апа́сці сов.

1. (осыпаться) опа́сть, облете́ть; упа́сть;

з дрэў ужо́ апа́лі лісты́ — с дере́вьев уже́ опа́ли (облете́ли) ли́стья;

2. (уменьшиться в объёме) опа́сть;

яго́ шчо́кі зусі́м апа́лі — его́ щёки совсе́м опа́ли;

пухлі́на апа́лао́пухоль опа́ла;

3. (опуститься) осе́сть; пасть;

пыл паво́лі апа́ў — пыль ме́дленно осе́ла;

4. перен. (о ночи, тьме и т.п.) спусти́ться, пасть;

на ні́вы апа́ла ноч — на ни́вы спусти́лась (па́ла) ночь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыпо́л ’ніжні пярэдні край сукенкі, кашулі’ (ТСБМ, Мік., Мядзв., Шн. 2, Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк., Растарг.; чэрв., Сл. ПЗБ; ТС), перан. ’калені’ (віл., іўеў., чэрв., Сл. ПЗБ), прыпо́лле ’прыпол’ (Гарэц., Байк. і Некр.; Мат. Гом.), пры́пал ’тс’ (Сл. ПЗБ), сюды ж лексемы, якія працягваюць адзначаную семантыку: прыпо́л, прыпо́лле ’аб’ём таго, што можна пакласці ў прыпол ці фартух’ (Нас.), ’мера пры куплі-продажы’ (Інстр. 3). Рус. при́по́л ’крысо адзення; падол’, ’крысо адзення, падол, у які што-небудзь пакладзена’, припо́л ’колькасць чаго-небудзь, якая змяшчаецца ў падоле’, укр. припі́л ’полка ці крысо адзення, згорнутая такім чынам, каб у іх можна было пакласці што-небудзь’, польск. przypole ’фартух’. Ад пры‑ і пала́, гл. Першапачаткова прыпо́л, магчыма, абазначаў пярэдняе палотнішча спадніцы, калі яе рабілі з чатырох нашытых частак, накшталт панёвы; гл., напрыклад, Малчанава, Мат. культ., 140 і наст. Гэта была частка, якая знаходзілася пры по́лах і выкарыстоўвалася, калі ў яе трэба было пакласці што-небудзь; адсюль і пазнейшыя пераносныя значэнні.

Прыпо́л2 ’частка сахі, перакладная паліца’ (Др.-Падб., Гарэц.), прыпо́лак ’паліца ў сасе’ (Бяльк.; вільн., узд., Сл. ПЗБ), пріпо́лок ’тс’ (петрык., ельск., Маш., Выг.). Рус. смал. припо́лок ’невялікая паліца; палічка ў сасе для лепшага адвалу зямлі’. Утварэнне ад паліца (гл.) з адсячэннем суф. ‑іца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Los n -es, -

1) жэ́рабя;

das ~ fällt auf ihn жэ́рабя па́ла на яго́;

das ~ ist gefllen перан. вы́бар зро́блены, рашэ́нне прыня́та

2) латарэ́йны біле́т;

er hat das grße ~ gewnnen яму́ даста́ўся са́мы вялі́кі вы́йгрыш

3) лёс, до́ля;

sein ~ (gedldig) trgen* (цярплі́ва) не́сці свой крыж;

nter sinem ~ zusmmenbrechen* не вы́несці ўда́раў лёсу;

mit sinem ~ hdern нарака́ць на свой лёс

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

запа́сці сов.

1. (завалиться за что-л.) запа́сть;

з. за ша́фу — запа́сть за шкаф;

2. (стать впалым) запа́сть, впасть, ввали́ться;

шчо́кі яго́ ~па́лі — щёки его́ запа́ли (впа́ли, ввали́лись);

3. перен. (глубоко укрепиться в уме, памяти, душе, сердце) запа́сть, запечатле́ться; засе́сть;

што гэ́та ~па́ла табе́ ў галаву́? — что э́то засе́ло у тебя́ в голове́?;

4. разг. ослабе́ть;

го́лас запа́ў — го́лос ослабе́л;

