1. Падман, ашуканства. [Гендарсан] поркаўся ва ўжо засыпаных буртах, вымяраў пласт саломы і зямлі, але не знаходзіў фальшу.Чарнышэвіч.//Падробка. На момант.. [Назарчуку] здалося, што гэтыя грошы не сапраўдныя. Паглядзеў на прасвет, але фальшу не знайшоў. Грошы былі, як грошы.Сабаленка.
2. Прытворства, няшчырасць, крывадушнасць. У ласкавасці, з якой былі вымаўлены гэтыя словы, Галіна Іванаўна адчула фальш, няшчырасць.Марціновіч.Валодзя не ўлавіў ноткі фальш[у] у.. расказе [перакладчыка].Федасеенка.// Адсутнасць натуральнасці, адпаведнасці мастацкай праўдзе. Нішто не бывае такім прыкрым у літаратурным творы, ва ўсякім друкаваным слове, як фальш, непісьменная сухая штучнасць.Чорны.
3. Недакладнасць у выкладанні, скажэнне (пра спеў, ігру на музычным інструменце). У тых жа выпадках, калі чуецца выразны фальш або збіванне з тону, пісар трасе галавою, махае рукою, перахватваючы спевы і змушаючы хор падпарадкавацца яму.Колас.
[Ням. Falsch.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sham
[ʃæm]1.
n.
1) прыкі́дваньне, удава́ньне n., сымуля́цыя f.
2) падро́бка, іміта́цыя f.
3) хлус -а m., маню́ка -і m. & f.; ашука́нец -ца m.
4) накі́дка f.
a pillow sham — дзённая дэкараты́ўная накры́ўка на паду́шку
2.
adj.
1) удава́ны
a sham battle for practice — удава́ная бітва́(на манэ́ўрах)
2) падро́блены, імітава́ны
3.
v.t. (-mm-)
удава́ць, сымулява́ць, прыкіда́цца
He shammed sickness — Ён прыкі́нуўся хво́рым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)