1. sich erwéitern, sich áusdehnen, sich verbréitern;
2. (павялічыцца) zúnehmen*vi, anwáchsen*vi (s); sich áusdehnen, sich erwéitern
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
размно́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
1.Павялічыцца ў колькасці, ліку.
2. Распладзіцца, развесціся (пра жывёльныя і раслінныя арганізмы). За адзінаццаць год усурыйскія яноты размножыліся і разбрыліся далёка ад таго месца .., дзе былі выпушчаны першыя далёкаўсходнія перасяленцы.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прырасці́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -це́; -ро́с, -расла́, -ло́; зак.
1.да чаго. Зрастаючыся, утварыць адно цэлае з чым-н.
Прышчэп прырос.
П. да месца (перан.: зрабіцца нерухомым).
2.Павялічыцца ў колькасці, памерах (разм.).
|| незак.прыраста́ць, -а́е.
|| наз.прырашчэ́нне, -я, н.іпрыро́ст, -у, М -сце, м. (да 2 знач.).
Прырашчэнне працэнтаў.
Прырост пагалоўя жывёлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. апух, ‑ла; зак.
Павялічыцца ў аб’ёме, раздацца (пра паверхню цела ці яе частку) у выніку траўмы або якога‑н. захворвання. Нага апухла, відаць, дужа баліць, і.. [хлапчук] увесь час згінаецца над ёю ды хукае на яе.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разбі́ць ’разбіць, разграміць’, ’раскалоць, раздзяліць на часткі’, ’растрэсці, расцерушыць’ (ТСБМ, Бяльк.), ’растрэсці, расцерушыць (пракосы, сена)’, ’разлучыць закаханых, сям’ю’, ’раскалоць бервяно, палена’ (Янк. 2), ’растрэсці’, ’размяшаць, разбоўтаць’, ’раздзяліць’, перан. ’наесці (пра жывот)’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), розбі́ць ’пабіць’, ’павялічыцца ў аб’ёме’, ’закласці, пачаць складваць, аснаваць’ (ТС). Ад раз- і біць (гл.). Сюды ж разбі́ты ’раз’езджаны’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пашы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак.
1. Стаць больш шырокім, расшырыцца.
Трэшчына пашырылася.
2.Павялічыцца ў колькасці, аб’ёме.
Вытворчасць пашырылася.
3. Стаць вядомым многім, распаўсюдзіцца.
Чуткі хутка пашырыліся.
4. Расшырыць кола свайго дзеяння, ахапіць сабой.
Пашырылася камп’ютарызацыя беларускіх школ.
5.перан. Стаць больш шырокім па змесце, узмацніцца, паглыбіцца.
Кругагляд пашырыўся.
|| незак.пашыра́цца, -а́ецца.
|| наз.пашырэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раздзьму́цца, ‑муся, ‑мешся, ‑мецца; зак.
1. Напоўніцца паветрам; надзьмуцца. Мяч раздзьмуўся. □ У .. [Сашы] гнеўна раздзьмуліся ноздры, на шчоках з’явіліся пунсовыя плямы.Шамякін.
2.Павялічыцца ў аб’ёме; уздуцца, распухнуць. Губа напухла, раздзьмулася. □ Раздзьмуліся і пырснулі зялёнымі агеньчыкамі пупышкі ліп, пачалі выпроствацца кволыя, зморшчаныя лісцікі каштанаў.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апу́шыць, ‑шыць; безас.зак.
Разм.Павялічыцца ў памерах, раздзьмуцца (пра жывот).
апушы́ць, ‑шу́, ‑шы́ш, ‑шы́ць; зак., што.
1. Абшыць па краях футрам (пра адзенне, абутак).
2. Пакрыць, абцерусіць краі або ўсю паверхню чаго‑н. чым‑н. пушыстым, лёгкім. Скроні .. [Ларывончыка] нібы хто лёгкай парошай апушыў.Сабаленка.Выпаў першы снег.. Апушыў стрэхі, выбеліў вуліцы.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пу́кнуць ’стукнуць, ударыць, трэснуць, лопнуць; павялічыцца, выцягнуцца, раздацца’ (Клім.). Суадносіцца часткай значэнняў з пу́каць ’стукаць, лопаць’ (гл. пукаць1, пук1), іншыя ж значэнні — з пу́кацца ’лопацца’ (гл.), што мае паралелі ў балг. груб. пу́кна ’памерці’: да пукнеш! ’каб ты здох! (= выцягнуўся, лопнуў)’ і, магчыма, у ідыёме зо́ра пу́кна ’світае’, серб.-харв.zòra pȕca ’тс’, што мае семантычныя паралелі ў іншых балканскіх мовах (Васілеў, ZfBalk, 1981, 17 (1), 950). Гл. таксама Банькоўскі, 2, 965.