1) ёмістасць (стацыянарная ці перасоўная) для часовага захоўвання збожжа, вугалю ці якіх-н. іншых сыпкіх рэчываў і матэрыялаў. Ніжняячастка бункера служыць для самацёчнай разгрузкі, абсталявана засаўкамі і прыстасаваннямі для рэгулявання выпуску матэрыялу.
2) Бункер суднавы — памяшканне на судне для захоўвання паліва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цо́каль, ‑я, м.
1.Ніжняячастка цаглянага ці каменнага будынка. Будынак стаіць на высокім цокалі з мноствам акенцаў і нішаў.«Помнікі».
2. Металічная частка электрычнае лямпачкі, якая служыць для ўмацавання яе ў патроне. На самым канцы цэха ў скрынку падалі ўжо гатовыя электралямпачкі з усімі іх прыпаямі, цокалямі.Скрыган.
[Іт. zoccolo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЦО́КАЛЬ (ад італьян. zoccolo),
ніжняячастка вонкавай сцяны будынка, збудавання, помніка, што ляжыць на фундаменце. Вядомы са старажытнасці ў манум. грамадскіх і культавых будынках. Узнік як умацаванне (патаўшчэнне) ніжняй ч. сцяны, калоны, пілястры, партала і інш. Часта апрацоўваецца рустыкай, профілямі, дэкар. абліцоўкай. У ордэрнай архітэктуры звычайна меў выгляд п’едэстала з 3-часткавым чляненнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фларты́мберс
(англ. floortimber, ад floor = падлога + timber = бэлька)
ніжняячасткашпангоўта на драўляным судне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Падэ́шва ’ніжняячастка абутку, якая мае форму ступні, ніжняячастка, аснова чаго-н.’ (ТСБМ), дыял.падо́шва ’тс’. Рус.подо́шва, укр.підо́шва, ст.-рус.подъшъва, польск.podeszwa, чэш.podešev, славац.podošva. З podъ і šъvъ (гл. шво, шыць) (Праабражэнскі, 2, 86; Фасмер, 3, 299). Фанетычны варыянт падэшва з польск.podeszwa.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паста́ўка ’падол, ніжняячастка жаночай кашулі, якая шыецца з грубага палатна’ (Бяльк.). Да по́стаўка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБ’ЁМНАЯ ШТАМПО́ЎКА,
від штампоўкі, пры якой загатоўка прымае аб’ёмную форму рабочай поласці штампа. Пры гарачай аб’ёмнай штампоўцы матэрыял награваюць да 200—1300 °C у полымных печах, індукцыйных або інш. тыпу ўстаноўках, затым апрацоўваюць на штамповачных молатах і прэсах (пры вырабе, напр., зубчастых колаў, каленчатых валоў). Пры халоднай аб’ёмнай штампоўцы атрымліваюць вырабы з гладкай паверхняй (заклёпкі, цвікі, загатоўкі балтоў і інш.) пераважна на прэсавых аўтаматах.
Аб’ёмная штампоўка: 1 — верхняя частка штампа; 2 — выраб ва ўнутранай частцы штампа; 3 — завусенец (лішак металу); 4 — ніжняячастка штампа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ступня́, ‑і; мн. ступні, ‑яў; ж.
1.Частка нагі ад шчыкалаткі ўніз. Пляскатая ступня.
2.Ніжняя паверхня ступака, падэшва. Пад нагамі быў гарачы пясок — Андрэй пачуў, як стала адразу цёпла ў ступні аж праз гумовыя боты.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗА́ВЯЗЬ,
ніжняя, расшыраная частка песціка ў кветцы раслін, складаецца з аднаго ці некалькіх пладалісцікаў, мае семязавязь і дыферэнцыруецца ў плод. У залежнасці ад узаемаразмяшчэння З. і інш. частак кветкі адрозніваюць верхнюю (размяшчаецца свабодна на кветаложы, утворана толькі пладалісцікамі, напр., у люцікавых і злакаў), ніжнюю (цалкам абрастае тканкамі кветкавай трубкі або кветаложа, напр., у складанакветных, архідных, кактусавых) і прамежкавую (напр., у каменяломнікавых).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТУПЕ́Я (франц. porte-épée ад porter насіць + épée шпага),
частка воінскага рыштунку ў выглядзе вузкіх рамянёў рознай даўжыні, якія носяць ваеннаслужачыя цераз плячо і каля бядра. Верхняя (плечавая) П. была прызначана для падтрымкі паяснога рамня, падвешанай на ім халоднай (шашка, шабля), потым агнястрэльнай (пісталет, рэвальвер) зброі, біклагі і інш.Ніжняя (паясная) П. служыць для прышпільвання пісталетнай кабуры, шашкі (шаблі, корціка) і інш.Гл. таксама Рыштунак ваенны.