з. ў душу́ — запа́сть в ду́шу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Таро́кі ’рамяні каля задняй лукі сядла’ (ТСБМ), ’паляўнічая сетка (для здабычы)’ (Сцяшк.), ст.-бел. торока ’шаўковы шнур’ (Ст.-бел. лексікон), сюды ж торочкі́, тро́чкі ’завязкі ў спадніцы, фартуху, штанах’ (Лекс. Бел. Палесся). Укр. тороки́ ’рамяні ззаду сядла для прывязвання рэчаў; махры’, то́рок ’махры; аблямоўка’, рус. торока́ ’рамяні ззаду сядла’, дыял. торо́ка ’аблямоўка, махры’, стараж.-рус. торокъ ’рамяні ззаду сядла’, ’стужка, якая навязвалася на лоб’, польск. trok, troki ’раменчыкі, матузкі; путы’, каш. trokпала; паясок’, в.-луж., н.-луж. trok ’матуз, завязка’, чэш. trak, trák ’лямка’, старое tráky ’падцяжкі, шлейкі’, славац. trak, tráky ’тс’, славен. trak ’стужка, вузкая палоска, тасёмка’, серб.-харв. тра̑к, тра̏ка ’тс’, балг. дыял. трак ’шнур у цадзілцы’, макед. трака ’стужка’. З прасл. *torkъ ’матузоў завязка’, якое роднаснае прус. tarkue (tarkne?) ’рэмень у вупражы’, лат. tę̃rka ’матузок для прывязвання буйкоў у рыбалоўнай сеткі’, ст.-інд. tarkúḥ ’верацяно’, грэч. άτρακτος ’тс, лац. torquēre ’круціць, віць’, torques ’ланцуг’, ст.-в.-ням. drāhsil ’токар’, нова-в.-ням. drechseln ’тачыць’, алб. tjerr ’праду’, ірл. torc ’каса’ з і.-е. *tork‑ ’круціць, віць’, тады першаснае значэнне ’шнур, скручаны з некалькіх пасмаў’, або і.-е. terk‑ з *ter‑ ’церці’ (Покарны, 1077; Міклашыч, 359; Фасмер, 4, 85; Махэк₂, 649; Голуб-Копечны, 388; Шустар-Шэўц, 1533; Борысь, 642; Сной₂, 776; SEK, 5, 171; Новое в рус. этим., 233–234; ЕСУМ, 5, 604).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lap

I [læp]

n.

1) прыпо́л -у m., пала́ f.

2) кале́ні pl., уло́ньне n.

The boy sat on his mother’s lap — Хло́пчык сядзе́ў у ма́ці на кале́нях

3) ло́на, уло́ньне n.

in nature’s lap — на ўло́ньні прыро́ды

II [læp]

v.t.

1) перакрыва́ць, пакрыва́ць на́нава

2) аху́тваць, ахіна́ць

3) заго́ртваць, закру́чваць

III [læp]

v.

1) хлябта́ць

cat laps up milk — кот хле́бча малако́

2) пы́рскаць, хлю́паць

3) плёскацца, пля́скацца

IV [læp]

n., Sport

1) ко́ла m. (вако́л стадыёну)

2) забе́г -у m.

3) адці́нак -ка m.

the last lap of the hike was the toughest — апо́шні адцінак пахо́ду быў найцяжэ́йшы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

напа́сці, ‑паду, ‑падзеш, ‑падзе; ‑падзём, ‑падзяце; пр. напаў, ‑пала; заг. нападзі; зак.

1. Зрабіць напад з мэтай захопу, грабяжу, забойства і пад. На вёску напалі бандыты. Воўк напаў на чараду авечак. □ Бумажкоў чакаў, пакуль немцы збяруцца разам, каб папасці на іх нечакана. Чорны. Заставалася адно. Папоўніць дружыну суседнімі баявымі атрадамі і ў часе суда напасці на гліну, каб такім чынам выратаваць нявінных... Чарот. // З’явіцца ў вялікай колькасці (пра чарвей, вусеняў, насякомых). На капусту напаў вусень. На вазоны напала тля.

2. Разм. З прагнасцю пачаць што‑н. рабіць. Напасці на ежу.

3. Накінуцца на каго‑н. з абвінавачваннямі, папрокамі, з лаянкай і пад. На.. [Грышу] адразу напалі дзяўчынкі: — Не ведаеш, дык маўчы! — На сабе мераеш! Жычка.

4. Раптоўна ахапіць, з’явіцца (пра душэўны або фізічны стан). Напаў смех. Напаў кашаль. □ Жаль скаваў мне грудзі, І нуда папала... Колас. На старога зноў напаў страх. Новікаў.

5. Выпадкова знайсці што‑н., натрапіць, набрысці на што‑н. Напасці на паклады жалеза. □ Гэта той самы бярэзнік, дзе летась наш дзядзька, ходзячы па грыбах, напаў на неруш. Колас. // Сустрэць каго‑н.; сутыкнуцца на жыццёвым шляху. Напасці на добрага чалавека. // Раптам знайсці. Нарэшце .. [Сідорык] трапна напаў на довад, якім перамог ўпартасць Адама. Шынклер.

