негада́ны, ‑ая, ‑ае.

Нечаканы, неспадзяваны; непрадбачаны. Негаданы госць. □ — Паэзіі тут .. не абярэшся! — падхватвае Лабановіч. — Новыя мясціны, новыя людзі, негаданыя прыгоды падарожжа, начлег дзе-небудзь на ўлонні прыроды, касцёр, цёмнае неба і ясныя зоры... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкрыццё, ‑я, н.

Ахова, заслона. Мы адкрылі агонь і пад прыкрыццём яго выхапілі перабежчыка. Скрыпка. Пад прыкрыццём ночы рыхтуецца нечаканы ўдар па тыле «праціўніка». Жычка. Пад прыкрыццём густога туману сапёры непрыкметна прасунуліся наперад. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мінтрэ́га ’затрымка, трывога, нечаканы клопат’, ’перашкода’ (глыб., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг), мінтрэ́жыць ’хваляваць, трывожыць’ (Шат., ТС; докш., Янк. Мат.). Да мітрэнга (гл.). Другасная назалізацыя (‑н‑) і выпадзенне ‑н‑ перад ‑га.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сюрпры́з ’нечаканы падарунак; нечаканае здарэнне’ (ТСБМ), ’неспадзяванка’ (Гарэц.). Запазычана праз рус. сюрпри́з ’тс’ з франц. surprise ’нешта дзіўнае, неспадзяванка’ ад дзеяслова surprendre ’дзівіцца, здзіўляцца’ (Фасмер, 3, 823; ЕСУМ, 5, 494).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nieoczekiwany

nieoczekiwan|y

нечаканы, неспадзяваны, раптоўны;

~y wybuch — раптоўны выбух;

~y deszcz — раптоўны (нечаканы) дождж;

~e spotkanie — неспадзяванае спатканне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

су́біта

(іт. subito = раптоўна, нечакана)

рэзкі, нечаканы пераход пры выкананні музычнага твора (напр. ад вялікай гучнасці да ціхай).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

flashback [ˈflæʃbæk] n.

1. рэтраспе́кцыя (у фільме, рамане і да т.п.)

2. успамі́н пра падзе́ю ў міну́лым (нечаканы і хвалюючы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

úrplötzlich

1. a зусі́м нечака́ны, рапто́ўны

2. adv ра́птам, зняна́цку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

únerwartet, unerwártet

1. a нечака́ны, неспадзява́ны

2. adv нечака́на, неспадзява́на

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

НАДЖМІ́ (сапр. Назмутдзінаў) Назар Назмутдзінавіч

(5.2.1918, в. Мінішты Дзюрцюлінскага р-на, Башкортастан — 6.9.1999),

башкірскі паэт. Нар. паэт Башкортастан (1992). Скончыў Башкірскі пед. ін-т (1947). У 1947—59 працаваў у друку. У 1962—69 старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Башкірыі. Друкаваўся з 1937. Першая кніга — «Кропелькі» (1950). Зб-кам вершаў і паэм «Хвалі» (1955), «Нечаканы дождж» (1960), «Зямля і песня» (1962), «Дыханне» (1976), «Бакі» (1980), «Пакуль святло» (1984), «Бацькоўскі дом» (1988) і інш. уласцівы спалучэнне драм. напружання з тонкім лірызмам, фалькл. традыцый з дасягненнямі сучаснай паэзіі. Аўтар апавяданняў, п’ес «Вясновая песня» (1951), «Госць у суседзяў» (1974), кн. дарожных нататак «Індыйскія старонкі» (1960), мемуараў, літ.-крытычных і публіцыстычных артыкулаў, тэкстаў песень і інш. Пераклаў на башкірскую мову вершы А.​Пушкіна, М.​Лермантава, Р.​Гамзатава, К.​Куліева і інш. Асобныя творы Н. на бел. мову пераклаў Ю.​Свірка. Рэсп. прэмія Башкірыі імя С.​Юлаева 1972, Дзярж. прэмія Расіі імя М.​Горкага 1982.

Тв.:

Рус. пер. — Приглашение другу. М., 1981;

Сосед по огню. М., 1985.

Р.​З.​Шакураў.

т. 11, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)