рака ў Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Уша (бас.р.Нёман). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 85 км². Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Сімакава, цячэ праз г.п. Мір. На працягу 7,2 км каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКІ́Н (Павел Пятровіч) (14.1.1769—22.11.1826),
расійскі архітэктар. Да 1788 вучыўся ў Пецярбургскай АМ. У 1786 працаваў у Ч.Камерона. У 1803—05 Гродзенскі губернскі архітэктар. Аўтар праектаў мураванага моста цераз Нёман і ратушы (пабудавана ў 1807), фіксацыйных чарцяжоў стараж. пабудоў у Гродне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАТО́ЎКА,
рака ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Мышанка (бас.р.Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 197 км². Пачынаецца каля в. Сваяшкі. Прыток — р. Навасадка. На працягу 12 км каналізаваная. Створана сажалка. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
літоўскі жывапісец. Нар. мастак Літвы (1954), нар.маст.СССР (1957). Чл.-кар.АМСССР (1958). Вучыўся ў маст. акадэміях у Варшаве (1899—1901) і Парыжы (1905—06). Адзін з заснавальнікаў (1907) Суполкі літ. выяўленчага мастацтва, яго старшыня да 1934. З 1926 выкладаў у Каўнаскай маст. школе, у 1944—53 у розных вышэйшых школах; праф. (1947). Сярод твораў пераважаюць пейзажы, якім уласцівы рэаліст. вобразы, ідэалізацыя прыроды: «Нярыс каля Антакальніса» (1906), «Нёман перад навальніцай» (1917), «Дзве сасны» (1931), цыкл «Тут будзе Каўнаскае мора» (1953—59) і інш. Пісаў сюжэтныя карціны («Адпачынак», 1920, «Прачкі», 1926), партрэты (Т.Даўгірдаса, 1910, В.Міцкевіча-Капсукаса, 1945, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
плюската́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.
Пералівацца, вылівацца, распырсквацца з характэрным гукам; утвараць плюскат. Ледзь варушыцца лісце ракіт, І суцішана Нёман плюскоча.Астрэйка.Рэчка шуміць. Рыба плюскоча, ганяючыся за машкарою на паверхні бягучых хваляў...Чарот.Плюскоча, плюхае вада пад калёсамі на гразкай восеньскай ці вясенняй дарозе.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́шны, ‑ая, ‑ае.
Абл.
1. Ціхі, прыціхлы. Невядома, хто першы з грынёўцаў прыляпіўся ў гэтым сцішным кутку, на беразе рачулкі.Пташнікаў.Калыхалася зара Над палямі сцішнымі.Гаўрусёў.
2. Жудасны, страшны. Усю ноч, ад рэчкі і па Нёман, Ушыр, удоўж нясецца гоман Няўцямны, сцішны і таемны.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убро́д, прысл.
Ідучы (едучы) па дне ракі, возера і пад. (у неглыбокім месцы); проціл. уплаў. [Лабановіч з ураднікам] селі ў брычку, праехалі Мікуцічы, адтуль цераз Нёман, уброд, выбраліся на дарогу.Колас.Уброд пераходжу праз плёс. Мне дзіўна і незразумела: Ці сам я настолькі падрос, Ці гэтак яна [рака] памялела.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
І́ЗВА,
рака ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р.Нёман. Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 141 км². Пачынаецца на зах. схілах Навагрудскага ўзв. У верхнім і сярэднім цячэнні наз.Ізаўка. Цячэ пераважна па лесе, у сярэднім цячэнні — па глыбока ўрэзанай даліне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́ШЧЫК (Аркадзь Аркадзевіч) (н. 25.4.1945, г. Навагрудак),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Пражскую вышэйшую школу прыкладнога мастацтва (1975). У 1975—90 мастак шклозавода «Нёман». Яго работы адметныя выразнасцю вобраза, прапорцый, высокай ступенню абагульнення (камплект пітнога посуду, крышталь, гладзь, 1976). З 1990 жыве ў Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛіА́З,
марка аўтобусаў. Выпускаюцца Лікінскім аўтобусным з-дам (г. Лікіно-Дулёва, Расія) з 1959, а таксама Лідскім з-дам «Нёман» (ЛіАЗ-5226) з 1995. Вырабляюцца гарадскія, прыгарадныя, міжгароднія і турыстычныя аўтобусы сярэдняга і вял. класаў пасажыраўмяшчальнасцю да 110 чал.Іл.гл. ў арт.Аўтобус.