•••

Напасці (трапіць, натрапіць) на след — атрымаць звесткі, якія дапамагаюць выявіць, знайсці каго‑, што‑н.

Не на таго напаў (натрапіў, нарваўся) — маеш справу не з тым, на каго разлічваў; недаацэньваеш таго, з кім маеш справу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпа́сці, ‑паду́, ‑падзе́ш, ‑падзе́; ‑падзём, ‑падзяце́; пр. прыпа́ў, ‑па́ла; зак.

1. Нізка нахіліцца, апусціцца да чаго‑н. Малое дрэўца к зямлі прыпала, у траву схавала свае лісточкі. А. Вольскі. Глядзяць сіратою лугі, Пажоўклі, аселі стагі, Да долу прыпалі. Колас.

2. Прыціснуцца да каго‑, чаго‑н. Косця прыпаў да зямлі: спераду чуваць быў глухі шум, — відаць, туды пайшоў абоз. Якімовіч. [Гумоўскі] прыпаў да шыбіны, але ў начным мораку і яго востры зрок не ўбачыў нікога. Броўка. [Марыя Сяргееўна] нахілілася — Саша абняла яе, прыпала тварам да яе пляча і ціха заплакала. Шамякін.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Супасці з чым‑н. у часе; прыйсціся. Якраз Вольчыны вакацыі з братнім водпускам разам прыпалі. Калюга. Аляксандрава маладосць прыпала на час першых год рэвалюцыi. Чорны. Маё дзяцінства прыпала якраз на той час, калі па пыльнай вуліцы прагрукатаў першы трактар. Навуменка.

4. што. Дастацца, выпасці каму‑н. На працадзень прыпала па 3 кіло збожжа, 6 кіло бульбы, 6 кіло фуражу і рубель грашамі. Лужанін.

5. безас. Здарыцца, аказацца. А назаўтра так прыпала, што Багдан Пятровіч тэрмінова павінен быў з’ездзіць у Далінічы. Краўчанка.

прыпасці́, ‑пасу́, ‑пасе́ш, ‑пасе́; ‑пасём, ‑пасяце́; пр. прыпа́с, ‑ла́, ‑ло́; зак., што.

Разм. Зрабіць прыпасы чаго‑н.; захаваць, падрыхтаваць на які‑н. выпадак, для якой‑н. мэты; назапасіць, прызапасіць. Падаў я кашміроўку маладзіцы. — Даўно на памяць дзеля вас прыпас. Вітка. — А я не толькі скасіў, — задаволена засмяяўся Анісім, — але і ласунак табе прыпас. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапа́сці сов.

1. (без пользы) пропа́сть;

зада́так мой ~па́ў — зада́ток мой пропа́л;

час ~па́ў дарэ́мна — вре́мя прошло́ да́ром;

2. (затеряться) пропа́сть, исче́знуть; запропасти́ться;

дакуме́нты ~па́лі — докуме́нты пропа́ли (исче́зли, запропасти́лись);

куды́ ты ~па́ў? — куда́ ты пропа́л (исче́з, запропасти́лся)?;

3. (утратиться) пропа́сть;

го́лас ~па́ў — го́лос пропа́л;

апеты́т ~па́ў — аппети́т пропа́л;

4. (перестать быть видимым, слышимым) пропа́сть, исче́знуть;

по́стаць яго́ ~па́ла ў цемнаце́ — фигу́ра его́ пропа́ла (исче́зла) в темноте́;

5. поги́бнуть, пропа́сть;

кве́ткі ад маро́зу ~па́лі — цветы́ от моро́за поги́бли (пропа́ли);

з ім не ~падзе́ш — с ним не пропадёшь;

6. (о скоте) пасть, подо́хнуть, издо́хнуть; околе́ть;

~падзі́ ты про́падам! — пропади́ ты про́падом;

каб ты ~па́ў! — чтоб ты пропа́л!;

пішы́ ~па́ла! — пиши́ пропа́ло!;

(і) след ~па́ў — (и) след пропа́л;

каб не твой ро́зум ды не на́ша хі́трасць, ~па́лі б усе́ на све́цепогов. е́сли бы не твой ум да не на́ша хи́трость, пропа́ли бы все на све́те;

ці пан, ці ~па́ўпогов. ли́бо пан, ли́бо пропа́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неспадзявана, неспадзеўна, неўспадзеўкі, неспадзеўку, нечакана, раптам, раптоўна, спатайка; спатайкоў, знячэўку, знянацку, нягадана (разм.) □ ні стуль ні ссюль, ні з таго ні з сяго, ні села ні пала, адкуль ні вазьміся, як гром з яснага неба, нібы з грому, як снег на галаву, як Піліп з канапель

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)