцыі назапашвання і перадачы паліт. вопыту, неабходнага для падтрымання ўстойлівасці і рэгулявання паліт. адносін, паліт. фарміравання асобы на аснове каштоўнасцей, што існуюць у грамадстве, забеспячэння грамадскіх суб’ектаў ведамі, неабходнымі для паспяховай дзейнасці ў сферы палітыкі, забеспячэння дыялогу і ўзаемаразумення паміж рознымі сац. групамі і слаямі грамадства. Найважнейшымі суб’ектамі фарміравання К.п. грамадства з’яўляюцца дзяржаўныя органы, паліт. партыі і грамадскія арг-цыі, сродкі масавай інфармацыі, царква і інш. На развіццё К.п. уплываюць сац.-паліт. змены ў грамадстве, мэтанакіраванае ўздзеянне звонку і г.д.Навук. аналіз К.п. дазваляе суб’ектам палітыкі прагназіраваць паліт. паводзіны вял. мас людзей, садзейнічае прыняццю аптымальных і эфектыўных паліт. рашэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адабрэ́нне, ‑я, н.
Прызнанне чаго‑н. правільным, станоўчым; пахвала, заахвочванне. Гоман адабрэння. □ Працоўныя Беларусі яшчэ раз выказалі сваё гарачае адабрэнне палітыкі Камуністычнай партыі і Савецкага ўрада.«Звязда».Поспехі беларускага народа ў будаўніцтве новага жыцця выклікалі адабрэнне і гарачыя сімпатыі ў зарубежных сяброў.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мілітарыза́цыя
(фр. militarisation, ад лац. militaris = ваенны)
падпарадкаванне эканомікі, палітыкі і грамадскага жыцця якой-н. дзяржавы мэтам падрыхтоўкі захопніцкіх войнаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕ́ВЕРЫДЖ ((Beveridge) Уільям Генры) (5.3.1879, г. Рангпур, Бангладэш — 16.3.1963),
англійскі вучоны-эканаміст. Чл. Брытанскай акадэміі (1937). У 1919—37 дырэктар Лонданскай школы эканам. і паліт.навук. У 1940—44 прэзідэнт Каралеўскага эканам.т-ва. Паслядоўнік Дж.М.Кейнса, імкнуўся спалучыць яго ідэі з ліберальнай дактрынай, выступаючы за больш непасрэдны кантроль дзяржавы над эканомікай. Гал. тэма яго даследаванняў — беспрацоўе. У 1942 па даручэнні брыт. ўрада распрацаваў «план Беверыжда», які прадугледжваў спалучэнне дзярж.палітыкі поўнай занятасці з сац. страхаваннем і ўсеагульнай бясплатнай сістэмай аховы здароўя. Гэты план пакладзены ў аснову сац.палітыкі Вялікабрытаніі пасля 2-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыплама́тыя, ‑і, ж.
1. Дзейнасць урада па ажыццяўленню знешняй, міжнароднай палітыкі дзяржавы мірным шляхам.
2.перан. Тонкі разлік, умельства і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой‑н. мэты. Каця адкінула прэч усялякую дыпламатыю і спытала проста, патрабавальна: — Скажы, Рая, чаму ты капрызнічаеш?Шамякін.
[Фр. diplomatie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апаліты́зм
(ад а- + гр. politismos = удзел у дзяржаўных або грамадскіх справах)
абыякавыя адносіны да палітыкі, ухіленне ад удзелу ў грамадска-палітычным жыцці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
палітало́гія
(ад гр. politikos = палітычны + -логія)
галіна навукі, якая вывучае палітычную арганізацыю і палітычнае жыццё грамадства, праблемы ўнутранай палітыкі і міжнародных адносін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
заме́жны
1.áusländisch, Áuslands-;
заме́жная мо́ва Frémdsprache f -, -n;
2. (у дачыненні да палітыкі) áuswärtig, Áußen-;
міні́стр заме́жных спраў Miníster für áuswärtige Ángelegenheiten, Áußenminister m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пратэкцыяні́зм, ‑у, м.
1.Спец. У капіталістычных краінах — сістэма таможнай палітыкі з высокімі пошлінамі на ўвазныя тавары, якая мае на мэце пазбавіць прамысловасць і сельскую гаспадарку сваёй краіны ад замежнай канкурэнцыі.
2.Разм. Сістэма падбору на службу не па дзедавых якасцях, а па знаёмству, па пратэкцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упа́дніцтва, ‑а, н.
Погляды, настроі, характэрныя для ідэалогіі, палітыкі, культуры класаў, што сыходзяць з гістарычнай арэны, для перыядаў упадку ў якой‑н. галіне грамадскага жыцця. Сацыяльнае.. прагназіраванне пераважнай большасці буржуазных філосафаў і сацыёлагаў адрозніваецца рысамі песімізму, упадніцтва, бо капіталістычная сістэма, яе ідэалогія перажываюць глыбокі крызіс.«Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)