капітальная глухая вогнетрывалая сцяна, якая ў супрацьпажарных мэтах падзяляе сумежныя пабудовы або часткі аднаго будынка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
монатэматы́зм
(ад мона- + тэма)
прынцып пабудовы музычнага твора, які характарызуецца аб’яднаннем санатна-сімфанічнага цыкла адной тэмай (параўн.політэматызм).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эвалю́та
(лац. evoluta = разгорнутая)
мат. плоская крывая, што з’яўляецца асновай для пабудовы па пэўных правілах іншай крывой — эвальвенты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
На́валак ’паверх’ (Гарэц.). Паводле Гарэцкага, «слова рэдкае і старое»; вядома на ўсходзе беларускай моўнай тэрыторыі, параўн. смал.на́валыкъ ’тс’ (Мат. Смал.). Да валачы́ць, валаку́, што адпавядала спосабу пабудовы, параўн. сволак ’кладзь, якая служыла апорай страхі на сохах’, рус.дыял.наволокъ ’заліўны луг з навалочанай вадою глебай’, палеск.наста́ва ’паверх’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
план,
чарцёж; гарызантальны разрэз або від зверху збудавання або прадмета; папярэдне намечаны парадак; задума, праект; спосаб разгляду пабудовы; парадак размяшчэння аб’ектаў на выяве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА-ВЕ́НТА (La Venta),
буйнейшы цырыманіяльны цэнтр альмекаў на востраве ў вусці р. Танала (цяпер у штаце Табаска, Мексіка). Асн. збудаванні — піраміды з гліны (выш. да 35 м) і дапаможныя пабудовы, платформа і палацы, славутыя базальтавай скульптурай (5 велізарных чалавечых галоў па 10—13 т кожная), рытуальнымі вымасткамі з серпенцінавых блокаў, ахвярамі з разнога гагату. Выяўлена шмат дробнай пластыкі з нефрыту, жадэіту і гліны. Асн.пабудовы ўзведзены за 1000 г. да н.э. і разбураны праз 500—600 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛКО́Н (італьян. balcone ад позналац. balcus бэлька),
канструкцыйны элемент пабудовы і маст. афармлення фасадаў будынкаў; агароджаная (кратамі, балюстрадай, парапетам) пляцоўка на кансольных бэльках, якая выступае са сцяны, або пліта (пераважна жалезабетонная) на фасадзе ці ў інтэр’еры (напр., у тэатры). Сустракаецца тып балкона без вынасу (т.зв. «французскі балкон»), які робіцца ў праёме балконных дзвярэй. Балкон як элемент пабудовы ўзнік на Усходзе. У Еўропе з’явіўся ў сярэднія вякі ў абарончым (машыкулі) і культавым (амбон) дойлідстве.
Балкон жылога дома на вул. Камсамольскай у Мінску. Мастацкае ліццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэлеаўтама́тыка
(ад тэле- + аўтаматыка)
галіна аўтаматыкі, якая ахоплівае тэорыю і прынцыпы пабудовы сістэм кіравання з выкарыстаннем метадаў і сродкаў тэлемеханікі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
напрыле́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Прыляпіць вялікую колькасць чаго‑н. Напрылепліваць марак.
2.Разм. Размясціць якія‑н. пабудовы вельмі блізка да чаго‑н. На рынку, дзе местачковыя гандляры напрылеплівалі сваіх крамак, сабралася .. столькі людзей, што можа б і яблыку не было дзе ўпасці.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэрыва́тар
(ад лац. derivatio = адвядзенне, адхіленне)
прыстасаванне для пабудовы датычных і нармалей у асобных пунктах крывых; выкарыстоўваецца пры чарчэнні складаных геаметрычных фігур.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)